Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
п ПАМАГАЧКА 281 косьці, a глядзі гы, адышоў, палюднеў. Палесce Мядз. ПАЛЮК м. Ручка ў касільне. У мяне палюк зламаўся, а запасной касы няма. Нада новы палюк наварыць. Апенькі Віл. ПАЛЮЛЯКАЦЬ зак. Пакалыхаць. Прышла дамоў, a дзіця плача, німа кому палюлякаць. Жораўка Пух. ПАШЬЛЯЦЬ зак. Toe, што i п а л ю л я каць. Палюляй малую, а то плачыць. Кузьмічы Мядз. ПАЛЯВИС м. 1. Палявод. Палявікі многа палучаюць, бо ў калгасе много работы. Дрычын П ух. 2. Шампіньён. Ішла ад маці, вой, як палявікоў шмат на полі. Іх некаторыя зьбіраюць, кажуць, што салоткія палявікі. Дукора Пух. 3. У старажьпнай беларускай міфалогіі гаспадар поля. Палявік, бывав, так пакруціць жыта обо лён, што дзіву даесься, як ён гэта зробіць. Забалоцце Смал. Палявік у жыце сядзіць i шкодзіць. Ігрушка Круп. ПАДЯВЫ прым. О бат. Палявая грачыха стрэлкі (Capsella). Род аднагадовых травяністых раслін сям. крыжакветных. Палявая грачыха - трава такая зь белымі кветкамі, сабранымі ў гронкі, прамым сьцяблом i прыкаранёвым зубчастым лісьцем. У батаніцы нашай ёсьць на карцінцы. Ляхавічы Дзярж. Палявая заечая капуста - расходнік (Sedum). Палявая заечая капуста расьце на лузе, пры дорогах, на полі, у лясах. Ядраная, лапушыстая. Цьвіцецъ жоўтьш, белым, галубенькім цьветам, красіва. Вішнева Валож. Палявая ляўконія (Oenothera). Палявая ляўконія расъцецъ на палях, каля дарох, дзе пясок. Кветкі сьветлажоўцінькія, распускаюцца под вечар. Вішнева Валож. Палявы жывахвост - рагулькі (Delphinium). У палявога жывахвоста лісьцікі расьсечаныя, цьвет сіні, высотой можа быцъ i метар. Кальчуны Аш м. ПАЛЯГбН м. Палігон. Я добра ведала ходы на палягон, i вот я іду у разьветку на гэты палягон. А парцізаны чатэры за мной. Чырвоны Пасёлак Пух. ПАЛЯГбШ АЦЬ зак., безас. Стаць лягчэй, лепш (пра самаадчуванне, настрой). Я к прышоў мужык с фронта, дык на душы палягошала, сьвет мне аткрыўся. Дрычын Пух. ШЦЩДЗИЦЬ зак. Паглядзець. Толькі палядзелі ў той бок, я к убачылі, што нехта йдзе. Дрычын Пух. п а л я м б Щ а, п а л я н г в Щ а ж. Мяса вышэйшага сорту з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць. Палямбіцу выбіраюць, соляць, запраўляюць прыправамі, вяляць i ядуць. Вецярэвічы Пух. Палямбіцу с хлебам еш, хто гэта есь палямбіцу бяс хлеба. Пудзіцк П ух. Закалолі сьвінчо, каўбас усякіх наробім, а j/нучкі вельмі naлянгвіцы любяць. Пудзіцк Пух. ПАЛИНУЦЬ зак. Паглядзець. Палянь, як хороша навокал, а ты ўсё ў хаце ды ў хаце. Вішнева Валож. ПАЛИПАЦЬ зак. Пастукаць. Захацела дзеўка дуль, хлопяц панапіхоў карманы i прышоў, паляпаў у дзьверы, яна ўпусьціла яго. Дрычын Пух. ПАЛЯРІІбш Я ж. Бат. Пеларгонія (Pelairgonium). ПалярЬонія наша расьцьвіла, пахаціць на ўсю хату. Ляшчынск Мядз. ПАЛЯРУШ м. Мед. Параліч. Яго паляруш разьбіў, ляжыць унет спалярыжаваны. Пруды Стаўб. V Кап цябе паляруш раэьбіў. Нарач Мядз. Хай яго паляруш возьмя. Хожава Maладз. ПАЛЯРЫЧл*. Toe, што i п а л я р у ш. Яго на старасъць палярыч разьбіўі Малмыгі Віл. Палярыч зламаў мяне, шосты год прыкаваны к пасьцелі. Ляхавічы Дзярж. ПАЛЯТЫНКА ж..Мужчынская верхняя вопратка з даматканага сукна. У палятынках да касьцёла хадзш некалі, у дзеда захавалася. Пруды Стаўб. ПАЛИУКА ж. Toe, што i п а л я в а я мыш; гл. палявы. Паляўкі ў полі жывуць, рудзенькія такія, робяць норы ў пшаніцы, жыце. Паляўка — гэта тая мышка, што падымаецца na каласку i зярняты лушчыць. Рудня Лаг. ПАЛЯЎНШ ТВА н. Паляванне як від занятку. У ліпені паляўніцтва дозволена на птушак. Забалоцце Смал. ПАЛЯЎРЫТ м. Мед. Плеўрыт. Мокры naляўрыт яму ў баку стаў, мучыцца бедны. Пудзіцк П ух. ПАЛЯЦБЦЬ зак. Хутка пайсці, пабегчы. Хвачу фартух i вілкі i паляту на работу. Пасынкі Мядз. Адна дзяўчына паляцела разораю, а другая сярэдзінаю. Вялікая Byca Уздз. ПАЛЯЦКІ лрьш. Польскі. Сусеццы ўчора паляцкую тканіну прывезьлі, прэзэнт сястра пераслала. Рубяжэвічы Стаўб. ПАМАГАЛЬШ К м. Toe, што i падхва'і* н і ч а к. На першы дзень паскі сабіраюцца валачобнікі, запявалы, памагальнікі, музыканта прост, i, сьцямнеўшы, ішлі спяваць. Усякі спасібуя запявалам, памагальнікам, стараецца заплаціць добра, каб ні абгаварылі на вёсцы. Бяларучы Лаг. п а м а г А т ар м. Памагаты, памочнік у якой-н. справе. Собрала я вузялок, папрасіла двух хлапчукоў-памагатараў, i пайшлі мы торф капаць. Порычы Валож. п а м а г А ч м. Toe, што i пама гатар. Добра, як у кого ёсь памагачы, а я к я адзінокая, то мне помачы няма ждаць аткулъ. Паплавы Бярэз. ПАМАГАЧКА ж. Жан. да памагач. Во памагачка расьце ў мяне, а пакуль я ўЬё раблю за яе. Рабунь Віл. Добра тобе жывецца, Мань
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

jінучкі, падхваі, палйнуць, палйпаць, палйўка, палявйс, шцщдзйць
9 👁
 ◀  / 290  ▶