Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
в В А СТРАНОСІК 55 ВАРТА ж. Спец. Адсек у лодцы, напоўнены вадой, каб трымаць злоўленую рыбу. У еартах захоўеаецца злоўленая рыба, рыпку злавіў i ў варту. Ляшчынск Мядз. ВАРТАЎНІКІ толькі мн. Пчал. Пчолы, якія ахоўваюць вулей. Вартаўнікі чужых пчол не пускаюць у вулей. Ляшчынск Мядз. ВАРПШИШЫ прым. Лепшы, даражэйшы. Нашы хлопцы вартнейшыя за вашых. Цялякава Уздз. ВАРТНЫ прым. Паважаны. Яе мужык вартны чалавек. Цялякава Уздз. ВАРУЗГАЦ Ь незак. Гаварыць абы-што, пустое, без толку. Я к так, то нічога, а як чуць што, то бес канца варузгае. Талуць Віл. ВАРЫ мн. Пчал. Тое, што i в а р б ў к і. Пчолы, якія крадуць мёт, завуць вары. Вішнева Валож. ВАРЫ ВА н. 1. Вараная рэдкая страва. Буракоў назапасіла, хопіць на варыва на ўсю siму. Пярэжыр Пух. Дзеўкі, у печы варыва стать, калі есьці захочацца, бярыця есьця. Рудня Лаг. Варыва трэба кожны дзень есьці, то будзя здаровы жывот. Дукора Пух. 2. Крупнік.Щ варыла ты сёньня варыва с аўсянкі? Ляшчынск Мядз. 3, Агародныя культуры. Варыва зусім зарасло, палоцъ трэба. Язні Віл. ВАРЫВЁНЬКА ж. 1. Памянш. да варыўня. Цяпер жа брушніцы зьбіраюць зялёныя, дык я іх у варывеньку пастаўлю, яны там i дасьпяваюць. Будслаў Мядз. Калі ў варывеньцы холанна, дык жар носім. Мікольцы Мядз. 2. Падполле, памяшканне пад падлогай. Варывенька была у хаце. Будслаў Мядз. ВАРЫЎНЯ гл. вараўня вАр ы ц ь незак., безас. Прыпякае. Н у й варыць, хоць бы ветрыку трошкі. Арцюхі Стаўб. О Гал&ва варыць у каго-н. — пра кемлівага, разумнага. У яго галава варыць, талковы мужык. Вецярэвічы Пух. Галава не варыць у каго-н. — пра някемлівага чалавека. Я кончу восім клас, далей вучыцца ня буду, у мяне галава не варыць. Мікольцы Мядз. BAPŚH H E н. О Варэнне з б р устц — бруснічнае варэнне. Я к вараць варэньне з брусьніц, дык цукар ложаць кіло на кіло. Мікалаеўшчына Стаўб. Вар§нне з пар§чак — парэчкавае варэнне. Я цяпер усякага варэньня наварыла, шчэ звару варэньня c парэчак. Забалоцце Смал. Вар§нне з трускілак — клубнічнае варэнне. Сёлета я зварыла пяць. кілаграм варэньня с трускалак. Дукора Пух. Вар§нне з йолы каў — яблычнае варэнне. Варэньня з яблыкаў на зіму наставіла. Бясяды Лаг. ВАР'ЯВАТЫ прым. Звар'яцелы. Ён быў нейкі вар9яваты, а цяпер супакоіўся. Гілікі Валож. в а с а р в А г а ж. Цясл. Грунтвага, ватэрпас. Kan сталяваньне паслаць, неабходна васарвага. Да суседа хадзіў — у яго няма, а сваю васарвагу мусі дзеці закінулі. Акалова Лаг.; naраўн. ням. Wasserwage *тс\ ВАСІЛЁК м. Бат. 1. Радоўка фіялетавая (Tricholoma nudum Quel.). Васількі ў лесі заўсёды ратком растуць. Васількі — грыбы, зьеерх у сіняватыя, спаднізу сінія, корань невысокі, таўставаты, растуць у радок. Нізок Уздз. 2. Страчок звычайны (Gyromitra esculenta Fr.). А гэта я васількоў столькі на адным месьця знайшла! Раўчак Пух. ВАСІЛЬКбВЫ лрьш. Валошкавы, з нектару валошкі. Пра васільковы мёд мала хто знае, цяпер i васількоў мала ў жыці. Пруды Стаўб. Васільковы мёт не натта добры, ня еельмі смачны. Вішнева Валож. ВАСІМНАСЦЕ ліч. Васемнаццаць. Дзеўкі na васімнасьце гадоў, a нічога ш ні панімаюць. Лоск Валож. — Астаецца васімнасьце капеяк? Дайця сярчыкоў васімнасьце пушак. Старая Мядз.; параўн. польск. osiemnalcie *тс\ ВАСКАВЫ прым. Васковы. Васкавыя сьвечкі з воску рабілі, а цяпер дык сьвечкі некія накшыя, ня з воску. Вецярэвічы Пух. ВАСПАВ1НКА ж. Ямка або шрам на скуры пасля воспы або прышчэпкі воспы. У нас кажуць васпавінка, а не воспа. Ігрушка Круп. ВАСПАВІТЫ прым. Васпаваты, рабы. Kaлі ліцо пабіта на ямкі, дык называюць васпавітае. Пруды Стаўб. ВАСПАЛЁННЕ н. Мед. Запаленне. Bacnaленьням у нас многа хто хварэў гэты гот. Beцярэвічы Пух. Запухла вока, доктар сказаў, што васпаленьня вока. Ігрушка Круп. Я к было васпаленьня вуха, дык аш аглухла. Дукора П ух.; параун. рус. воспаление *тс\ ВАСПАРЭННЕ к. Гарачае вільготнае надвор'е, парнасць. Я к васпарэньне, то добра растуць гуркі. Пруды Стаўб. ВАСІЙТАНЫ у знач. прым. Выхаваны. Дзеці вучыцеляў дык не такія, як нашы, больш васьпітаныя. Папоўка М ядз.; параўн. рус. воспитанный 'тс*. в а с п іт А ц е л ь к а ж. Выхавацельніца. Дзяўчына высокая, чыстая с г вару, васпітацелькай робіць у дзетдоме. Язні Віл. в а с ш т А ць зак. Выхаваць. Бач, які бацька, сам дзяцей васьпітаў. Шзок Уздз. Я адна, без мужыка, васьпітала чацьвярых дзяцеш, вывела ў людзі. Папоўка М ядз.; параўн. рус. воспитать тс'. ВАСШТВАЦЬ незак. Выхоўваць. Яны ш правільна дзяцей васьпітваюць, усе дзеткі люцкія. Малінаўка Лаг. Цяшка было адной васьпітваць ету чэляць малую ў тыя гадэ. Дукора Пух. ВАСТРАКбЛ м. Агароджа з вострых калоў. Вастракол добра, дзеці баяцца лазіць. Паплавы Бярэз. ВАСТРАНбСІК м'. Заал. Шкоднік саду. Вастраносік — первы шкоднік саду. Бяларучы Лаг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варпшйшы, варяваты, зваряцелы, надворе
24 👁
 ◀  / 290  ▶