Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
л ЛЕДЗЬ 213 Чэрв. У мяне яшчэ латушка захавалася анна. А дзьве дыккурыца пабіла, заляцеўшы ў хату, пабіпа курыца дзьве латушкіі Якімаўка Круп. 2. Цёрла. Знайшла латушку? Яна на комме. А мак дзе? Мядзел Мядз. 3. Гусятніца. Падай мне латушку, там яна ў сенцах на лауцы стаіць, січас будзім курыцу смажыць. Баяры Віл. 4. Драўляная лыжка. У нас шчз дзеравянныя латушкі ест, імі есці лепт: не горача. Рудня Чэрв. ЛАТУМНІК м. Кулін. 1. Амлет з яец, малака i пшанічнай м укі. Чыгунок латушніку на абет паставіла, i, што вы думаеця, усё зьелі! Рудня Чэрв. 2. Бабка з дранай бульбы. Латушнік на полудзень смашна, у печы ён добра рпрэя. Пудзщк П ух. Латушнік ядуём с саладухай, адзеці ядуць з молоком. Калодкі Віл. ЛАТЫ1 толькі мн. Плот, паркан. У вас там на захадзі хаты латамі абгароджваюць. У нас, сомы бачыця, свабодна стаяць будынкі, латау ня трэба, хай трава расьце. Птаства ў хляве сядзіць, тут ня ходзе, тому й латы ня трэба. Баяры Маладз. ЛАТЫ2 толькі мн. Неадабр. Верхняе адзенне. Латаў гэных па хаці панакідалі i сесьці німа дзе. Баяры Маладз. ЛАТЫРЫ толькі мн. Груз (звычайна камень), які прымацоўваецца да сеткі для лепшага пагружэння яе ў валу. Кап сетка йшла на дно, прывязалі латыры. Латыры абматавалі лазой i прывязавалі да сеткі. Нарач Віл. л Аў к а 1 ж. Невялікая гандлёвая установи Лаўка ў нас маленькая, ды i нічога ў ёй няма. Вялікая Byca Уздз. ЛАЎКА2 ж. А дн о звяно плыта.Ш шасьці ці пятнаццаці лавак вязаліся плыты. Вялікая Byca Уздз. ЛАХАНДЛ ж. Асудж. Лапатуха. Лаванда гэта Ганька, меле языком біспірастанна. Язю Віл. ЛАХА н КА ж. Вялікая, выдаўбаная з дзерава, міска. Бывала, паставіць мама м іску вялікую, я к лаханка, такую на стол, a дзеці стараюцца, каб дзе гусъцей крупы аджаць. Засулле Стаўб. ЛАХАНЯ ж. Вялікая нізкая металічная пасудзіна, круглая ці прадаўгаватая, з вушкамі, у якой звычайна мыюць бялізну; ванначка. Грыбы прынясём зь лесу, ачышчаім ат сьмецьця, кладом у лаханю, памылі вадой. Пасьля прамываньня кладом у чыстую лаханю, наліваім чыстай вадой, сыпім соль, прыправуўсякую i ставім іх варыць. Суднікі Віл. ЛАХВА у знач. вык. Зручны, спрыяльны момант. О, ям у цяпер лахва пабагацець. Чабаі Валож. ЛАХМ Ан ЙС m. Памянш.-ласк. Блузка, кофта. Адзін лахманік адзела, дык холадна, трэба ісьці цяплей адзецца. Каменка Уздз. ЛАХМ АН й мн.; адз. лахман м. Асабістыя рэчы. Забірала n ты свае лахманы ды йшла спаць, а то сядзі тут c табою цэлую ноч. Канстанцінава Мядз. ЛАЦНб прысл. Добра, лёгка. Лацно табе сьміяцца зь мяне? Ляціш у сваіх макраступах, а я ў туфлях такіх, i хочыш, каб я ад яе ні отстала. Канстанцінава Мядз. ЛАЦВЁЙ прысл. Лягчэй, выгадней. Лацьвей нам, бабам, гэтыя буракі палоць, я к ім. 1м жа яшчэ нада i головы пакруціць, пакуль выўчацца [пра студэнтаў]. Баяры Маладз.; параўн. польск. łatwo *лёгка\ ЛАЦУБІК м. Невялікі блінчык з м укі. Л£ цубікі дзеці мае любяць, i зяць таксама, а я лацубікаў напякла i ашчэ у масла памачала. Пудзщк Jly x. ЛАЧУЖКА ж. Памянш., экспр. Хацінка. Лачушка у жаніха была благая, палатаная досками хлеў быў плецены з дупцоў. Паглядзела, што там дзяцей поўная лачушка, тады мая сястра заплаціла за вотку i вярнулася дамор. Баранцы JEtoi.; парарн. рус. лачужка 'тс\ ЛАШАнКАж. Баг. Падзялёнка (Tricholoma postentosum). На радоўкі пахожыя лашанкі, тожы падысподам белыя, зьверху чарнаватыя, ажночррныя. Нядаль Барыс. ЛАШЧАЧКА ж. Непакрытая цялушка. У пасу дзярэўнілашчачкі пэўна нівоннай няма. Мікалаеўшчуіна Стаўб. ЛЕБЯДЗШ Ь незак. Ліслівіць. A ў вочы, дык лебядзіць, а за вочы, дык брэша. Узгурск Чэрв. ЛБВАРУКІ прым. Які валодае левай рукой лепш, чым правай. Сам ён леварукі, усё робіць левай рукой, а піша правай. Грабёнка Чэрв. ЛЁТА ж. Сцёс унізе бервяна для таго, каб яно добра ляжала. Калі пега добрая, дак i бервяно добра ляжаць будзе. Малмыгі Віл. ЛБГКАВбС м. Легкавы аўтамабіль любой маркі. У суседняй вёсца чалавек выграу ляхкавіка. Нізок Уздз. Наш пратсядацяль егдзіць на ляхкавіку. Вялікая Byca Уздз. ЛБГКАВУШ КА ж. Тое, што i л е г к а в і к. Людзі заможно сталі жыць, лехкавуцкі многія купляюць. Скамарошкі Стаўб. Пат кантору паткаціла лехкавушка: нейкая начальства прыехала. Пудзщк П у х.____ ЛЁГЧЫ, ЛЕГЧЫЙ, ЛЁГЧЭЙ прысл. Лягчэй. Такія анталяжы сама лехчы вязаць. Саланая Валож. Дзеці падрасьлі. Старэйшы сын пашор да бацькі у кузьню рабіць. Стала легчый жыць. Партызанскі Віл. Гут ей ужэ к вечару i лехчэй стала. Рубанікі Мядз. ЛЕДЗЬ прысл. О Ледзь-няледзь - насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве. „Вой, — кожа, — нідобра, вой нідобра, імчы ты мне якой вады". А сама зрабілася белая-белая, што гэга сьнех. І лець-няледзь, але ледзь-няледзь завялі яе дамоу. Сівіца Валож
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лбварўкі, лбгкавўш, мікалаеўшч^іна, яд^ём
6 👁
 ◀  / 290  ▶