БАБАВІНЫ толькі мн. Сцяблы абмалочанага бобу. Як боп абмалоцяць, астаюцца бабавіны. Цялякава Уздз. Бабавіны авечкам аддавалі. Нізок Уздз. БАБАНУЦЬ зак. Груб. Моцна ўдарыць, выцяць. Падлітаю да самага ганку, а ён, у сянёх стаяў блізінька, аччыніў да як азяў чапялу, як бабанець! Я й пашла дамоў, галосячы. Залазоўе Віл. БАБАХАЦЬ незак. Страляць. Бабахалі сёння ўсю ноч у лесе. Паплавы Бярэз. БАБАЧКА ж. Памянш.-ласк. да бабка 'матчына або бацькава маці'. — Бапка, бабачка, падзем пагуляім на рэчку, — і як прыстане, як прыстане — мушу ісьці. Бытча Барыс. БАБАЧКА ж. Заал. Стракаэа (Odonata). На чароця такія харошыя бабачкі: і жоўтыя, і сінія, і зялёныя. Бярэця, хлопцы, сачок, пойдам лавіць бабачкі. Дукора Пух. БАБАЧКА бат. Трыпутнік (Plantago L.). Калі дзе болька, дык прыпар робяць з бабачкі або проста лісьцік бабачкі прыкладаюць. Варняны Астр. БАБАЧКА ж. Невялікі ахапак ільнотрасты, кучка. Вынясем бабачкі дзьве, пака цёплы, мнецца, як астыне, ня мнецца. Бытча Барыс. Глядзім, ці досіць лёну лежні. Як досіць, то паднімім і ў бабачкі паставім, каб сухі быў. Рубяжэвічы Стаўб. БАБАЧКА ж. Чатыры снапы, наверх пяты, саставленыя ў кучку для прасушкі. Кабеты, якія жалі авёс, ставілі яго ў бабачкі па пяць снапоў у кожную. Старынкі Дзярж. БАБІНА КАША абрад. Каша, якую бабка гатуе на хрэсьбіны. Бабіну кашу выкупляць трэба, класьці грошы на яе. Хожава Маладз. БАБІНА ж. Адно бабовае зерне. Бабіну зьеў, а яна хоча, каб наеўся. Ляшчынск Мядз. БАБІНКА ж. Памянш. да бабіна. Дзедаў пітушок нашоў бабінку, а бабіна курачка — гарашынку. Малое Стахава Барыс. БАБІНЫ толькі мн. Абрад. Частаванне ў гонар бабкі-павітухі. На бабіны пяклі бліны, варылі мачаньне, капусту зь мясом, запрашалі бапку, кума с кумою. Цялякава Уздз. БАБІЦЬ незак. Уст. Прымаць роды, перавязваць пупавіну. Раней бабы бабілі дзяцей, прымалі роды, а ціпер у бальніцу едуць. Пруды Стаўб. Паехалі па бабу, што хлопца бабіла, павінны скора прыехаць. Дукора Пух. Пры родах стаіць бапка, яна і бабіць дзіця. Бабіць павінна старэйшая жанчына. Ляшчынск Мядз. БАБІЦЬ незак. Разбіраць перамоту. Як паложыш [аснову] ні на той колік, агледзіш, аш ні на той, тады сходзіш да таго коліка і бабіш перамот, тады ізноў паложыш, ужо правільна, і пашло дзела ў парадак. Ратуцічы Барыс. БАБІЧ м. Уст. Дзіця, што нарадзілася ў прысутнасці бабкі-павітухі. У нас завядзёнка такая была — на велькаднац ідзём па яйка да татуся хрышчонага, мамы хрышчонай, бабулі. Дак я рас прышла (а ў нас было натта многа дзяцей, было сем дзяцей), дык эта бабуля мне як наклала, усім жа сваім гэтым бабічом як наклала яек, дак я дамоў ужо й ні прынясла, пабіла, памяла. Залазоўе Віл. У нашай вёсцы адзін толькі бабіч ё. Паплавы Бярэз. БАБКА ж. Знахарка, шаптуха. Радзіўсё хлопчык, слабенькі радзіўсё, а гэто ж ні цяпер, што дахтарэ... Што я памучылася, па бапках возячы, пака ён трохо акрэп. Падзерычы Стаўб. БАБКА ж. Тое, што і бабачка. Бабак мая дачка засушваець. Ігрушка Круп. БАБКА ж. Спец. Прылада устаўляць спіцы ў вобад. Бапкаю сьпіцы устаўляюць у вобад, паддзержуюць сьпіцу. Цялякава Уздз. БАБКА ж. 1. Ахапак сухога лёну, вынесенага з сушкі за адзін раз для апрацоўкі. Бапка — гэта як абняць адзін сноп сухога лёну. І такіх пяць бабак трэба было зьмяць за дзень, такая норма была. Рудня Чэрв. 2. Вязка (саломы). Кіта саломы не гавораць, кажуць: бапку саломы зьвязаў. Малмыгі Віл. БАБКОВЫ ЛІСТ. Лаўровы ліст. Вараць расол, кідаюць туды перац, бапковы ліст, соль, укроп, часнок. Гэтым расолам заліваюць грыбы і закрываюць днушкай і ставяць у склеп. Грыбы гатовы. Бяларучы Лаг. БАБЛЕННЕ н. Сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. У ету нядзелю ў мае нявесткі бабленьне будзе. Рудня Лаг. БАБОВІШЧА н. Месца, дзе рос боб. На бабовішчы бабоўнік ляжыць у кучах. Вецярэвічы Пух. БАБОК м. Бат. 1. Капытнік балотны (Calla palustris). Ідзі, сын, бабок зьбіраць, сьвіньні есьці хочуць. Рудня Лаг. Бабок на балоце расьце. Нарву сьвіньні бапку, дык так зьесць у смак. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Пакаёвая дэкаратыўная расліна. Бабок цьвіце рас у гот, кветачкі такія дробныя, красныя. Бясяды Лаг. БАБОЎКА ж. Гатунак бульбы. Я на сваім пляцы пасадзіла бабоўкі. Рудня Лаг. БАБОЎНІК м. Сцяблы са струкамі бобу. Бабоўнік павязалі ў снапкі і памалацілі. Вецярэвічы Пух. БАБУЛЯ ж. Уст. 1. Тое, што і баба (у 4 знач.). Дак я рас прышла (а ў нас натта было многа дзяцей), дык эта бабуля мне як наклала яек, дак я дамоў ужэ й ні прынесла. Залазоўе Віл. 2. Ласк. Бабка. Бабуля, дзе мае каплі ад вачэй? Вецярэвічы Пух. БАБУНЯ ж. Бабуля. Бабуня Камароўская, ідзеця, я з вамі рашчытаюсё, грошы аддам. Савоні Стаўб. БАБУТА ж. Баба, старая кабета. Пачэпяць етага ката [булачку з хлебнага цеста] на поясе. Тады сабіраюцца дзеці ў тую хату, тады скубуць таго ката. А баба ўжо, бабута, стаіць іс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁