Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
АД РЭДАКЦЫЙНАЙ КАЛЕГІІ 3 гэтага рэгіёна выйшла плеяда выдатных пісьменнікаў i паэтаў — К. Крапіва, П. Трус, К. Чорны, М. Чарот, П. Глебка, М. Танк на чале з Я. Купалам i Я. Коласам, якія сваёй дзейнасцю, умелым выкарыстаннем невычэрпных багаццяў роднай гаворкі прынеслі ў беларускую літаратуру „багацце i хараство народнай мовы" (К. Крапіва), свой слоўнік, свае звароты, сваю паэтычную музыку проста з сялянскіх глыбінь, з цаліны народнай моватворчасці, спрыялі выпрацоўцы i замацаванню ў літаратурнай практыцы моўных рыс родных гаворак, садзейнічалі выпрацоўцы норм літаратурнай мовы. „Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі" з'яўляецца састаўной часткай серыі абласных слоўнікаў тыпу „Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе пагранічча", „Тураўскі слоўнік", у якіх занатавана лексіка ca значнай тэрыторыі гаворак. На падставе матэрыялаў гэтых слоўнікаў i матэрыялаў, якія будуць апублікаваны па іншых дыялектных арэалах, у будучым прадугледжваецца стварыць поўны зводны дыялектны слоўнік, куды ўвойдзе не толькі рэгіянальная, але i ўся лексіка, зафіксаваная к таму часу. Матэрыялы Слоўніка э'явяцца аўтарытэтнай крыніцай пры вывучэнні ролі асобных дыялектаў у фарміраванні беларускай літаратурнай мовы, будуць каштоўнымі пры вывучэнні агульных праблем дыялектнай лексікалогіі, пытанняў узаемадзеяння лексікі гаворак з лексікай літаратурнай мовы, некаторых праблем усходнеславянскай лексікалогіі i лексікаграфіі. Укладанне картатэкі Слоўніка было распачата пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча навукі БССР, доктара філалагічных навук, прафесара M. A. Жыдовіч у 1964 г. 3 гэтага часу штогод арганізоўваліся дыялекталагічныя экспедыцыі, удзельнікамі якіх спачатку былі выкладчыкі i аспіранты кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта універсітэта. У далейшым картатэка Слоўніка папаўнялася новым фактычным матэрыялам, сабраным сумесна выкладчыкамі i студэнтамі ў час дыялекталагічных практык. У выніку працяглай карпатлівай працы агульная картатэка Слоўніка склала каля 400 000 картачак-цытат. Для Слоўніка ўкладальнікі адабралі словы i словазлучэнні, якія або зусім не ўжываюцца ў літаратурнай мове, або адрозніваюцца ад адпаведных літаратурных слоў фанемным складам, націскам, граматычным афармленнем, асаблівасцямі словаўтварэння, семантычнай структурай, лексіка-сінтаксічнай спалучальнасцю, стылістьічнай маркіроўкай. Лексіка, агульная гаворкам i літаратурнай мове, у слоўнік не ўключана. ў Дыферэнцыяльны прынцып адбору лексічных адзінак, г. зн. адрозненне дыялектнага слова ад літаратурнага, разглядаецца ў даным выпадку толькі ў лексічным аспекце, а не ў плане фанетычным або марфалагічным. Пры адборы матэрыялу ўлічваліся такія факты фанетыкі i марфалогіі, якія маюць адзінкавы, a значыць, лексікалізаваны характар. Калі фанетычная або марфалагічная з'ява выступав ў абмежаванай колькасці прыкладаў або нават у адным слове, то такая з'ява становіцца фактам лексічнай сістэмы, i, значыць, слова, якое фіксуе гэту з'яву, уключаецца ў Слоўнік: напрыклад, адлёга. Аднак калі з'ява пашыраецца практична на неабмежаванае кола слоў, як, скажам, дысімілятыўнае яканне на значнай тэрыторыі апісваемага врэала, то словы, у якіх зафіксавана гэта з'ява, у Слоўніку не прьшодзяцца. Звесткі аб фанетычных рысах гаворак чытач зможа атрымаць з матэрыялаў цытат, якія падаюцца ў спрошчанай транскрыпцыі. Прыкладам лексікалізаванай адзінкі ў марфалагічным плане можа служыць форма рукаму якая адарвалася ад дарадыгмы скланення, семантычна адасобілася, набыўшы значэнне 'ручным спосабам' i ператварыўшыся ў самастойнае слова. Пры стварэнні картатэкі для Слоўніка гірымаліся пад увагу наступныя дыферэнцыяльныя прыметы дыялектных слоў ў параўнанні з літаратурнымі словамі: а) уласна лексічныя адрозненні, г. зн. каранёвыя марфемы слоў не ўжываюцца ў літаратурнай мове: напрыклад, абаршк 'аднамесная лодка*, абарт&ам 'цыклічна, адзін за другім', апл&ўка сыраежка', барл&чы чаравікі', бруснік 'шафер ад маладога' i інш.; б) лексіка-семантычныя адрозненні, г. зн. поўнае або частковае адрозненне ў значэннях пры супадзенні фанемнага саставу: напрыклад, абора 'памяшканне для захавання сена', аглёдзецда 'дагледзець гаспадарку', адказоць завяшчаць', асабник,аднаасобнік, біза магазін' i інш.,* в) этнаграфічныя прыметы, г. зн. словы, якія называюць асаблівасці быту, культуры, звычаяў носьбітаў гаворкі тыпу абжынкі 'святкаванне з нагоды пачатку жніва', бурічнік 'жытні хлеб, у цеста якога дабаўлены кусочкі буракоў', бярловы хлеб 'хлеб з высеўкамі або мякінай', зажынак 'першы снапок з новага ўраджаю' i інш. Словы, якія абазначаюць этнаграфічныя рэаліі i паняцці, уключаны ў Слоўнік i ў тым выпадку, калі яны зафіксаваны літаратурнай мовай; г) адрозненні ў граматычнай характарыстыцы слова, напрыклад у родзе: грыпа, гуталіва (ж.р.), гонг, інь (м. p.) i інш.; д) адрозненні ў сінтаксічньіх i фразеалагічных сувязях слоў: гаварыць аб цётак, забота аб цётак; падысці пад машыну, падысці пад дзёці; пайсці на працёст апратэставаць', паказиць на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аббра, адказбць, асабнйк,аднаасобнік, брўснік, бярлбвы, заббта, зява, зяву, зяўляецца, паказйць, эявяцца
20 👁
 ◀  / 290  ▶