прыгоняць. Скамарошкі Стаўб. 2. незак. да падрабіцца. Вяжым яго ў снапы, прывязём і складзём яго ў ток. Лён ляжыць у таку, мы ш падрабляімся з другімі работамі. Рубяжэвічы Стаўб.
ПАДРАДОЎКА ж. Бат. Грыб, па форме і якасці падобны на радоўку, толькі меншых памераў. Радовак і падрадовак раз-два набраць у лесі, як пара на іх. Нізок Уздз.
ПАДРАЗАЦЬ незак. Пчал. Даставаць (мёд). Паткурыў нямнога і падразай мёт: пчолкі спакойныя. Ляхавічы Дзярж.
ПАДРАНАК м. У мове паляўнічых — злёгку падстрэлены. Рас падранак, нідзе ні дзеняцца, ня ўцячэ. Вялікая Вуса Уздз. Падранак, а яшчэ так бяжыць, можа ўцячы. Бытча Барыс.
ПАДРАПАЦЬ зак. Апрацаваць культыватарам, падрыхліць. Трэба абараць у час было, падрапаць бручку, і нам ляхчэй бы было, і яна б расла лепій. Бяларучы Лаг.
ПАДРАСЦІЦЦА зак. Падрасці, падгадавацца. А дзеці падросьцяцца трохі, дык больш клопату прыбавіцца. Рубяжэвічы Стаўб.
ПАДРАШОТНІЧАК м. Бат., памянш.-ласк. Разнавіднасць махавіка (Boletus subtomentosus). Падрашотнічкі растуць скора і ўсюды, дзе ёсь мох. Растуць дзе папала. Бясяды Лаг.
ПАДРАШЭЦІК м. Бат. Перцавы грыб (Suillus piperatus). Падрашэцік — грып ядавіты, воўчы, нес'ядомны. Уйма іх у лесі, многа дужа. Сьліскія зьверху, сьветла-карычнівыя. Пад галоўкай дырачкі такія, наздраватыя. На тонкой ношкі. Суднікі Віл.
ПАДРАШЭТНІК м. Бат. Ядомы грыб аліўкава-карычневага колеру з сятчастай спаднізу шапкай (Boletus bovinus). Падрашэтнік падыспадам на вочках, вялікіх, шырокіх. Падрашэтнікі любяць гушчар і сырое месца. Нізок Уздз. Падрашэтнікі рэткія падыспадам, як на дзірачках. Рудня Чэрв.
ПАДРОСТАК і ПОДРАСТАК м. 1. Падлетак; хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце. Сабралася кампанія падросткаў і каля канюшні мяч ганяюць. Савоні Стаўб. У дзярэўні адны подрасткі асталіся, самастаяцяльныя ўсе па городах. Пудзіцк Пух. 2. Маладыя дрэвы, якія растуць пад полагам лесу і могуць у будучым замяняць стары дрэвастой. У нас дрэўцы гэтыя маладыя, што на дзілянках растуць, не маланьняком завуць, а падростак. Ігрушка Круп.
ПАДРОСТАЧАК м. Памянш.-ласк. Падлетачак. Я ўжо настаяшчым падростачкам была, як мне, помню, пашылі з крэпіку сукенку, ды яшчэ бікешачкай. От радасьці было! Пасынкі Мядз.
ПАДРУБА ж. 1. Ніжняя перакладзіна ў праёме дзвярэй. На падрубе ставяць вушакі. Вязынка Маладз. 2. Прызба ў старых хатах. Летась падрубу бацька перасыпаў, то цяплей у хаця зімой было. Пудзіцк Пух.
ПАДРУБІЦЬ зак. Цясл. Тое, што і падлажыць. Хата яшчэ добрая, трэба толькі падрубіць ніжні вянок. Пруды Стаўб. Грып убіўся ў хату, зьеў подлогу і падрубы, цяпер трэба мацяр'ял даставаць, падрубіць хату, замяніць подлогу. Вялікая Вуса Уздз.
ПАДРУГА ж. Сяброўка. Сусетка ў мяне была, лепшая подруга. Пудзіцк Пух.; параўн. рус. подруга.
ПАДРУЖКА ж. Шаферка. Маладую забіраюць падрушкі, садзяцца на лаву, а жаніх выкупляя нявесту. Багрыцоўшчына Дзярж.
ПАДРУЖЭЙНЫ прым. Які мае адносіны да палявання са стрэльбай. Быў у мяне добры падружэйны собака, але рас ноччу ваўке задралі. Пруды Стаўб. Зь якімі і на паляваньне ходзіш, падружэйныя сабакі гавораць. Саланая Валож.
ПАДРЫЛЯВАЦЬ зак. Хутка пакрочыць. Ой, хлопцы, й шпарка ж дзеўкі падрылявалі на танцы! Вялікая Вуса Уздз.
ПАДСАБЛЯЦЬ незак. Дапамагаць. Патсабляў мне мяшкі з бульбай насіць, а то аднаму цяшка. Ляхавічы Дзярж.
ПАДСАД м. Ганч. Першы рад пасуды ў печы для абпальвання. Баяўся, каб подсад не трэснуў. Івянец Валож.
ПАДСАДА ж. Тое, што і падростак (у 2 знач.). А на гэты бок зямля ніважная, тут і лес ніважны: яльняк, глушня, патсады, ягадняку няма. Арцюхі Стаўб.
ПАДСАЛАВЕЙ м. Заал. Падвід салаўя — варакушка (Luscinia svecica). Пакуль рэчку не асушылі, алешнік не пасеклі, што ў нас птушак было! Былі салаўе, патсалаўе, зязюлька і так усякага птаства. Савоні Стаўб. Патсалавей падобны на салаўя. Вялікая Вуса Уздз.
ПАДСАНКІ, ПАДСАНЬКІ толькі мн. Тое, што і падкаркі. Кары і патсанькі — сані, на якіх возяць лес. Кары йдуць паперадзі, у іх запрэжаны конь, а патсанькі — ззаду, на іх ляжыць вяршыня бервяна. Бытча Барыс. Лес вазілі канём, на санях з патсанкамі, гэта як цяпер с прыцэпам. Кузьмічы Мядз.
ПАДСАСНОЎКА ж. Бат. Грузд (Lactarius resimus). Патсасноўкі ёсьціка. Усе карычнівыя — і зьверху і падысподам. Нядаль Барыс.
ПАДСАЧАК м. Рыб. Сак, сачок. Патсачак с старой сеткі робяць, а хто з марлі, як малькоў лавіць. Ляхавічы Дзярж.
ПАДСЕК м. Будаўн. Тое, што і падлысек. Пры будоўлі зруба робяць патсекі ў бярвенях, каб яны глотка прылягалі. Вязынка Маладз. Бес патсеку ні будзя ш бервяно ляжаць. Мікалаеўшчына Стаўб.
ПАДСІЛКАВАННЕ н. Прыпасы прадуктаў, харчы. У такіх торбах вельмі зручна было насіць патсілкаваньне. Кукалеўка Чэрв.
108 👁