Старонка 230
◀ / 290 ▶
танай. Але перш маці давала есьці капусту ці буракі, а пасьля бліны з верашчакай, потым бліны ці аладкі з мачанкай. Жары Віл. МАЧАНКІ мн. Кулін. Піражкі з кіслага дражджавога цеста, палітыя салодкай смятанай. Мачанкі с кіслага цеста пяклі. Студзілі, а тады ў сьмятанку салоткаю кідалі, чуць, чуць дзіржаліся там, а тады вынімалі, на тарэлкі клалі, а хоць калі яшчэ й сахару зьверху сыпалі. Задубенне Мядз. МАЧОНЫ у знач. прым. Прыгатаваны мачэннем. Лён без галовак, які мочаць у вадзе, называюць мачоны лён. Ратуцічы Барыс. МАЧУЛА ж. Сажалка. Мачула цінай зялёнай пакрытая, камары слупам уюцца над ёй. Заазер'е Віл. Лужына. Раней за вёскай у нізіне заўсёды мачула была пасьля вялікага дажджу, а зараз асушылі, скарчавалі там і сеюць траву. Літва Стаўб. МАШАТА ж. Зб. Машкара. Машаты ўсякай шмат у нас, а кусьлівая такая! Такарышкі Іўеў. МАШКАТА ж. Зб. Тое, што і машата. У нас большасьць людзей называюць мошак машката. Машката дробная як мак, а пячэ. Бясяды Лаг. МАШЫНКА ж. Кнопка. Можа дзе нарвесься на чорнянькія машынкі, купі, мне ў кофту трэба. Нізок Уздз. Што ш ты мне купіла чорныя машынкі?! Мне ш патрэбны белыя — на сукенку выпускную белую. Літва Стаўб. Запальніца. Ты ж гэту машынку даўно нажыў і ня ўмеіш паліць?! Ляшчынск Мядз. Мне сьпічкі ня трэба цяпер, ест машынка. Дукора Пух. МАШЫНКОВЫ прым. Які прызначаецца для шыцця на швейнай машыне. Машынковыя іголкі пад нумарамі, завіся гэта ад мацір'ялу, з якога што шыіш. Рудня Лаг. МАШЫНОВЫ прым. Тое, што і машынковы. Ёсь таўстыя і тонкія машыновыя іголкі. Дзе што грубейшая шыць, дык добра таўстой машыновай іголкай, а тонкай — ёмка вышываць. Рудня Чэрв. МАШЫНОЎКА ж. Інкубатарнае кураня. Вазілі нядаўна машыноўкі, я ўзяла дзесяць штук. Бяларучы Лаг. МАЯК м. С.-г. Прыстасаванне, на якім сушаць канюшыну, траву. Канюшыну можна сушыць на маяку, с трох жэрдак робяць, на сошцы. Такарышкі Іўеў. МГА ж. Малы дробны дожджык, імжа. Ня люблю я восянь, бо ўвосянь мга ўсё сыпляцца і сыпляцца. С хаты ня выйдзі. Вялікая Вуса Уздз. МГЛА ж. Тое, што і мга. Во, глядзіця, як мгла даль затуманіла. Пруды Стаўб. МЕДАЛІК м. Памянш. Медальён. Ён жа хлопец, а на нітацы ў яго медалік вісіць. Завішына Лаг. МЕДЗЯНЫ ПАЛЕЦ. Мезенец. Медзяны паліц у мяне пасьля таго, як парэзала яго жнучы, стаў крывы. Саланая Валож. МЕДУНІЧКА ж. Гатунак салодкіх яблык, якія пахнуць мёдам. У маім садзе толькі дзьве мядунічкі растуць. Вецярэвічы Пух. МЕЖДЫ прыназ. з родн. Паміж. Не, мы не тут жылі раней, межды Мядзела і Кабыльніка жылі. Ляшчынск Мядз. МЕЙСЦА н. Места. У адном мейсцы жыў цыган. Як надумацца цыган што зрабіць — зробя. Мікольцы Мядз.; параўн. польск. miejsce 'тс'. МЕЛІВА н. Зерне, прывезенае для памолу. Завозьнікі меліва прывезьлі, дзяцька меліва прывёс, а млын не працуе. Турын Пух. МЕЛТА ж. Кулін. Ежа, прыгатаваная з аўсянай мукі. Гэта авёс абмалочаны апсякаюць, параць, мелюць, муку гэту разводзяць на вадзе, а потым з алеем і ядуць. Цяпер-то так ні робяць. Баяры Маладз. МЕЛЬНІЦА ВЕТРАНАЯ. Вятрак, ветраны млын. Ветраная мельніца стаіць на гары, за вёскай. Мікольцы Мядз. Раней была ветраная мельніца, а цяпер мельніца работая ат сьвету. Вішнева Валож. МЕНІ прысл. Менш. Дактары заключэнне далі, каб радзіцелі мені перажывалі. Мушанка Віл. МЕННЕ н. Імя. Як яго меньня? Кухцічы Уздз. Людміла мне вельмі наравіцца, а зараз даўнія меньні варочаюцца. Жызнава Віл. МЕНТА ж. Тое, што і калатушка. Вазьмі менту ды памяшай юшку. Буцькавічы Стаўб.; параўн. літ. mentė 'тс'. МЕРАЖКАВАЦЬ незак. Вышываць, аздабляць мярэжкай. Глядзі ты, во як спадніцу мерашкуя, васількі як жывыя. Кухцічы Уздз. МЕРАН м. Дзесяцілітровы бачок. Ссып муку у меран, бо вады цяпер туды не льём. Ціханава Слабада Стаўб. МЕРҐАВАЦЬ незак. Размяркоўваць. Прасьціradлаў даю я вам толькі шэсць: мярґуйце самі, як пасланць. Рубяжэвічы Стаўб. МЕРКАВАЦЦА незак. Дзяліцца, мірыцца. Ого ж добрыя людзяны: апошнім памяркуюцца. Студзянец Валож. МЕСТА н. Цэнтр мястэчка. Я іх бачыла ўчора ў нас на месьця. Дукора Пух. ◊ Не места — не павінны знаходзіцца, быць. Прыедуць: зяць ў парцізанах, дачка ў парцізанах, вам тут ні места, зьністожым. Каранец Бярэз. МЕСЦА н. Горад. У месца еду па мануфактуру, мо прывесьці чаго? Рубяжэвічы Стаўб. ◊ На месцы — адразу, тут жа. Брата забілі тут жа, на месцы. Снягла Віл. МЕСЦІЦЦА незак. Размяшчацца, мець прытулак. У дзеда сям'я была вялікая, два сыны было, жанатыя абодва. У старэйшага бы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶