Пакідаюць на мэтраў пяць насенкі адна ад другой. Мікалаеўшчына Стаўб. НАСЁННІЦА ж. Старая бульбіна, выкапаная разам з маладой. Бывая, і насеньніца цэлая з маладой нападая. Нізок Уздз. НАСЁЛКА ж. Посцілка для пераносу розных рэчаў; гл. лясёнка. Вот бачыце, баба нанесла насёлку на плячах дамоў з лаўкі. Рудня Чэрв. НАСЁНА н. Тое, што і насёвак (у 1 знач.). Тут па краю я бурачкі на насёна пасадзіла. Завішына Лаг. НАСЁНКА ж. Тое, што і насёвак (у 2 знач.). Неяк, помню, адзін год была ўрадзіла картопля, такая ўжо была вялікая, што ні было як і насёнкі адабраць. Дукора Пух. НАСЁРБАЦЦА зак. Нахлёбацца, наесціся. Насёрбаўся крупніку, а цяпер бяжы дзеду памажы трусікам нарваць. Нізок Уздз. Я болей ні хочу, я ўжо насёрбаўся. Турэц Чэрв. НАСКАБЛІЦЬ зак. Наскрэбці (бульбы). А вечарам наскаблілі сьвежай бульбы і зварылі суп з грыбамі. Сцебіракі Віл. НАСКАЧЫЦЬ зак. ▽ Ганны наскачылі — дня надтачылі, а Варвары — дня ўварвалі. Бясяды Лаг. НАСКІ займ. Тутэйшы, наш. Наскія дак усе былі: і малы і стары. Плябанцы Віл. А многа ў Мінску ненаскіх людзей? Сядзіца Віл. НАСКОКВАЦЬ незак. Націрацца, з'яўляцца. У мяне рука ня сільна набіта цяпер, як толькі ўзяўся за што рабіць, мазалі наскокваюць. Арцюхі Стаўб. НАСОЎКА ж. Вопратка з даматканага сукна, якая надзяваецца на кажух. Цяпер замест насоўкі больш плашч ці накітку якую надзяваюць. Азузяцічы Барыс. НАСОЎНІК м. Савок на смецце. Шукай насоўніка. Куды ж гэта ён прапаў? Ці ня ты яго браў? Старына Дзярж. НАСПАДМАНЫВАЦЬ зак. Абмануць, салгаць. Наспадманывай ідзі яго, скажы, што тата завець. Баяры Маладз. НАСПІЧЫЦЬ зак. Уставіць спіцы ў калодку. Калотку ўжэ насьпічылі, ціпер трэба вобад нацягнуць. Цялякава Уздз. НАСТАВІЦЬ зак. Надшыць новым матэрыялам. У сукенцы плячуке падраліся, дак я наставіла другім, мо шчэ паносіцца троха. Дукора Пух. НАСТАЯШЧА прысл. Поўнасцю. Ужо настаяшча пастроілі двухветажны дом. Гэна клуб будзя. Сядзіца Віл.; параўн. рус. по-настоящему. НАСТОЛЕНА дзеепрым. Накладзена на столь (пра запас). А ў яго ж дошак-дошак настоляна! Савоні Стаўб. НАСТОЛІ толькі мн. Частка зруба пад столлю. У нас гэтыя часткі, што пад столлю, настолі называюцца. Вецярэвічы Пух. НАСТОЛЬНІЦА ж. Настольнік. У лакоі стол, засланы белай настольніцай, два крэслы, цілівізар. Таўкачэвічы Уздз. НАСТОЛЬНІЧКА ж. Памянш. да насто'льніца. Прынясуць дзяжу такую (от некалі хлеп пяклі) і калі маладая достойна, будзя на дзяжы сядзець, а калі не, дак настольнічку патсьцілаюць, на настольніцы яна ўжо. Таўкачэвічы Уздз. НАСТОЎНІЦА ж. Настаўніца. У яе дзьве дачкі: анна настоўніцай была, а другая — бугалцерам. Даўгінава Віл. НАСТРАМАК м. Невялікі вазок. Наша Льь суха дык за дзень зьела б настрамак сена, каб даў. Вялікая Вуса Уздз. НАСТРАХАЦЦА зак. Напалохацца, нацярпецца страху. Мы ў тую ноч ледзьве жывы засталіся, так ужо настрахаліся! Пудзіцк Пух. НАСТРОІЦЬ зак. 1. Паддаць настраёвасці. Настроілі мне схадзіць да доктура, я б век не хадзіла сама. Язні Віл. 2. Прыбраць, дагледзець. Чаму ж не хваліцца?! Дачка па нядзелях прыягджае, настроіць усё і зноў паедзе. Баяры Маладз. НАСТЫРАЦЦА незак. Уступаць у спрэчкі; псаваць адносіны. Ты, Гэлька, і ня думай, ня будзя яна з-за цябе настырацца зь людзьмі. Дукора Пух. НАСЦЕБАЦЬ зак. Набіць, нахвастаць. Мы абратна іх [дзяцей] насцёбалі, ужо дупцамі б'ём, б'ём, адлятуцца, за куст схаваюцца - і за намі. Забар'е Віл. НАСЫПУХА ж. Насыпка. Заўтра будзіш у Вілейцы, паглядзі там на насыпухі, трэба падушкі перасыпаць. Сцешыцы Віл. НАСЫЧЫВАЦЬ незак. Насычаць. „Татка, — скажы, — што найсыцей зімля, іна насычываіць і хлібамі, і вадамі, усім, а найшыпчэй чалавечаскія думкі" (з казкі). Лубень Віл. НАТ прысл. Нават. Мы дрыгвы ўлетку пасьці ніколі ні варым: яна разлезяцца, што нат гатка глянуць на яе, ні то што есьці. Падзерычы Стаўб. НАТАЛКАВАЦЬ зак. Растлумачыць. Наталкавала яму дарогу ў суседнюю дзярэўню, дык ён і пашоў. Пудзіцк Пух. НАТАРЫЦЬ зак. Нацерці (на тарцы). Мой мне і бульбы натарыць і банку паставя. Колюж Бярэз. НАТАРЭНДЗЕ прысл. Блізка, пад рукамі. Пастаў натарэндзе, кап шукаць ні трэба было. Чабаі Валож. НАТАЎЧЫСЯ зак. Натаміцца, работу робячы. Даўна казалі бабы, як прыдзіш заморысься: „Ай, нарабіўся, натоўкся, як мурза ў ступі". Засулле Стаўб. НАТАЧКІ прым. Малы. Бульба ў гэтым годзе вырасла натачкая, няма што і зьбіраць. Баяры Маладз. НАТОВІКІ мн.; адз. натовік м. Лапці з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
121 👁