н НАПЯРОД 241 вечара на ўсю ноч. Палачаны Маладз. НАЛЁТ прысл. Зусім. Мае дзеці за лета начет абнасіліся: што падралі, ш чаго i вырасьлі. Заямнае Стаўб. НА Н ІЗ. На рост, ростам. Мая большая сястра на ніз меншая за мяне, хоць i старэйшая. Баяры Маладз. НА ПАВЁР, 0 Жыць на павер - жыць, не аформіўшы шлюб. — Ты ж ужо мер сабе бабу! Дык гэта ты шчэ ні запісаўся зь ёй? - Не, не запісаўся, так жыў, жыў на павер. Залазоўе Віл. НАПАДРЗСЦЕ прысл. Пад канец. Ды цеперся арацъ пачалі, а мы прыйшлі ўжо нападрэсце. Пральнікі Валож. НАПАКАВАц ЦА зак. Экспр. Тое, што i н а в ў р ы ц ц а. - Сядай, Гілена, з намі палубнавацъ. — Не, сусетка, дзякуй, дома напакавалася. Слабодка Стаўб. НАПАЛ прысл. Папалам, на дзве роўныя часткі. Талерка так роўна раскалолася напал, уся роўна як хто адрэзаў. Дукора Пух. H AIIAM Kf прысл. У галаве. Я паляджу, але мне ні напамке запытацца, забудуся. Цялякава Уздз. НА ІШ ІРА Д УХІ прысл. У госці. Да мяне на папрадухі брат прыехаў. Даўно, ой, баўно не бачыліся, бык я аж заплакала. Маркаўцы У з д з / НАПАСЩ Ь зак. Угнаіць. Няма скаціны ў нас, i зямлю няма чым напасіць. Вялікая Вуса Уздз. н а п А с ць ж. Здзек, зневажальная насмешка, зневажальныя паводзіны. Дак я думаю, за што ж мне тутака цярпець ад вас напась, азяла i кінула. Замошша Віл. НАПАХТАрЫЦЬ зак. Напоўніць да верху. Ранінька пабяжыш i да сьнеданьня цэлъны кош [грыбоў] бальшы напыхтархш. Нядаль Барыс. НАПЁРАД прысл. Раней, уперад. Наперад лепш маці было, а ціпер горш, зусім слабая. Вялікая Вуса Уздз. НАПЕРАЖЫВАЦЦА зак. Знаходзіцца доўгі час у стане душэўнага неспакою; нахвалявацца, нанервавацца. А напіражьхвіліся, а як страшна было, пака нас аслабанш. Альсевічы Мядз. Н АПЕРАЙ прысл. Насупраць. Усё робіць наперакё, абы пасварыцца. Цялякава Уздз. НАПЕХАТУ прысл. Пешкі. Хоць сябе ж вазьму. Сталі жаніцца ўжо мы, дык напехату сваты прыходзіліся. Язні Віл. НАІШ РцІСЯ зак. Груб. Наесціся ўволю, многа. Напёрлася ўжо нечага смачнага, што аж на ваду ыябе паперла. Бяларучы Лаг. НАПІЙАВДА незак. Шкодзіць. Холера яго ведая, кому гэта сала напінаяцца. Можа i нікому! Дукора Пух. НАПЩ АВАЦЬзак. Налажыць, напакаваць. Щперака ў нас на свадзьбу йдзе, бярэ дзьве бутылкі воткі i юрт купяцъ, а ўжз у чалавека закусі хватая. А даўней карзіну напіцуя: булок, сыр, яец, сала нажараць i нясе - гэю такая мода была. Ператокі Стаўб. Напіцуя карзіну яец — i ўМ інск, a аттуль даццэ або грошы, або продукты - помогала з апошніх сіл. Apцюхі Стаўб. НАПЛЁЧШК м. Плячук. Пасьля хваробы ў нашага Сьхмона зрабіўся адзін наплечнік ніжэйшы. Саланая Валож. НАПЛЁШНІК м. Рукзак. Пасьцель сваю кладзіця ў наплешнік адразу i ў шуфляду. Літва Стаўб. НАПЛЫЎ м. Нанос з пяску на рачным дне, намыты вадой. Наплыў можно стрэць нат i ў нашай рачулцы. Забрэжжа Валож. НАПЛЫЎКА ж. Рыб. Цёмная пляма на вадзе. Пад'ехаўшы, мы ўбачылі наплыўкі, значыць, тут рыбакі паставілі сеткі. Чараўкі Мядз. НАПбРНЫ прым. Напружены. Зараз у іх там самы напорны момант, вунь як раскрычаліся, i ўсе на дзірэктара. Тхарніца Лаг. НАПРАМУЮ прысл. Напрасткі. Вяроўку бяруць i пайшлі межы рабіць напрамую. Пудзіцк Пух. НАПРАСНА прысл. Дарэмна. Схадзіла напрасна, там нікога няма. Вецярэвічы Пух. НАЛРбЦІ прыназ. Супроць. Напроці нашай вёскі дача, а далей i ваш лігяр. Баяры Маладз. НАПРОІЙУ прысл. Насупраць. Напроціў, зунь на другім баку вуліцы, наша школа зь белымі аканіцамі. Вялікая Вуса Уздз. НАПРЫЗАВАц Ь, НАФРЫЗАВАЦЬ зак. Наплоіць, завіць, зрабіць укладку. Волосы ж чек напрызавала, зачасала з дому, каб пякнейшай быць. А мая сястра каыць: „ Нафрызуй ты валасы". Я нафрызавала валасы, думию, прычапуруся, можа ш пякней будзіць. Залазоўе Віл.; параўн. польск. fryzowac завіваць' ням. frisieren тс'. НАПУДЗІЦЦА зак. Спудзіцца. Тыдзень раней еду на колёсах с футора, а ў кустах нешта як зашамаціць! Конь са страху напудзіўся ды даўся адгэтуль, я ледзь усядэела. Баяры Маладз. НАПУСКАц Ь зак. Пакінуць на гадоўлю. Скаціны ўсякай напускіюць, дак лацно ім тады i зімой з молоком жыць. Баяры Маладз. НАПЫЖЬЩЦА зак. Набрыняўшы, павялічыцца ў аб'ёме; набухнуць. Ужо ŭ почкі на вярбе напыжыліся, скора распукнуцца. Дукора Пух. НАПЯКАц Ь зак. Напячы. Зоўтра напякаю бліноў. Калі любіця,ю ўставайця, будзям мазаць. Вялікая Вуса Уздз. НАПЯРбД прысл. Загадзя. І с каждым *годам усё мудрэй робіцца i мудрэй, юлькі пасьпявай грошы зарабляць, a яны (дзяўчаты
Дадатковыя словы
абёме, думйю, напехатў, напроійў, напўдзіцца, падехаўшы
4 👁