Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
КАШЫНА РОШЧА. Гай. Калісьці тут жыў памешчык Каша (мянушка). Мазалава Мсц. КАЦАПШЧЫНА ж. Лес. Некалі ён належаў кацапам" (руекім стараверам-перасяленцам). Чачэвічы Бых.; Вёска Туркаўская Слабада. Тут жывуць стараверы. Туркі Бабр. КАЦІН BIP. Bip у рэчцы Бесядзь. Тут калісьці хлопец утапіў сваю каханую дзяўчыну Кацю. Юзафоўка Хоц. КАЦІНА ГАРА. Невялікі ўзгорак. Раней тут стаяла хата Кацярыны. Ракушава Кругл. КАЦ1НА н. Пасёлак. Раней тут жыла жанчына Каця. Супанічы Маг. КАЦІНАЯ ВУЛІЦА. Вуліца. Некалі тут жыло шмат бяздомных катоў. Вець Бых. КАЦІНАЯ ЛУЖЫНА. Балота. Некалі тут тапілі катоў. Беліца Чэрык. КАЦІНАЕ ДВОРЫШЧА. Сад. Раней тут жыў Котаў. Казакоўка Слаўг. КАЦГНЫ ВОСТРАЎ. Узгорак ля лесу. Тут водзяцца дзікія каты. Холстава Бых., Каменка Мсц. КАЦІШКАЎ ХУТАР. Урочышча. Раней тут быў хутар Кацішкі. Карзеева Дрыб., Рэпішча Маг. КАЦЬВІНА н. Невялічкі вадаём. У ім плаваюць качкі. Бутрамееўка Бых. КАЦЬКІН МОСТ. Стары мост. Некалі праз яго пераязджала царыца Екацярына. Забор'е Шкл. КАЦЭНСКАЕ БАЛОТЦА. Балотца. Некалі тут жыла сям'я татар Коцней. Семукачы Маг. КАЦЯРЫНІН ГАЙ. Гай. Калісьці ў час Вялікай Айчыннай вайны там была забіта санітарка Каця. Занькаўшчына Мсц. КАЦЯРЫНІНА БАЛОТА. Балота. Некалі тут загінула Кацярына. Гамарня Бых. КАЦЯРЫНІНА КРЫНІЧКА. Крынічка. Даўней тут жыла Кацярына. Kyпёлы Маг. КАЦЯРЫНІНА СЦЕЖКА. Сцежка. Некалі па ёй хадзіла на працу Кацярына. Прудок Слаўг. КАЦЯРЫНІНА РОШЧА. Гай. Раней ён належаў княгіні Кацярыне. Трылесіна Гор. КАЦЯРЫНІН ДВОР. Урочышча. Раней тут жыла Кацярына. Акунёўка Маг. КАЧАЛК1 мн. Луг. Раней тут было балота. Масцішча Бял. КАЧАРГАж. Паваротракі. Названы паводле формы. Загараны Кругл.; Пасёлак. Запруддзе Маг.; Луг, акружаны вадаёмам. Названы паводле формы, іскань Бых.; Дзве вуліцы. Названы паводле формы. Красавічы Кпім. КАЧАРЭЖНІК м. Лес. Названы паводле формы. Чарнякоўка Слаўг. КАЧАРЭІІІКІ мн. Выкарчаванае месца сярод балота. Тут шмат журавгн. Забалоцце Бял., Сіпайлы Бял. КАЧКІ мн. Месца на лузе. Тут гняздуюцца качкі. Глінь Чэрык. КАЧУБЕЕВА САЖАЛКА. Сажалка (ля хаты Качубеева). Вялікія Лазіцы Шкл. КАЧУРОВЫ КУСТЫ. Кусты сярод поля. Калісьці тут вадзіліся качуры (дзікія качкі). Кухенка Бабр. КВАДРАТ м. Пляцоўка ля сельсавета. Некалі тут збіралі дапрызыўнікоў. Буда Красн. КВАРТАЛ м. Дзялянка ў лесе. Яна была выразана леснікамі. Асман-Касаева Бял. КВЯЦЕЙКІНА КРЫНІЦА. Канал. Раней тут была крынгчка Квяцея. Фядотава Буда Клім. КВЯЦІСТ м. Сад. Раней тут жыў Квяціст (мянушка). Буда Хоц. КВЯЦІСТЫ ЛУГ. Луг. Тут заўсёды ўлетку шмат кветак. Бялынкавічы Касц. КЕЙЗАРАЎ РАВОК. Луг. Раней тут жылі Кейзаравы. Літоўск Кругл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборе, сямя
2 👁
 ◀  / 209  ▶