ПАЙСЦІСЯ П рэў, хварэў, ды ад запаленьня летась пайшоў на кладбішча. Баяры Маладз. Мне ўжо многа гадоў, скора пайду на могілкі. Дрычын Пух. Пайсці на працест апратэставаць. Паехалі мы з бацькам да натарыуса атіісывайь зямлю, а брат пайшоў на працест, бацьку не даваў anicваць. Баранцы Віл. Пайсці на прымакі - пристань у прымы. Пайшоў на прымакі, як завуць у нас. Ну, i прьшлося рабіць7 як валу. Новікі Мядз. Пайсці па васолах абрад. — у велікодныя дні ісці па дварах з віншавальнымі песнямі. Гэта ж быў першы дзет свята. Пайдзём жа na васолах! Залазоўе Віл. Пайсці пад бой - загінуць. І жана мая пайшла пад бой, забілі жану маю, i таварыша жану забілі. Сваткі Мядз. Пайсці ў прымы - тое, што i пайсці на прыма'кі. Большы брат пайшоў у прымы, a меншы ажаніўся. Таўкачэвічы Уздз. Пайсщ ў пуке (у сцябло) - пра такое развіццё агародніннай расліны, пры якім з'яўляюцца ствол i кветкі. Сёлята нешта ўся цыбуля ў пуке пайшла. Мікалаеўшчына Стаўб. Мой шчавель увесь у пучча пашоў. Паплавы Бярэз. Цыбуля ўся ў сьцябло пайшла. Ігрушка Круп. ПАЙСЩ СЯ зак. Павесціся, знайсціся. Hi пайшліся дзеці ім. Цялякава Уздз. Не пашліся дзеці, так анна i жыву. Дрычын Пух. ПАК м. 1. Скрыня з дошак на збожжа, муку, нават сала. Некалі пашніЬ ссыпалі ў паке. Цялякава Уздз. Забілі кабана, ды такого вялізнага, што ўсё дала ў пак ні ўмесьцілася, прышлося зьбіваць новы. Баяры Маладз. М ука ў паку. Ляхавічы Дзярж. Пак спаражніць трэба ды вынесьці пасушыць. Слабада Стаўб. Зачарпні ў паку м укі крыху, трэба бліны рашчыніць. Щханава Слабада Стаў§. 2. Любая скрынка з фанеры. На горы пакі ставяць i дробязь усякую кладуць. Ляшчынск Мядз. п а к а в Аць незак. Запасіць, складаць (грошы). Жылі добро, лішнія грошы былі, яна ўсё паковала на пошту. І масло, i яйкі, i ўсё паковала. А во война ў чатырнаццатум гаду. І сягонъня тыя грошы там! Савоні Стаўб. ПАКАЗАЦЦА зак. О Паказацца на людзі з*явіцца ў кампаніі людзей, выйсці куды-н. Патаму што, як кажуць, вучаная, i глядзела, каб i ён быў чалавек i ня стром было зь ім на людзі паказацца. Пагост Бярэз. Паказаць на смех — абсмяяць, высмяяць. Калі гаспадыня нічога рабіць ня ўмея, дык яе ўсе на сьмех пакажуць. Дрычын Пух. п А к а л а к м. 1. Кол, паплеціна. A-o-o, кап ты маю жонку любіў, то я ўзяў пакалак i адразу n даў. Савоні Стаўб. 2. Жэрдка, вакол якой складаюць стог. Пакалак з любого дзерава робяць, кладуць стох. Вывершваюць, звязваюць пруты з лазы ці зь бярозы i надзяюць на пакалак, апсякаюць. Забалоцце Смал. ПАКАЛАЦІЦЬ зак. Натрэсці. A цяпер струшанкі карове не калоцяць ужо, забыліся ці няма ш чаго. Бытча Барыс. пакалаш мАціць зак. Пабіць. Ш чэў тую войну немцы нас троху пакалашмацілі, так што мы ведалі фошыскае іх нутро. Бяларучы Лаг. ПАКАШ СЬ прысл. Пакуль. Пакамісья тут з вамі стаёў, можа ўжо мая баба прышла. Каменка Уздз. ПАКАПАНЫ у знач. прым. Васпаваты. Воспой хварэў, твар покапаны. Вішнева Валож. пАкасны прым. Нядобры. Ён такі покоены, так i стараяцца, кап кому шкоду зрабіць. Цялякава Уздз. ПАКАТбК м. Круглая калодачка, якую падкладаюць пад вілкі, калі дастаюць з печы вялікія чыгуны. Пакладзі пакаток пад вілкі, бо так ня выміш горшка. Паплавы Бярэз. ПАКАТЫ толькі мн. Прыстасаванне для перакочвання калоды па зямлі. Покаты - як сталюгі, прыстасаванъне такое падымоць калоды. Рудня Чэрв. ПАКАЩ ЦЦА зак. 1. Упасці, паваліцца. Я к цюкнуў, дык ён i пакаціўся. Дрычын Пух. 2. Ног не цягаць, саслабець ад недаядання. Ну, што там за пяцьдзісят капеяк пад'ясі, пакаціўся п, кап свайго ні было. Бяларучы Лаг. ПАКАчАц Ь зак. 1. Пацягаць па расе. Палатно як белім, пакачаім па расе, белая-белая зробіцца. Фалевічы Мядз. 2. Паскручваць, пазвіваць. Тады суваі пакачаім, паставім на лаве - чатыры суваі кужалю, а тады пачасься два суваі, сувой на спадніцы. Ластаянцы Валож. ПАКВ& АЦ Ь зак. Экспр. Пакрочыць. M iнутку аддыхнула, ды й помаленьку паквэдала. Бясяды Лаг. ПАКБШ ІІВАЦЬ незак. Насміхацца. 3 цёмнага чалавека заўсёды пакеплівалі. Цялякава Уздз. Грэх пакепліваць са старой бабы, скора й самі такія будзяця. Нізок Уздз. ПАКЕТ м. Бандэроль. Мой унук служыў, дык яму ўсё пасылалі кнігі ў такіх пакетах. Што ён напіша ў пісьме, то ям у пашлюць пакетам. Вязынка Маладз. Пакет i тут палучыць можна. Пруды Стаўб. Пакет па пошце прышоў, нейкіх бумах многа. Бытча Барыс. ПАКІв А ц Ь зак. О Паківаць пальцам - насварыцца, прыгразіць. Добра паківай пальцам, бо цяпер дзеці ня баяцца, крычы ты на яго ці ня крычы. Нізок Уздз. ПАКІДАЛЕЦ м. М уж, пакінуты жонкай. У мяне ш сусет пакідалец. Шкода мне яго: натта добры чалавек. Зазерка Пух. ПАіЦДЗІШЧА н. Згубленае выпадкова, ненаўмысна дзіця. Гляджу - дзіця моё ляжыць! Дык я кажу: „Мама, вярніся, пакідзішча знайщла". Дак яна: „А-я-яй, у мяне паляхчэла на плячах. А божамой, прышлі п дамоў безь дзі
Дадатковыя словы
вўчаная, зяўляюцца, падясі
14 👁