Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
ПАЛУМІСАК п ПАЛУМ ІСАК м. Глыбокая талерка. Палумісак пабіўся, але купляць ня буду гэдакага. Ляшчынск Мядз. Бяжы, Мар'ячка, у краму, прывезьлі натта харошыя палуміскі i відэльцы. Буцькавічы Стаўб. ПАЛУМ ІСКА ж. Toe, што i п а л у м і с а к. Вышаў бацька яга c палуміскай, а на палумісцы стаяла сто гром, ляжаў хлеп i соль. Баранцы Віл. ПАЛУННАВАДЬ незак. Падвячоркаваць. Hi палуннаваў, a ўжо вячэраць пара. Ігрушка Круп. f ПАЛУШЦЬ зак. 1. Парваць. Ах ты, гіцаль, новыя штанэ палупіў! Цялякава Уздз. Зноў порткі палупіў, хоць забі яго. Літва Стаўб. 2. Павырываць з каранямі. Укроп палупіла, павыкідала. Дрычын Пух. 3. Пабіць. Гэткі гат, yce збанкі палупіў. Літва Стаўб. ПАЛУТАРКА ж. Мера колатых дроў. Палутарка, дзеткі, - гэта каля паўтары сажня коланых дроў. Вялікая Byca Уздз. За зіму спальваям тры палутаркі дроў. Дукора Пух. ПАЛУЧбК м. Спец. Назва правага ствала двухстволкі. У дубальтоўцы левы ствол чок, а правы палучок называюць. Пруды Стаўб. ПАЛУШКА ж. Жменя (ільнотрасты). Палуш ку я хутка зьмпла. Ваўкалатка Віл. Павесма складалася ш шасьці ручэяк, a ў ручэйцы былотры палушкі. Даўгінава Віл. ПАЛУЧКА ж. 1. Зарплата. У тым месяцы атрымала палучкі сто шэсьдзісят тры рублі. Паплавы Бярэз. Ён заўсёды прыносіць усю получку дахаты. Бытча Барыс. 2. Выплата, атрыманне зарплаты. Получка яшчэ ня скора, а грошай няма. Турэц Чэрв. У нас сёньня получка. Гілікі Валож. ПАЛЫКАц Ь незак. Глытаць. Я я к сяджу ў іх, адно сьлінкі палыкаю, мне здаецца, іх такоя смашная. А я к сама навару, нетто ні вельмі. Арцюхі Стаўб. Ня жвець, а так палыкае: зубоў няма. Бясяды Лаг. Толькі ўсё не палыкай адразу, бо апячэсься. Дрьгчын Пух. ПАЛЫКНУЦЬ зак. L Праглынуць. Я тыя булкі выкінула курам, ні палыкнуць: ні то сшярдзіць, ні то пахня. Савоні Стаўб. Палкні ў жару холодной крынічнай вады, садразу горла заваліць. Літва Стаўб. 2. Крышку выпіць. І дзе ўсьпеў ужо палыкнуць! Ідзе як бэпя. Літва Стаўб. ПАЛЫНАВЫ прым. Палыновы. Палынавы адвар п'юцъ для апяціту, ад глістоў даюць сьвіньням. Ігрушка Круп. Вельмі непрыемны палынавы пах. Хожава Маладз. ПАЛЫСКАВАЦЦА незак. Блішчаць. A ў кабінеце гэтым усё палыскуецца: крэслы бар хатныя, сталы i атажэркі лаковьія. Ракаў Валож. У хаце ўсё акуратна, добра, ажно палыекуяцца ўсё. Малінаўка Лаг. Я кі спрытны хлопяц i адзеты я к файна — касьцюм на ім аш naлыскуійца. Чараўкі Маладз. ПАЛЫХАЦЬ незак. Toe, што i п а л іць (y 1 знач.Х Летам часта палыхаюць маланкі. Пруды Стаўб. Маланка полыхала проз усю ноч. Савоні Стаўб. ПАЛЬНУЦЬ зак. Toe, што i п а д у б а льт а в і ц ь. Выстрал - прамазаў, тады злажыўся i пальнуў з другого ствола. Ляшчынск Мядз. ПАЛЬТб н. Паліто. Цяпер i ў еяле полъты носяцъ. Цялякава Пух. ПАЛЬТОН м. Тое, што i паліт он. Пальтон некалі дазалі на паліто. Бытча Барыс. ПАЛЬЦБЧКА н. Экспр. Паліто. Надзеўшыся ўсе стройнінька, туфількі ва ўсіх, пальцечкі. Я к зьмянілася жыццё! Альсевічы Мядз. ПАЛЬЦЫ 1 толькі мн. Частка шкарпэткі, што прыкрывае пальцы ног. Яшчэ не зроблены пальцы, шкарпэтка неготово. Ляшчынск Мядз. Сягоньня дараблю пальцы, i будуць у хлопца цёплыя шкарпэткі. Княгініна Мядз. ПАЛЬЦЫ 2 м н.; адз. палец м. Цясл. 1. Канцы вушака, ніжні з якіх старчма ўпускаецца ў падрубу, а на верхю адзяецца шапка. Уверен на паляц адзяюць шапку, унізя паляц заганяюць у бервяно. Вязынка Маладз. Пальцы натта тоўстыя, тому й вушак туга йдзе. Забалоцце Смал. Вушак ставіцца пальцам у вушачнае гняздо ў подрубе, а зьверху на другі палец надзяецца шапка. Пруды Стаўб. 2. Драўляныя цвікі, якімі змацоўваюцца бярвенні ў прасценках. Кап прасьценак не выпучваўся, бярвеньні садзяць на пальцы, закрапляюць іх такім способам. Вязынка Маладз. 3. Штылі, шыпы. Пальцы заразаюцца ў бярвеньнях, который ўпускаюць у вушак. Пруды Стаўб. Kaрацей пальцы зроп, тады i вушак прыстане. Забалоцце Смал. Пальцы ў бярвеньнях заразаюць пілой, a тапаром скалваюць. Саланая Валож. Паччашы пальцы, бо ня ўвойдуць у вушак. Паплавы Бярэз. ПАЛЬШЧЫК м. Чалавек, які займаецца вырабам драўніннага вугалю. Бярэ драўніну хороших парод, закідвае ў сьпіціяльныя коміны, палщь, гэна i будзе пальшчык, Бясяды Лаг. ПАЛЗПАЦЬ зак. Палопаць. Ён палэпаўмяне па плячу i сказаў: „Ець". Дукора П ух. ПАЛЮБОЎНІЦА ж. Дзяўчына, да якой заляцаецца хлопец. — Гляньце, онь Колява палюбоўніца пайшла! — Дык нічога ш сабе, хорошая. Ігрушка Круп. ПАЛЮДЗЕЦЬ зак. Пакрасавацца ў людзях, пабыць у вясёлай кампаніі. У прошлым годзе я много палюдзела, а у гэным нешта ня жэніцца ніхто. Баяры Маладз. Гэта ш каб не заехаў зяцъ, той й не палюдзела б тут. Вязынка Маладэ. , ПАЛЮДНЕЦЬ зак. Зрабіцца падобным на чалавека (пасля хваробы паправіцца). Так доўга хварэў, аслабеў зусім, быў кожа ды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марячка, палўннавадь, пюцъ
8 👁
 ◀  / 290  ▶