Старонка 268
◀ / 290 ▶
ПАДСІЛКАВАЦЦА зак. Пад'есці, падмацаваць свае сілы. Давай трохі патсілкуемся, бо есьці захацеў я. Вялікая Вуса Уздз. Ня кліч яго, ён ужо патсілкаваўся. Саланая Валож. ПАДСІНЬКА ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсініць, надаць сіняваты колер. Патсінька робіць бяльлё галубаватым. Бытча Барыс. ПАДСІТАК м. Невялікае сіта. Зьбегай, сынок, забяры патсітак у цёткі Хвядоры, трэба муку перасеяць. Вялікая Вуса Уздз. На булкі муку сеем праз патсітак. Зазерка Пух. ПАДСКОК м. Рухі ног у танцы, прытанцоўванне. Некаторы польку роўнянька танцуя, а ў другога полька с патскокамі палучаяцца. Мікалаеўшчына Стаўб. ПАДСКРОБАК, ПАДСКРЭБАК, ПАДШКРОБАК м. Маленькая баханачка хлеба з аскробкаў цеста. Як некалі, то самі хлеп пяклі, булак чатэры ці пяць усадзіш, а напасьледак патскрэбак дзецям на ўцеху. Вялікая Вуса Уздз. 2. перан. Экспр. Апошняе дзіця ў бацькоў. А на самага меншага то патскробак скажуць. Вязынка Маладз. Хоць сабе і патскробак, а разумнейшы і ўдалейшы за ўсіх. Паплавы Бярэз. А на млачшага дык яшчэ й патшкробак скажуць. Ігрушка Круп. Мой патскрэбак усюды ўлезя, толькі стой, як гурган, над ім. Забалоцце Смал. Патскрэпчык мой, любы, дарагі! Што ш вочак не аткрываіш, сыночак мой, крывіначка мая! Малмыгі Віл. 3. Апошні снег. Патскробак доўга не ляжыць, скора растае. Рудня Лаг. Патскробак вясной у цені ляжыць, не на сонцы. Ігрушка Круп. ПАДСКРЭБІШ, ПАСКРЭБЫШ м. Тое, што і падскробак (у 1 знач.). Пяклі ў нас і патскрэбішы. Рудня Чэрв. Добра вычысьці дзяжу, каб ні заставалася цеста, у яга дабаў дранай бульбы і гэта ўсё на патэльню, то хоць паскрэбыш будзіць. Калодкі Віл. Як на падскрэбіш цеста асталося. Ігрушка Круп. ПАДСКРЭБУШАК м. Ласк. да падскробак (у 1 знач.). Выскрап дзежачку і сьпёк патскрэбушак. Бывае, сам зьясі, а як усохне, дык і карове кусок патскрэбушка дасі. Пруды Стаўб. ПАТСКРЭБЫШ гл. патскрэбіш ПАДСЛЕПАК м. Абразл. З фізічнымі недахопамі, няўклюдны чалавек. Няўдаліца гэта, патсьлепак, стравіў кароўмі ўвесь клін, а палявому сторажу адвячай. Раўчак Пух. ПАДСЛЕПІСТЫ прым. Падслепаваты. Калі чалавек крыху недабачвае, то кажуць, што ён падсьлепісты. Паплавы Бярэз. ПАДСЛЕПЫ прым. Тое, што і падслепісты. Падслепы — гэта чалавек, нізкі на вочы, блізка бачыць, а далёка — не. Дукора Пух. ПАДСЛУХОЎВАЦЬ незак. Наглядаць, прыслухоўваючыся, за паводзінамі пчол перад раеннем. Падслухоўваім, падглядаім за пчоламі, каб яны не ўцяклі, не паляцелі куды далёка, што не знайсьці. Падслухоўваім, ці моцна матка пяе, як моцна — значыць, рой выляціць скора. Гілікі Валож. ПАДСМЕШКА ж. Насмешка. Як ужо йдзеш праз вёску: „Ну як жа там танцы былі? — кажа. — Ці добра патанцавалі?" Гэта нам патсьмешку рабілі. Цярпелі, бо струсілі. Бакачы Мядз. ПАДСМЕХІВАЦЬ незак. Падсмейвацца. Мушчыны сталі пад'ялдыківаць, патсьмехіваць, а найбольш Ліхадзееўскі патчэпліваў. Арцюхі Стаўб. ПАДСМЯТАННІК м. Верхні слой кіслага малака, які мяжуе са смятанай. Пад сьмятанай на кіслым малацэ застаецца патсьмятаньнік. Ляшчынск Мядз. ПАДСМЯШЫЦЬ зак. Падвесяліць. Ідуць дзяўчаты са жніва. Дзяўчаты такія сьмешныя, мы іх патсьмяшылі, ну й можа мы с кіломатар і падвялі. Бакачы Мядз. ПАДСНАВАЦЦА зак. Паддобрыцца. Яна як патснуецца да яго, той усе грошы аддасьць. Аляхновічы Маладз. ПАДСОБНІК м. Памагаты, памочнік у якой-н. справе. У хаце растуць патсобнікі, скора бацьку дагоняць. Кукалеўка Чэрв. ПАДСОНЕЧНІК м. Бат. Сланечнік (Helianthus annuus). С патсонечніку робяць посное масла. Бясяды Лаг. ПАДСОСКА ж. Падсочка. Подсоску дзелаюць с хвоі, у смалярні потым гонюць смалу. Бяларучы Лаг. ПАДСПОД прысл. Падыспад, падніз. Патспот адзяе суконну спаніцу, наверх кухвайку і пашла. Пудзіцк Пух. Чорныя мяшкі патспот палажы, а лепшыя наверх. Цвіркі Стаўб. ПАДСТАВА ж. Від дзяржаўнай нарыхтоўкі сельскагаспадарчых прадуктаў. І падставу здавалі дзяржаве, жыта, сена, мяса здавалі. Сівіца Валож. ПАДСТАВУХА ж. Падстаўка. Трэба сёньня патставуху зрабіць, а то баба праходу не дае. Ратуцічы Барыс. ПАДСТАЎКА ж. Пчал. 1. Прадмет у выглядзе лавачкі на ножках, які падстаўлялі пад калоду. Звычайна калоды клалі на патстаўкі — такія драўляныя чурбакі або рабілі патстаўкі ў выглядзе такіх лавачак. Дукора Пух. Патстаўкі ёсьць пад калодныя вульлі. Пруды Стаўб. 2. Прылада для трапання лёну. На патстаўку кладуць зьмяты лён, ручайку лёну прыкладваюць к патстаўцы і траплом трэплюць, выбіваюць кастрыцу. Ляхавічы Дзярж. ПАДСТАЎЧЫК м. Падстаўка для пакаёвых кветак, на высокіх ножках. Патстаўчык гэты трэба выкінуць, ножка зламалася. Літва Стаўб. ПАДСТОЛЬНІК м. Бэлька. Патстольнікі трэба ўжо мяняць, німодныя сталі. Язні Віл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶