Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
КІЛБА К рацыю рабіпі; ён жа кілаты быў. Ужо атпусьцілі дамоў, паздаравеў. Цялякава Уздз. К ІЛ БАж. Toe, што i к а л б ў н. Нашы рыболовы кілбы налавілі, нават ванёор папаўся. Барсукі Віл. К ІШ М м. Дыван. Хто ў войне поранены ды жывець зараз, дык тому кілім купіць можна беш чаргі. Зуі Стаўб.; параўн. польск. kilim тур. кілім. КШ РАВАЦЬ незак. Экспр. Кіраваць. А што тут такога! Сяду на матацыкал ды буду за руль кіліраваць. Вялікая Вуса Уздз. КІЛУН м. Кныр з адным ядром. Я к пакладаюцъ ды пакінуць адно яйцо, дык тады кілун кажуць. Вецярэвічы П ух. К ІЛ Я ж. Кілаграм. Купіла тры кілі цукру, хлеба. Палессе Мядз. Дайця шэсцъ кхль цукру, бутэльку напітку. Старая Вёска Мядз. Не хапае адной кш цукру на варэньня, ягад много назьбіралі. Зарэчча Стаўб. Купіла селяццоў кілю. Белькаўшчына Стаўб.; параўн. польск. kilo тс'. КМ АРЫ ЦЬ незак. Экспр. Спаць, драмаць. Будзіш заўтра цэлы дзень кімарыць — работы ж няма. Палачаны Маладз. к ін д зи ж м. Toe, што i к а ў б ўх (y 2 знач.). Мы, як заколям парсюка, дак кіньдзюк наліваям дранаю картопляю i пяком у гарачай печы. Дукора П ух. КІННІК м. Кінамеханік. A кіньнік наш быў два разы ў адлуццы, i кіно ня было. Луцішча Круп. КІНУЦЦА незак. ф Кінуцца не ў сваю ш ску - брацца не за сваю справу. Латаму што, знаяш, ён [Птлер] кінаўся не ў сваю міску. Браў, знаяш, дробнянькія гэтыя о панствы i думаў, што й тут лёхка будзіць. А тут не-е-е, нашу матушку Расію, брат, не вазъмёш! Miкольцы Мядз. КШ Ш ЧЫ Км. Тое, што i к і н н і к. Сягоньня кіна ні было, бо кіншчык ня прыехаў. Чабаі Валож. к Ь ш ц е нь м. Кіпень, вар. Ня ведала, што кіпяцень, сунула руку. Зазерка Пух. Трэба ш ісьці м уку кіпятням запарыць. Каменка Уздз. КШ ЯТбК м. Тое, што i к I п я ц е н ь. Кіпяток трэба астудзіць, а тады піць. Вецярэвічы П ух.; параўн. рус. кипяток 'тс\ КІРАЎШ ЦА ж. Руль. Ня ведае, што такоя кіраўніца, а лезя у машыну. Рубяжэвічы Стаўб. к ір к а в А ць незак. Узрыхляць зямлю кіркай. Валілі лес, вазілі купцам. А пасьля гэтага хадзілі жэншчыны вясной кіркавалі гэту плошчаць i саджалі лес. Альсевічы Мядз. КІРМАш м. Уст. Прастольнае свята пры царкве. Бьіў кірмаш на М іколу, зьбіраліся кірмашовыя, пелі песьні. Весіла было. Ялча Чэрв. КІРМАШАВАДЬ незак. Удзельнічаць у кірмашы. Вот калі чалавек едзе або йдзе на кірмаш, а хто там пытаіцца куды, то ён адказвае, што паедзім кірмашаваць. Рудня Чэрв. КІРМАШ ОВІКІ мн. Экспр. Свае пярэднія зубы. Во, у яго яшчэ ўсе кірмашовікі цэлыя, зубы як часнок. Вішнева Валож. КІРМАШОВЫ пры м Экспр. Верхні пярэдні (зуб). Наша бабуля ўсё хваліцца, што ў яе кірмашовыя зубы захаваліся. Халопенічы Круп. # КІРОЎНІК м. Кіраўнік. Гаеораць, ваш кіроўнік добры, шмат песянь ведая, разьбіраяцца ў музыцы. Мікалаеўшчына Стаўб. КІРПА ж. Зневаж. Кароткі i задзёрты нос. Вытры сваю кірпу смаркатую i сяцъ хороша! Вялікая Вуса Уздз. КІРСА ж. Апілкі. Кірсы прынясі, добры потсьціл скаціні будзя. Закаблукі Мін. КІСЛПХАж. Бог. Шчаўе (Rumex). Сусетка ходзіць зьбіраць кісьліцу, a ў нас свая кісьліца расьце ў гаршодзі. Скамарошкі Стаўб. КІСЛЯ i КІСЛИ ж. 1. Кіслата. Борш варым. Згатовіцца, i трэба ш, кап кісьля была, бяс кісьлі ш i бурак ні гадзіцца, кісьлі ўвальлеш, дак i бурак зусім інакшы смак мае. Сёмкава М ін. У памідорах кісьля нядобрая, як i ў шчоўі. Дукора Пух. 2. Toe, што i к в а сь (у 1 знач.). Мой дык увесь час на сенажаць кісьлю бярэ. Кажу: „Вазьмі молока9*, а ён не, толькі кісьлю ды кісьлю. Баяры Маладз. 3. Кіслая рошчына, закваска. Кап хлеп укіс, трэба дабавіць кісьлі, тому на кісьлю заўсёды астаўлялі цеста. Рудня Лаг. 4. Раствор, у якім вырабляюць аўчыны. Быў чалавек такі, аўчыны вырабляў у кісьлі, туды м укі i кары дабаўляў. Баяры Маладз. КІСЛнК м. Кіслае малако., Кісьляк вельмі смашна c цёплай бульбай. І дактары советуюць кісьляк есьці, ён мае многа вітамінаў. Муляры Віл. Адгону мы ні ядзём, a квасім яга, добры кісьляк палучаіцца. Калодкі Віл. Кісьляк адаграём, робім сыр. І проста кісьляк гарачынёй добра зьесьці. Ляшчынск Мядз. КІСНУЦЬ незак. Прыцішана смяяцца. Чего ты кісьняш бёс прычыны? Няма тут нічога сьмещнага. Каменка Уздз. КІСТУЛЁКм. Свежае кіслае малако. Добра, я к корова молочная, чаго хочыш эробіш: i кістулька, i тварага, i масла. Калодкі Віл. КІСЦІ незак. Кіснуць. Гок i зрабіла, то праўда, малако ня стала кісьці. Нізок Уздз. К ІТА ж. 1. Вязка (саломы, сена). Сноп жыта, о саломы кіта. Я к кончаць малаціць, так бабы давай вязаць кіты. Хожава Маладз. У кіты сена вяжуць, я к прадаць хто просіць, кітамі продаюць. Бясяды Лаг. Во якая кіта саломы валяяца на полі. Палачаны Маладз. 2. Сноп (бобу, гароху). У кіты горох вяжуць, боп жнуць у кіты. Малмыгі Віл.; параўн. польск. kita 'пучок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кіслй
7 👁
 ◀  / 290  ▶