Старонка 29
◀ / 290 ▶
стаім чатыры часы тады на апыле. Дож ня дож, сьнег ня сьнег, а мы ўся раўно стаім чатыры часы на гэтым апыле праклятым. Ухвала Круп.; параўн. ням. Appell 'тс'. АПЭНТАМ прысл. Хутка. Яна апэнтам пабегла, як толькі сказалі, што Толік прыехаў. Версанка Круп. АПЯКАНЫ прым. Выпеставаны. Харошыя парасятка, знакомыя, яны неапяканыя, ядуць што папала, хватаюць адно перад адным. Савоні Стаўб. АПЯКОЛАК м. Пяколак. Боты пастаў сюды, на апяколак, хай добра высахнуць. Аляхновічы Маладз. АПЯЛЮХА м. Глушак. Ён с самага нараджэння апялюха, нічога ня чуя. Каменка Уздз. АПЯРЫВАЦЬ незак. Хвастаць, біць. Тут матка ручніком калі начнець апярываць, ну што рабіць?! Заплачыш, пасядзіш і зноў гэтыксама. Бакачы Мядз. АПЯРЫЦЬ зак. Ударыць моцна, выцяць. А мне ўжо ў вачах цёмна было, як убачыла яго, баялася, каб не апярыў. Бяларучы Лаг. Яго апярылі правільна, за тое што першы палез у бойку. Гарадок Маладз. АРБА ж. Ворыва. Арба была, загоны аралі, ляшылі, кап спад вады быў. Малмыгі Віл. Пахатнай, прыгоднай для арбы зямлі было дванаццаць дзесяцін, а ўсяго было сорак дзесяцін. Мацкі Мядз. АРБОН м. Аўтобус. — Ці ня еты арбон на Забрэззя пойдзіць? — Гэты. — А кундуктар ёсьць? Можа ён мне бялет у арбоне дась? Забрэжжа Валож. Чуць пасьпела узяць білет на арбон, шофяр ужо й браць ні натта хацеў. Яцыны Мядз.; параўн. літ. arbonas 'тс'. АРДЫНАРА ж. Гіст. Месячная натуральная плата прадуктамі і адзеннем; такую плату памешчыкі выдавалі прыгонным сялянам, якія не мелі ў сваім карыстанні зямлі і працавалі на памешчыцкім полі. У дварэ некалі андынару давалі, хто робіць. Цялякава Уздз.; параўн. польск. ordynaria 'тс'. АРДЫНАРШЧЫК м. Батрак, якому выплачвалі натурай. А пасьля выдаў мяне бацька замуш за ардынаршчыка, які служыў у пана. От гэтак я стала жонкаю ардынаршчыка і засталася служыць у пана. Старына Стаўб. АРЖОНІШЧА н. Іржышча. Кароў пускалі па аржонішчы, пад'елі добра. Трыгузі Віл. Пасуць па папары, па сенакосе, па кустарніках, па аржонішчы, як пажнуць. Бясяды Лаг. АРЖОННЕ н. Жытняя салома. Нейчая карова выліняе ў хлеві, а нейчая чуць жывая выйдзе. Адразу вінна, у каго гаспадар ё, а чыя аржоньня ела зімой. Бяларучы Лаг. АРЖЫШЧА н. 1. Тое, што і аржонішча. Аржышча травой заросло, цілят пусьцілі. Асіпавічы Віл. 2. Тое, што і аржонне. Бяры рассахавілы ды йдзём аржышча складаць. Забрэжжа Валож. АРНАМАНТ м. Арнамент. Прыносіць мне кавёр югаслаўскі, зялёненькі. Алеі, горы, домікі на ім. Арнамант такі ўкругавую, фрэнзьлі. Залессе Дзярж.; параўн. лац. ornamentum 'тс'. АРПА, АРХА, ВАРПА ж. Арфа. У нашай брыгадзе арпа ціпер, арпуем пшаніцу. Малмыгі Віл. Даўней веялкай, а цяпер архай жыта чысьцяць. Саланая Валож. Некалі маю спадніцу ўкруцілі ўв арху. Дукора Пух. Уперад не варпавалі, а ціпер і варпуюць і сарціруюць на варпе. У варпе жыта на сіта перасейваіцца, вотраны адлятаюць аддзельна, зерне па латку бяжыць. Бытча Барыс.; параўн. польск. harfa 'тс'. АРПАВАЦЬ, АРХАВАЦЬ незак. Арфаваць. Арпаваць ходзім на кладовую. Учора канчалі жыта арпаваць, а заўтра пачнём пшаніцу. Трыгузі Віл. Пагода добрая стаіць, дык збожжа на гумне арпавалі. Забалоцце Смал. — Іванавіч, якая сёньня работа? — Архаваць. Дукора Пух. АРТАЙ м. Араты. Наш артай усё арэць, садзіць картошку. Ляшчынск Мядз. АРУД м. Засек. Малацілі, веялі, а тады ссыпалі ў аруды, што ў кляцях былі. Мацкі Мядз. Аруды каля сьцяны робім — убіваем тычкі і доскі прыстаўляім, каб было можно прынімаць. Задор'е Лаг. У варыўню мы бульбу на зіму ссыпалі: у адзін арут дробную, у другі — буйную. Акалова Лаг. Дабро ссыпаюць у арут, правяраюць, ці шчыльна складзены дошкі, кап прас сьценкі аруда яно не высыпалася. Бясяды Лаг.; параўн. літ. aruodas 'тс'. АРУЖЫЯ ж. Стрэльба. Ён сваю гэту аружыю зараджываў і дахаты насіў, у шафу павесіць, і яна вісіць. Мядзел Мядз. АРХІЎ м. ◊ Быць у архіве — быць забытым, малаўжывальным. — Туфлі во з закідак дастаць прышлося. — І мае тожа былі туфлі ў архіві, аш у Мінск звазілі і вярнуліся зноў. Бяларучы Лаг. АРЦЕЛЬШЧЫК м. Каптэнармус. Паслужыў да прысягі, тады паслалі мяне за арцельшчыка. Палучаў продукты, цукар, там чай — і ўсё гэта я выдаваў. Новікі Мядз. АРЭШАЎНІК м. Бат. Хвошч (Equisetum silvaticum). Гарэшаўніку поўны гарот, ні магу ніяк пазбавіцца. Асіпавічы Віл. АСАБНЯК м. Хутар. На ўсю акаліцу няма ні аднаго асабняка. Палессе Мядз. АСАВІК м. Падасінавік; назва двух відаў ядомых грыбоў — падасінавіка чырвона-бурага (Leccinum aurantiacum) і падасінавіка жоўта-бурага (L. testaceo-scabrum). Асавікі той год добра расьлі, пойдзяш — за гадзіну кошык назьбіраяш. Вялікая Вуса Уздз. АСАЧЫЦЬ зак. Высачыць, дапільнаваць. Нашу куру натта цяшка асачыць: усё ў розных месцах нясецца — хітрая. Вішнева Валож. АСВА і ВОСВА, ВОСМА ж. 1. Заал. Аса
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 290 ▶