А А-а выкл. 1. Пры выказванні незадаволенасці, непрыемнасці. Дык ён насьцёбаў іх [дзяцей], яны ўсі роўна лятуць. Тады я гавару: „А-а, што іх біць, забяром, ягат многа ў леся, хай едуць". Забар'е Віл. 2. Пры выказванні здзіўлення. — Бач, шагая па бульвары. — Гэта ня бульвар, дзядуня, гэта мятро. — Гэта ў мятрэ такая відната? Што днём. А-а-а. Арцюхі Стаўб. АБ прыназ. з він. 1. Выражае аб'ектныя адносіны і ўжываецца пры абазначэнні прадмета гаворкі, думкі, пачуцця. Адзін рас сабраліся мая сьвякроў і Гэльчына і гавораць аб нявестак: гэна пра мяне, а тая пра сваю. Язні Віл. Нешта аб дзеці, аб курыцу гаварыла. Крывічы Мядз. Ап камяне і жвыр ты ні забоцься, я ўсё падвязу, вазьму каня і прывязу. Савоні Стаўб. 2. Выражае часавыя адносіны і ўжываецца пры ўказанні на адрэзак часу, за які ці праз які можа быць выканана дзеянне. Не магу ў дачкі доўга сядзець, ап тры ньні вярнуся. Пятровічы Смал. Мяркую аб дзень вярнуцца: няма за кім гуляць. Мікалаеўшчына Стаўб. АБАБІРАЦЬ незак. 1. Здымаць плады з дрэва, куста. Хадзем, унучачка, паможаш абабіраць аёрэст. Жацерава Стаўб. Трэба грушкі абабіраць: ужо падаюць, пасьпелі. Савоні Стаўб. 2. Здымаць, збіраць (рой, жукоў). Абабірала жукоў на картофлях, сьпіна калом стала, не магу разагнуцца. Савоні Стаўб. 3. Абчышчаць, здымаць лупінку. Я во буду картофельку абабіраць, а ты схадзі перцаў цыбулькі нашчыпай, кап хутчэй было. Данілавічы Дзярж. 4. Абрабоўваць, сілай адбіраць. Фашысты прышлі, усталявалася іх улада. Абабіралі людзей, жыцьця ні было з-за іх. А тады шчэ й хату спалілі, нас у Германію пагналі. Дык вот гора нацярпеліся. Мядзел Мядз. 5. Склёўваць, абіраць. Падвесь курам снапок крапівы, хай абабіраюць, хай грэюцца. Савоні Стаўб. АБАБІЎКА ж. Абцяжка. Пружыны ў дзіване ўжо старыя, абабіўка працёрлася. Саланая Валож. АБАБРАЦЬ зак. 1. Зняць, сабраць (рой, жукоў). Трэба ў сявеньку абабраць рой, а то ён пасядзіць і паляціць шукаць сабе месца. Пруды Стаўб. 2. Тайна забраць чужое: зрабіць пакражу, абакрасці. А дачка як паехала да яго бацькоў, абяцала на дзьве нядзелі, а ўжэ й дваццаць дзён, а іх няма. Дак я са шкуры лузалася са страху. Як гляну — багацця многа ў дачкі, вокны велькія ў кватэры, баялася, каб зладзеі ня ўлезьлі, ня абабралі. Мікалаеўшчына Стаўб. 3. Абгрызці, аб'есці (мяса каля касцей). От, малайчына, унучка. Глянь, як хорашо абабрала рыбіну галоўку, адны костачкі. Савоні Стаўб. АБАГНАЦЦА зак. Адагнаць каго, прымусіць адысці прэч. Як мне ўжэ душу ад'елі чужыя дзеці! Але што гандля тут і тут круцяцца дзеці с усёй вуліцы. Што гандля воўчая. Не абагнацца. Мікалаеўшчына Стаўб. От каб вы ўдушыліся! Не абагнацца. Дала, зьелі, калі чуць ні хваціла, ат парога не атапрэш курэй. Арцюхі Стаўб. АБАГНАЦЬ зак. Абгарнуць зямлёю радкі бульбы. Трэба ўзаўтро абагнаць картофлю. Папрашу свата, каб абагнаў. Савоні Стаўб. ◊ Абагнаць смагу — задаволіць жаданне, пакаштаваць ягад. У лесе ягады ляснік забіраіць. Тут бяжыш абагнаць смагу, ні ў цябе яблычка за што купіць, ні ў цябе расьцець яно, а ён — назьбіраіш кошычак ягат, і ён возьмець адбярэць. Ну куды гэта такая жызьня?! Дык я тую жызьню ні люблю ўспамінаць. Пагост Віл. АБАДА ж. Кампот, пітво з садавіны. Зімой я люблю піць абаду яблычную. Кухцічы Уздз. АБАДРАЦЦА зак. Знасіць вопратку, абутак; абнасіцца. Але ён астаўся [жывым], мучыўся там, жыў вандроўнікам, ня меў чаго ні есьці, ні піць, абадраўся, абарваўся і проста быў такі ўжо ні пахож на чалавека. Даўгінава Віл. АБАЗМЁН м. Бязмен. Пазычыла мядніцу ў сусеткі, абазьмен, звару варэня кіль тры, трускавак хачу зварыць. Савоні Стаўб. Адваж абазьменам асьміну зернят. Забрэжжа Валож. АБАМБЁРЫЦЬ зак. Груб. Астрыгчы. Сядай, Сьцяпан, абамберу я цябе, як палагаецца. Хожава Маладз. АБАРВАЦЦА зак. Гл. абадрацца. Даўгінава Віл. АБАРВАЦЬ зак. Зарабіць, раздабыць. Калі дзе што абарве, то ўсё на сябе й пусьціць. Дрычын Пух. АБАРНІК м. Аднамесная лодка. Уперадзе ўсіх на абарніку ехаў брыгадзір, а за ім астатнія. Нарач Мядз. АБАРТАСАМ прысл. Бесперапынна; скончыўшы адну работу, брацца за другую. Так і працавалі дзень у дзень, пакуль не сажнеш усю ніву. Увесь час працавалі абартасам. Восава Віл. АБАСІЛІЦЦА зак. Падарвацца, перасіліцца. Ну, адна жала-жала, жала-жала, тады прышла дамоў, як дала кроў у галаву, праз нос і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁