Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
АД РЭДАКЦЫЙНАЙ КАЛБГІІ „Слоўнік гаворак цэнхральных раёнаў Беларусі" падрыхтаваны калектывам выкладчыкаў кафедры беларускай мовы Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. У Слоўнік уключана дыялектная лексіка наступных тэматычных i лексіка-семантычных труп: назвы з'яў жывой i нежьюой прыроды; сельскагаспадарчыя тэрміны; лексіка, звязаная з жывёлагадоўляй, паляваннем, рыбалоўствам, пчалярствам, апрацоўкай лёну, ткацтвам, з прыгатаваннем ежы, з характарам паводзін, са знешнім абліччам людзей i жывых істот, з адзеннем i абуткам. У Слоўнік уключаны бататы лексічны матэрыял магнітафонных запісаў дыялектнай мовы. Значнае месца ў Слоўніку займае тэрміналагічная лексіка, якая адлюстроўвае заняткі сялян дакалгаснай вёскі i часоў буржуазнай Польшчы; апісаны народныя промыслы i рамёствы, адзенне, абутак, вырабы кулінарыі, народнага прыкладнога мастацтва, прылад i сродкаў сельскагаспадарчай вытворчасці, ткацкай справы i інш. Багатая эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка, якая характарызуе чалавека - яго знешні выгляд, характер, паводзіны, дзеянні; лексіка, што характарызуе предметы, з'явы i г. д. У матэрыялах Слоўніка многа запазычаных слоў. Паўночна-заходняя i заходняя частка гаворак Міншчыны — гэта зона шматвяковых інтэнсіўных кантактаў народна-гутарковай мовы з польскай i літоўскай мовамі, a праз іх — з іншымі заходнееўрапейскімі. Ад гэтага, зразумела, дыялектная лексіка не губляе сваёй нацыянальнай спецыфікі i характеру. Замацаванне запазычаных слоў у дыялектнай мове сведчыць аб тым, што адным з вядучых фактараў кансалідацыі мовы з'яўляецца кантакт з суседнімі мовамі; адбываецца своеасаблівы творчы сінтэз запазычаных i ўласных лексічных адзінак. Для „Слоўніка гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі" экспедыцыйным спосабам на лексічным узроўні вывучаны гаворкі сельскага насельніцтва 16 раёнаў Мінскай вобласці, размешчаных у. радыусе 200—250 км вакол сталіцы рэспублікі горада Мінска, - Барысаўскага, Бярэзінскага, Валожынскага, Вілейскага, Дзяржынскага, Крупскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мінскага, Мядзельскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Стаўоцоўскага, Уздзенскага, Чэрвеньскага (гл. карту). Гаворкі названых раёнаў самабытныя ў моўным аспекце. Паводле фанетыка-граматычных асаблівасцей яны ўваходзяць у сярэднюю (центральную) дыялектную зону, якая звязвае ў асобную міждыялектную трупу так званых пераходных гаворак сярэднебеларускія гаворкі i сумежныя з ім і гаворкі паўночна-ўсходняга i паўднёва-заходняга дыялектаў1. Гаворкі цэнтральнай дыялектнай зоны склалі аснову сучаснай беларускай літаратурнай мовы, a такія іх рысы, як дзеканне, цеканне, пераход в, л у пэўнай пазіцыі ў у нескладовае, цвёрдыя шыпячыя, p, ц, аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова i склада перад глухім зычным, цвёрдыя губныя на канцы слрва i перад j, чаргаванне складоў ро, ло, ле з ры, лы, xd i інш.,вызначаюць яе нацыянальную спецыфіку. Толькі гэтым гаворкам характэрна поўнае недысімілятыўнае аканне (д[а]чKČ, г[а]д[а]вёць, б[а]гёт[а]), а ў радзе раёнаў - поўнае недысімілятыўнае яканне (в'[а]снё, б'[а]лавёты, хлдп'[а]ц, на рабдц'[а]). Сгіоўнікавы састаў беларускіх гаворак цэнтральнай дыялектнай зоны пакуль што глыбо- -v ка не вывучаўся, няма колькі-небудзь значных лексікаграфічных публікацый з сярэднебеларускіх гаворак. А між тым навуковая i практычная цікавасць да іх лексічнага багацця значная. Ёсць меркаванне, што гаворкі цэнтральных раёнаў Беларусі - Щншчыны i Навагрудчыны — на пачатку X X ст. з'явіліся „авангарднай апорай" для беларускай пісьмовай літаратурнай мовы. Літаратурная мова ў працэсе свайго фарміравання i развіцця адбірала найбольш тыповыя дыялектныя з'явы, спрыяла паступоваму згладжванню вузкадыялектных адрозненняў. У 30-я гады выпрацоўка i стабілізацыя норм пісьмовай літаратурнай мовы праводзілася з выразнай арыентацыяй на гаворкі цэнтральнай дыялектнай зоны, у прыватнасці з улікам дыялектнай сітуацыі ў Мінску — сталіцы i цэнтры эканамічнага i культу рнага будаўніцтва ў рэспубліцы — i Традыцыйных мясірвых гаворак наваколля горада ў КрЫвіцкі А, A. Беларускае дыялектнае вымаўлснне // Крывіцкі А. A., Падлужны A, L Фанетыка беларускай мовы. — М н., 1984. C. 140; Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак: Кніга карт. — Міц» 19)69. Карты № 64,78. л Гл, падрабязней: Крывіцкі А. А. Беларускае дыялектнае вымаўленне. C. 262—263; Карский Б. Ф. Русская диалектология. — Л., 1924. С. 118; Вайтовіч Я. Г. Да пытання аб дыялектнай аснове беларускай літаратурнай мовы // Працы 1н-та мовазнаўства АН БССР. — М н., 1954, Вып. 2. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зявіліся, зяў, зяўляецца, стаўбцоўскага
32 👁
 ◀  / 290  ▶