подмаскаю. Катора дзіця сьмялейша, дык скубяне за лапу ці за хвост, а бабута подмаскаю яму, подмаскаю. Во даўней якія забавы былі. Дрычын Пух.
БАБЦЯ ж. Тое, што і бабуня. Бабця завяжыць касьнік за пасму валасоў і выправіць у школу, уплётаў ніколі не ўпляце. Забрэжжа Валож.
БАБЫ толькі мн. Цёплыя, з начосам дзіцячыя штаны. Бардзей сабірайся, я табе сёньня новыя бабы дам надзець, купіла. Баркоўшчына Мядз.
БАБЫЛЬ м. Адзінокі, бессямейны чалавек. Гуляць да сьвітаньня ні нада, бабыль такі. А то спаць хоча, аш чуць глядзіць. Бяларучы Лаг.
БАБЫШКІ м; адз. бабышка ж. Дубовыя калоды, якія ўкопвалі па вуглах хаты і на якія клалі першы вянок зруба. Уладзік бярозавыя бабышкі ўкапаў, таму яны і не пастаялі доўга. Сцешыцы Віл.
БАВАЛЬНІЦА, БУВАЛЬНІЦА ж. Баваўняныя ніткі. Бывала, мы пасьцілкі з бавальніцы ткалі, і с кужалю, і с тэрсьні. Каменка Уздз. Адно з бувальніцы люблю вязаць, шкарпэткі натта мякінькія выходзяць. Мікалаеўшчына Стаўб.
БАВАЎНІЧКА ж. Вязаная хустачка з баваўнічнай пражы. Баваўнічкі вышлі з моды, цяпер ужо бабы падаюць, каб дзе харошую пуховую хустку купіць. Рудня Чэрв.
БАВІЦЦА незак. Затрымлівацца. Балазе баба бавіцца, а то голас справіла п, хоць с хаты ўцякай. Порычы Валож. Я там доўга не буду бавіцца. Вецярэвічы Пух.
БАВЭЛНА ж. Тое, што і бавальніца. Бавэлну мы куплялі на ўток, на основу кужаль. Цялякава Уздз. Раней у мяне было многа такіх нітак з бавэлны назьбіралася. Рудня Чэрв.
БАВЭЛЬНІЦА ж. Баваўняная хустка. Гэта вось бавэльніца, што залоўка падарыла мне, гэтка была ўжо красівая, што цяпер хоць і старэнька, а від мае. Кукалеўка Чэрв.
БАГАН м. Бат. Багун (Ledum). Ад багана голова баліць, каб ён шчарнеў, натта моцна пахне. Ігрушка Круп.
БАГАТА прысл. Многа. — А, калі так, то да цямна яшчэ багата часу. Яцыны Мядз.
БАГАТАВАТЫ прым. Сярэдняга дастатку. У молодога было вясельля ні бяды, там былі людзі-ткі багатаватыя, доброе вясельля было. Малінаўка Лаг.
БАГАТКА ж. Бат. Купалка (Erigeron). Перад Янам багаткі зьбіраюць і тачаюць у сцяну. Багатка белымі кветачкамі цьвіце нападоб'е шарыкаў. Ляшчынск Мядз.
БАГАТУХА ж. Рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 8 верасня ст. ст. Усёй зямлі ж не аралі, пакідалі папар пад жыта, яго сеілі восіньню, багатухай. Мацкі Мядз.
БАГАЦЕЙ прым. Багацейшы. Ён багацей за гэтах быў. Ляшчынск Мядз.
БАГДАЙ злучн. Каб. Міхась прыйшоў бы ў кіно, багдай яго сябры паклікалі, а сам дык ня хоча ісьці. Капачоўка Барыс.
БАГОР м. Доўгі нос з гарбінкай. Быў бы і нічога хлопіц, каб не такі багор. Яго нос на сямёх рос, аднаму дастаўся. Косаўка Бярэз.
БАГОЎНІК м. Тое, што і багán. Багоўнік расьце на балоце, белым цьветам прыгожа цьвіце, але пах мае крэпкі. Вецярэвічы Пух.
БАДАК м. Бат. Асот (Sonchus). Калючы бадак заглушыў увесь ячмень, што рабіць? Межава Чэрв. Бадакі так ячмень заглушаюць, што й ні знойдзіш яго. Пугачы Мядз.
БАДАНЕ н. Даследаванне, аналіз. Мая нявестка сёньня павезла кроў на бадане. Падзерычы Стаўб.; параўн. польск. badanie 'тс'.
БАДАЦЬ незак. 1. Выпытваць, дапытвацца. Бадаеш, бадаеш, а ўсё роўна нічога ў мяне не ўзнаеш. Акалова Лаг. 2. Аглядаць (хворага). Прывезла я яго ў бальніцу, доктар кажыць: „Ну, давай будзім бадаць. Разьдзівайся, таварыш!" Залазоўе Віл.; параўн. польск. badać 'тс'.
БАДЗІСТАВЫ прым. Батыставы. Даўней касынкі былі бадзіставыя, пасачкі, палосачкі харошанькія на кайме. Мікалаеўшчына Стаўб.
БАДЗІСТОЎКА, БАЦІСТОЎКА ж. Хустачка з батысту. Ото ш я люблю бадзістоўку! Ні чуваць нават, што на галаве сядзіць. Горкі Стаўб. Бацістоўкі белянячкія дзеўкі пакуплялі. Дукора Пух. Ці ты была ў магазіня? Казалі, там бацістоўкі ёсь. Дрычын Пух.
БАДЗЮК ж. Тое, што і бадак. Трэба было астацца дома, бульбу апкапаць, бадзюкі парваць. Рудня Лаг.
БАДЗЯГА ж. Бат. Расходнік (Sedum acre L.). А у нас баба адна захварэла, калацьё напала. Параілі ёй расходнік, бадзяга называецца. Як нацерла яна плечы, дак і кашулі не паклала, усе плечы аб'ела. Няровы Валож.
БАДЗЯЛЫ у знач. прым. Ахвочы да любоўных прыгод, лавелас. Бацька яго ззамалада бадзялым быў, любіў неяк ззамалада за бабамі пабегаць, а цяпер, праўда, аціх. Язні Віл.
БАДЗЯІЦЦА незак. Валяцца, ляжаць у беспарадку. Па ўсёй хаці адзежа бадзяіцца. Цярэшкі Барыс. Бадзялася скошаная трава нядзелі паўтары. Ляшчынск Мядз.
БАДЫЛЁК м. Бадыліна. Агроном ці відзіў, што такая бручка заросла? Толькі бадылёк ўгору пазірае. Бяларучы Лаг.
БАЕЦ м. Акунь сярэдніх памераў. Сярэдні акунь у нас завуць баяц. Цэлая стада рыбы заходзіць у затоку, тады ні зявай, абдурвай пярэстых байцаў. Мікольцы Мядз.
БАЁВІК м. Байкавы жакет або кофта. Мама пашыла новы баёвік, цёплы. Палессе Мядз. Баёвік мой рвецца, локці вылазяць. Мікольцы Мядз.
112 👁