Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
в ВЫРАБІЦЦА 73 трэба мне ніяго грошы, ні яго касьцюмы, быу бы мне гаспадар удома", - выпандзалі тых сватоу с хаты. Арцюхі Стаўб. Яна выпандзала ўсіх с хаты. Баяры Маладз.; параўн. польск. wypўdic тс'. ВЫПАРАЦЬ зак. 1. Знайсці, адшукаць. Яукерку дзе якую выпара, зьесьць. Каменка Уздз. 2. Вычытаць. Пра гэта я ў кнізе выпарала, —троха ш умею чытаць. Каменка Уздз. ВЫПАСАЖЬЩЬ зак. 1. Сплаціць пасаг. Трохі нам стала лягчэй, я к выпасажылі сясьцёр. Кожнай давалі карову i сто злотых. Старый Габы Мядз. 2. Выжыць, выправадзіць. Унучка выпасажыла дзеда с хаты. Дукора П ух. Матка хоча дачку выпасажыцъ, хай жывуць сабе здаровыя. Кажа, яны будуць ведаць, што робяць самі на сябе, а я,калі магчы буду, памагу ім што. Савоні Стаўб.; параун. польск. wyposaiyc 5даць пасаг пры выхадзе замуж5. ВЫПАЎНЕННЕ н. Выкананне. У нашым калгасе поўнае выпаўненьне плану па малаку. Паплавы Бярэз.; параун. рус. выполнение т с. ВЫПАЎНЕНЫ дзеепрым. Выкананы, зроблены. Работа выпаўнена, можна зьбірацца дахаты. Ляшчынск Мядз. ВЫПАЎНШ Б зак. Выканаць. Мы абязаліся выпаўніць сваю норму, значыць, выпаўнім. Бытча Барыс. Гэту работу трэба выпаўніць. Зайцы Чэрв.; параун. рус. выполнить 5тс5. ВЫ ПАХАЦЬ зак. Падмесці. Узяла п которая венік, ды мост выпахала, а не ў зеркала глядзецца. Зазерка П ух. ВЫПАЧАСАВАЦЬ зак. Вычасаць пачассе з кужэльнага лёну на шчотку са свіной шэрсці. Сьвіная шчотка дужа добра, я к ёсць, так выпачасаваіш, што можно ў машыну лён пускаиь. Хожава Мядз. Я к добра выпачасаваяш, спрадзеш да наччэш, го такоя палатно ляжыцьt я к лісток. Дукора П ух. ВЫПБЛБНГУВАЦЬ зак. Клапатліва ўзгадаваць, узрасціць. Дачку выпяленЪувала, распусьціла, я к дзедаву пугу, а цяпер i сама не рада. Савоні Стаўб.; параун. польск. wypielўgnowac 5выпесціць, выняньчыць5. ВЫПБРЩ зак. Прымусіць пайсці, выгнаць. Лець с хаты выперла мушчын, завалш на увесь вечар хату i сядзяцъ. Рудня Чэрв. Такі злы быу чолавек, дык яго i выперлі зь вёскі. Дрычын П ух. ВШ ПСЫ ВАЦЦА незак. Выпісвацца. Прышла я ў бальніцу, кажу, трэба выпісьизацца, людзіжыта жнуцъ, а наша стаіць. А ён каыць: „Н е, я ні буду выпісывацца*. Залазоўе Віл. ВЫПЛАКАЦЬ зак. О Выплакаць вочы — часта i многа плакаць. Дзісяцера дзяцей было, а жывых толькі трое асталося. Выплакала усе вочы. Зарэчча Смал. ВЫПЛАТАЦЬ зак. Ачысціць ад касцей. От шыначка харошая, хай ляжыць да вясны. А патом харашэнька выплатацъ ат касьцей i закапціць. От укусная вяндлінка будзе. Савоні Стаўб. ВЫПЛЫВАЦЬ незак. Пускаць ко лас, пакрывацца каласамі. Колас выплывае, жыцечка падрасло. Гілікі Валож. ВЫПрАВА ж. Тое, што i в ы п р а в і н ы. Ён на сынаву выправу многа гасьцей спрасіў. Юшкаўка Віл. ВЫПРАВІНЫ толькі м н. Праводзіны. Нашага Ваціка былі выправіны, я к іш оў у apмію. Савоні Стаўб. Выправіны спраўляюць: сына ў армію бяруць. Мікалаеўшчына Стаўб. ВЫПРАГЧЫСЯ зак. Груб. Здохнуць. Каб яны выпрагліся, гэтыя куры! Дзяруць грады, рады не даць. Суднікі Стаўб. ВЫПРАЖ м. 36. Вупраж. Выпраш - хамут, сядзёлак, дуга сюды ўваходзяць. Вецярэвічы' П ух. # ВЫПРАСТАЦЦА зак. Груб. Toe, што i вы п p а г ч ы с я. А рас купіла парасятак зімою, адгарадзіла ім клетку, пакарміла нанач, a прыйшла раніцай - яны выпрасталіся ўжо. От табе я ŭ купіла!ў Жораўка П ух. ВЫПРАЎЛЯЛЬНІКІ мн.; адз. выпраўляльнік м. Удзельнікі вяселля. Выпраўляльнікі прыходзяць праважаць i сустракаць маладую i маладога, паглядзець, ці харошая маладая. Кальчуны Аш м. ВЫПРУДЗІЦЦА, ВЬШРУЦЩЦА зак. Груб. Памерці, апруцянець. Ня чапайця, дзеці, яго, хай ён іоіпрудзіцца, злодзяй гэты. Дукора П ух. Чаго ты крычыш я к ня выпрудзісься? Што ты хочаш? Галавенчыцы Стаўб. Вот гаткі чалавек, каб ён выпруціўся. Раўчак П ух. ВЬПГУСТАК м. Аднагадовае цяля.Щ пёразімаваў, ці пералетаваў — усё роўна выпустак. Вецярэвіхфі П ух. ВЫ ПУСТКОЎКА ж. Карова першым целем. Наша выпусткоўка ацялілася. Ляхавічы Дуярж. ВЫПУСЦІЦЬ зак. 1. Пакінуць на гадоўлю. У яе корова ест, i цялуш ку выпусціла. Цялякава Уздз. 2, Запісаць на пласцінку. Яны нядаўна гэтыя дзьве песьні выпусьцілі, жаласныя такія, прыемныя. Дрычын П ух. О Не выпусцщь пары з туб - затаіцца, маўчаць. Ціхусенька ляжыць [баба], хоць кашаль душа, ня выпусьцщь i пары з губ. Мікольцы Мядз. ВЫ1ІЎЧВАЦЦА незак. Выгінацца. Сырая дошка я к высахня, дык выпучваяцца. Забалоцце Смал. ВЫПЯВАЦЬ незак. Спяваць. Дрост так хороша выпявая, аж заслухаясься. Каменка Уздз., ВЫРАБГЦЦА зак. 1. Выбрацца са складанага становішча; выкруціцца. І доўх ёсць, i корова пропала. А за адзін доўх кажды месіц трэба было плаціць чатыры злотых працэнты. Чуць я вырабіўся с того доўгу. Забар'е Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

wyp^dic, wypiel^g, выпісьйзацца, д^ярж, забаре
6 👁
 ◀  / 290  ▶