Старонка 250
◀ / 290 ▶
нохціку дась, але каб усім. Літва Стаўб. НОЖНЫ мн. Авечыя нажніцы. Для авечак ножны бралі, бо нажніцамі воўны не ўскубеш. Баяры Маладз. НОЙ часц. узмацн. Ной гэты год у лесі ягад мнозазна! Заямнае Стаўб. НОЛЕ часц. сцвярдж. Да, так, ага. — Здаецца, каб дождж ык прайшоў, усё п пайшло расьці. — Ноле. Заямнае Стаўб. НОРАСТ м. Нераст. Плотка зьбілася да берага на нораст. Ляшчынск Мядз. НОРАТ м. Рыб. Нерат, верша. Норат — лавушка конусападобнай формы з бакавымі крыламі, на драўляных абручах. Рыбы ўлезуць у нараты, а вылясьці ня могуць. Норат ставяць боляй на рэццы, на вускіх мейсцах. Мікольцы Мядз. НОС м. ◊ Аж нос гнецца — прагна, з апетытам есці. Бывала, гаршчок бульбы і вялікі гаршчок капусты з грыбамі, і як апсядзім круга стала, ажно насы гнуцца! Сачыўкі Віл. На носе — вельмі скора, у самы блізкі час. Сьвята ж на носе, дык трэба мыць вокны, і падлогу, і столь. Зазерка Пух. Носа не высунуць — не выйсці, не паказацца. Ці сыдзя с холадам дошч, ці гэты дошч нарве холат. Учора гэдак цёпло было, а сёня на двор носа ня высунуць. Валеўка Навагр. Хоць нос затыкай — вельмі непрыемна пахне. Некай прыжэрай пахня, такі смырот, хоць нос затыкай. Валеўка Навагр. НОСІКІ мн. Кулін. Бульба з лушпайкамі, пасоленая, варыцца з цыбулькай ці кропам. Носікі файна с квашанінай або с капустай. Сын гавора, што носікі такія ўкусныя, што пад лупінамі ўсе вітаміны застаюцца. Чабаі Валож. НОСНІЦА ж. Тое, што і адноснік. Іра, палажы носьніцу ў кішэньку, бо згубіш. Чабаі Валож. НОЧАЙ, НОЧЫЙ прысл. Ноччу. А ён тады пашоў ночай, лапату ўзёў і долю будзя 'ткапываць (з казкі). Ракаў Валож. Едзь ночый, каня гані на начлех. Даўгінава Віл. НОЧЧЫ прысл. Тое, што і ночай. Ноччы быў натта моцны марос, чуць жывы астаўся, пакуль дабраўся да ахтобуса. Сядзіца Віл. НУД м. Нуда. Хай яе нуд заесьць, хай яе. Саланая Валож. Стары кліча старую й пытае: „Старая, яшчэ сваты ядуць?" — „Ядуць, бацька". — „Ах, каб іх нут еў! Конь жа й той столькі ня есь, як яны, — цэлую ноч жаруць". Рабунь Віл. НУДНІКІ мн. Бат. Дзікі вінаград (Vitis L.). У нашай вёсцы амаль у кожнага растуць нуднікі. І ў нас ля плоту вялізныя нуднікі растуць. Рубяжэвічы Стаўб. НУЛЕ, НУЛІ часц. сцвярдж. Тое, што і ноле. Нуле, гэта ш трэба было яму забіцца! Ляхі Нясв. Нулі, я помню, што гэтакія былі сарочкі. Ратуцічы Барыс. НУРАЧКА ж. Невялікі кусочак. Прынясі хоць нурачку хлеба, я ж есьці хачу. Вялікая Вуса Уздз. НУРЗІНА ж. Неадабр. Нелюдзімы, непрыязны флегматычны чалавек. Я на яго вока ні маю, на таго Адася, нурзіна гэта, і ў вас быў, і мне нічога не сказаў. Савоні Стаўб. НУРЭЦ м. Заал. Нырэц, вадаплаўная птушка. Гэта каторыя па вадзе нураюць, тых называюць нурэц. Я прошлы гот сямнаццаць нурцоў злавіў. У іх, як у рыбы, запах. Малмыгі Віл. НУТ м. Гэбель выбіраць пазы. Нут выбірае ў досцы равочак, жалабок. Вязынка Маладз. Закладаю ў нут жаляскі розныя і нутую. Нізок Уздз.; параўн. польск. nut < ням. Nut, Nute 'тс'. НУТРОНЫ прым. Унутраны. На яго твары відаць нутронае пракананьне ў сваёй здольнасьці. Мядзел Мядз. НЫГАЦЬ незак. Есці спяшаючыся, не сядаючы за стол. Ныгае, ныгае, не знае, за што першае ўзяцца — за хлеп ці агурок. Сеў бы, пад'еў і пайшоў. Усё роўна скарэй ня будзя. Узгурск Чэрв. НЭНДА ж. Нуда. Кап сказаць, што гора ды нэнда, дык ня скажаш — добра жывуць людзі. Баяры Маладз. НЭНДЗЛЫ прым. Плаксівы. Ой, нэндзлае дзіця, вечна яму чаго-небудзь не хапае. Аляхновічы Маладз.; параўн. польск. nędzny 'жаласны, варты жалю'. НЭНЗА ж. Ныцік, плакса. Меншы мой сын такі нэнза! Каб ён заняўся чым — ці цацкамі, ці пагуляў зь дзецьмі, а то ныя і ныя. Надаесьць за дзень мудрэй горкай рэцькі. Рубяжэвічы Стаўб.; параўн. польск. nędza 'галеча, беднасць'. НЮХАЎКА ж. Экспр., груб. Нос. Як даў фігу ў нюхаўку, аж нюхаўка зьвярнулася. Бясяды Лаг. НЮХМАРКА ж. Тое, што і нюхаўка. Нюхмарку ўсю чысто разьбілі, кроў так і йдзе. Аляхновічы Маладз. НЯБЕСКІ прым. Блакітны, як неба (колер). Не, гэна хустка ні сіняя, а нябескага колеру, сьвятлейшая. Ваўкалатка Віл.; параўн. польск. niebieski 'тс'. НЯБОГА ж. Пляменніца. Да нас зоўтра прыдзя мая нябога. Дукора Пух.; параўн. польск. nieboga 'тс'. НЯБОЖ м. Пляменнік. Мой нябош сёлета дзесяць класаў канчае. Дукора Пух. НЯВЕХНА ж. Нявестка. Бацюта казаў, што Кацярына праз нявехну памерла. Цялякава Уздз. НЯВІДНЫ прым. Тое, што і невінаватны. Настаўніка аднаго фашысты забралі, і другіх нявідных, і ўсіх пастралялі. Пудзіцк Пух. НЯВОЛЬНА безас. у знач. вык. Нельга. Дзеткі, нявольна так з бацькам размаўляць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶