Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
н НАКІДУШКА 239 кажаць, — ек ужо нажычоны ёсь, ні варта мне мішацца". Так яму i у в атстаўку пошло. Залазоўе Віл.; параўн. польск. narzeczony 'тс\ НАЗАПАШКУ прысл. Напалавіну. Што было рабхць? Назапашку с панам у той час сеіў. Даўгінава Віл. НАЗАЎТРАЕ прысл. Назаўтра. Запрагая мой Ляксей назаўтрая каня ў барану, пойдзя ш лён сеяць. Вялікая Боркаўшчына Маладз. Назаўтрая ранінька разьветка прыляцела i кажыць, што карнікі бліска. Альсевічы Мядз. Назаўтрае мама ўстала i пайшла ў сьвіран дабра курам насыпаць. Баяры Лаг. НАЗВАНИЕ н. Назва, загаловак. І колькі ў яго тых кніг було, i каждай сваё названьне! Пудзіук Пух.; параўн. рус. название тс'. НАЗВІПІЧА н. Назва, мянушка. Гэткая сьмешная назьвішча далі крычатоущам [жыхарам в. Крычаты]за тое, што яны зьвеку коз трымалі. Пруды Стаўб. НАЗДРАж. 3 6. Toe, што i мазгГ. Замнога наздры ў гарбузе. Ваўкалатка Віл. НАЗШЕРНІК м. Мед. Прэласць паміж палыдаў. Я к сядзеў у мяне назіпернік, дык хадзіць нельга было. Пруды Стаўб. HA3&KAM прысл. Не спускаючы з вачэй (ісці следам за кім-н.). Ішла назіркам за жанчынай i натрапіла на ягады. Вецярэвічы Пух. НАЗЛАЖЫЦЬ зак. Скласці. Назлажылі мне дроў хлопцы, a дзяўчаты ўсё прыбралі, a самі мьхцца пайшлі. Крупнікі Віл. НАЗОРКУ прысл. Досвіткам. Назорку сёньня бліны пякла, бо дачка едзе да мяне. ВязынкаўМаладз. НАЗОЎТРА прысл. Назаўтра. Назоўтра шчоўе варыць будзім, я i сьмятанкі сабрала. Засулле Стаўб. НАЗУБЛЕНЫ у знач. прым. Прарослы. У зямлю паклалі назубленае семяно, пашоў дожджык — узышло как відзіш. Рудня Чэрв. НАЗУБРАНЫ прым. Насечаны, з насечкамі. А добра назубраным сярпом жаць,любата адна, хаця таксама цяжка. Восава Круп. НАШСТРУМЭНЦІДЬ зак. Экспр. Натравіць, нацкаваць. Яшчэ ŭ мацяру наінструмэнціла, i тая трохі перагаварылася. Савоні Стаўб. НАЙБАГАЦЕЙ прым. Самы багаты. Загадаў судзьдзя ім тры загаткі: „Хто на гэтым сьвеці найбагацей, i хто найсыцей, i хто найшыпчэй на гэтым сьвеці. Хто адгадаіць, таго ŭ цялушка" (з казкі). Лубень Віл. НАЙБАРДЗА прысл. Часцей за ўсё. 3 бульбай мы прызнаём журок, найбардза з бульбай ядзём. Калодкі Віл. НАЙгіРАВЛіША незак. Здзекавацца, смешкі строіць. От з гэтага старога ўсе найёраваюцца, сьмешкі строяць, а яму ж усяго хочацца: i пачуць, i ўведаць. Савоні Стаўб.; параўн. польск. naigrawac s iў Tc'. Н ІЙ Д А ж. Неадабр. Прайдзісвет. Гэта найда ўсё ведая, дзе што робіцца, куды хто naŭшоў. Дукора Пух. НАЙМІТ м. Парабак. Даўно прайшлі тыя часы, калі нас ганялі ў найміты, Зазерка Пух. НАЙМІТКА ж. Наймічка, наёмная работища. Дак жонцэ сваёй зробіць загончык от як тры баразёнкі, от як тры дошкі [шырынёй], а нам ужо, найміткам, абыходзіць такія, што тры разы па столькі. Пагост Віл. Сям'я ў нас была вялікая: шэсь братоў i сястра сядмая, наймітка - восім, двоя старых — от i дзесяць нас. Забар'е Віл. НАЙНАЧАЙ прысл. Інакш. Я дык гэтак назову, а, можа, хто i найначай назавець. Жызнава Віл. НАЙСЩСЯ зак. Нарадзіцца, аказацца ў наяўнасці. Вот у мяне нашлося дзяцё, кумоў сабрала. Бубны Віл. У іх доўга дзяцей не было, а ў гэтым годзе дзевачка найшлася. Мушанка Шл. НАЙСЫЦЕЙ прым. Самы сыты. „Татка, скажы пану так: што найсыцей зімля, іна насычываіць i хлібамі, i вадамі, усім** (з казкі). Лубень Віл.ў НАЙШЫБЧЗИ прым. Самы шыбкі. Hy, жонка яму кажыць, пану: „A найшыпчэй жарабок у стайні, — каыцьгі з поіздам зьбігаіць" (з казкі).#Лубень Віл. НАКАЗЫВАЦЬ незак. Даваць наказ. Caбралася баба ўчора да сваякоў схадзіць, а мне наказывала, кап кароў падаіў, патсьвінаку доў. Порычы Валож. НАКАЛПАК прысл. Каўпаком, накшталт каўпака. Прыфраньцілася ŭ хустку накалпак завізала. Рабунь Віл. НАКАНАВАЦЬ зак. Нарыхтаваць загадзя, назапасіць. Старыя гаварылі, што зіма холодная будзе, так трэба больш дроў наканаваць на зіму. Капачоўка Барыс. НАКАТ м. Дарога, вымашчаная бярвеннямі. Па накаця кепска ехаць, бо ён вельма naвыбіваны. Дукора Пух. НАКІВАЦЦА зак. Экспр. Напрацавацца. Наківалася за цэлы дзень на полі, але ж i дома трэба што зрабіць. Зазерка Пух. НАКІДАННЕ н. Прыданае. Нявестка як толькі прыйшла да мяне, дык i накіданне сваё прынесла: i рушнікі, i пасцілкі, i абрусы. Пудзіцк Пух. НАКЩАЦЬ зак. Наліць. Зварыла я заціркі да й накідала у міску, але толькі чатыры лышкі зьела. Вялікая Вуса Уздз. НАКЦЦСА ж. 1. Плашч ад дажджу. Вазьмі ў поле накітку, ня йдзі так, а то мо дождж будзя. Скамарошкі Стаўб. 2. Куртка, жакетка, надзетая наапашкі. Мне цёпла, дзевачкі, я ж унакіццы, а вы глядзіце: памёрзьніце, голыя во ходзіце. Баяры Маладз. НАКІДУШКА ж. Пакрывала на падушку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вязынка^маладз, забаре, назўблены, назўбраны, найшыбчзй, сямя
6 👁
 ◀  / 290  ▶