Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
д ДУЛЬКА 125 ДРЭЎКІ толькі мн. Смалякі, трэскі, якія служаць для падпалу. Трзба дрэвак насеч на патпалку, а то гэтыя паленьні мокрыя, не гараць. Пярэўыр Пух. ДУБАВАЦЬ незак. Экспр. Лаяцца, скандаліць. Ёй не пашанцавала: муж так часта дубуе, брыткія словы гаворыць, аж біць пачынае. А д бацькоў i дзеці сталі дубаваць. Бясяды Лаг. ДУБАВПС м. Пасудзіна з дубу на мёд. Мы мёд у дубавікі складалі, а дубавік з дубу робяць. Гілікі Валож. ДУБАЛЬТАК м. След. Дубовы брус, з якога атрымліваюцца дзве шпалы. Лапата — дубовая плашка, адна ачэсаная шпала; дубальу так - дзьве шпалы, іх потым разразаюцъ на дзьве уздоууи; трояк — тры шпалы выходзіць. Такарышкі Іўеў. ДУБАЛЬТИУКА ж. Вялікая суконная хустка фабрычнага вырабу ў клетку. Каб дубальтоўку ўзяла, у плечы цяплей было п. Новы Двор Мін. д у б Щ а ж. Невялікая лодка, зробленая з суцэльнага куска драўніны. Узялі цішком ад бацькі дубіцу i паехалі вазіцца на возера. А быў моцны вецер, нашу дубіцу аднясло далёка ад берагу, Думалі, што перакулімся, cnyжаліся. Чараўкі Мядз. ДУБбВАЧКА ж. 1. Невялікая дубовая кадушка. Я дубовачку пат капусту купіла на базары. Дукора Пух. 2. Тое, што i д у б а в і к. Дубовачку з дубового палена робяць. Ляшчынск Мядз. ДУБбВІК м. Бат. Баравік дубовы (Boletus edulis Fr. f. quercicola). Дубовікі растуць на бару, харошыя цэнныя грыбы. Рудня Лаг. ДУБбВЫ ГРЫБ. Тое, што i д у б б в і к. Бта баравіке, пад дубам растуць, яны рудыя такія, называюцца дубовыя баравіке. Дукора Пух. ДУБЕЛЬТ м. Тое, што i выло га. Дубэльты прышыты з другого матэрыялу ў фрэнчьи Саланая Валож. ДУБЭЛЬТЫ толькі мн. Падвойныя аконныя рамы. Чакаю сына, паможа ўставіць дубэльты, а то халадэ надыходзяць. Савоні Стаўб. О У дубэльты - узорам з геаметрычным малюнкам. Даўней я ёмка ў дубэльты посьцілкі ткала. Рудня Чэрв. ДУБЭЛЬТКА ж. Паляўн. Двухстволка. Стрэльбы розныя ёсь — аднастволкі i дубэльткі. Саланая Валож. Стрэльбу двухстволку старый людзі дубэльткай завуцъ. Язні Віл. ДУБЯНЕЦЬ незак., безас. Захмарвацца. Буль, бачыш, дубянея, зарас дошч будзя. Бытча Барыс. ДУБИНКА ж. Тое, што i д у б а в ік. Праўда, раней мёд зьлівалі у дубянкі, а цяпер німа іх. Цяпер зьліваюць у чыгун обо вядро. Малмыгі Віл. ДУГА ж. О Каб цябе чорт у дугу сагнуў! пажаданне зла, няшчасця каму. А што ты тут робіш? Што ты тут гнесься, кап цябе чорт у дугу сагнуў! Дукора П ух. ДУДА ж. Ф Скласці дуды ў мех — адкласці надалей, прыпыніць работу, справу. Думаў, к восіні ў новы дом пірабяруся, але много якіх матэр'ялаў ні хватаіць, прышлося скласці дуды ў мех. Заброддзе Віл. ДУДАЧКА ж. Маленькая ножка, на якой трымаецца струк. Маленькая дудачка, а таўстая. Дудачкі ў нас выкідаюць. Хожава Маладз. ДУДДЗЁ Н. 36. Збожжавыя расліны з неналітым коласам. Калі колос не наліўся добра, калі колас няпоўны, то кажуць, што выросла толькі адно дудзьдзё. Рудня Лаг. ДУДКА ж. Бат. 1. Сцябліна, звычайна полая ўнутры. Дуткі некоторых квят зусім кароткія, а ў юрЫні — доўгія. Палавікі Мядз. Гарбузовы дуткі таўстыя, гарбузовых дудак скаціна ня любя. Хожава Маладз. Квят ёсь i на высокой дуццы, а ёсь i на ніскай. Ляшчынск Мядз. 2. Карэньчык. У чашчавіка дутка натта тонкая. Юшкаўка Віл. О У адну дудку [дуду] іграць — заадно, разам, сумесна. Мае суседкі сьпеліся, паладзілі, у адну дутку граюць. Горкі Стаўб. Шма там як нявесъце жыць: мужык i сьвякроў у адну дуду йграюць. Заброадзе Віл. ДУЖАВАт Ы прым. Велікаваты. Яны былі ўжо дужаватыя хлопцы, але яшчэ нічога не панімалі. Вялікая Вуса Уздз. ДУЖЫ прым. Вялікі. Тагды яе дочка меншая ўжо была дужая. Баяры Маладз. ДУЖЗИ прысл. Мацней. 3 вульля вылецелі пчолы, як накінуліся на міне, сталі жаліць. Я скінуў майку, начаў махаць, пчолы разазьлшся дужэй. От быў мне смашны мёд, чуць ні памёр. Бяларучы Лаг. ДУЙКА ж. Завея, мяцеліца. Люццы разьдзяюцца, спаць лажуцца, а я адзяюся i іду ці дошч, ці дуйка: старажом работала. Ігрушка Круп. ДУКАВАЦЦА незак. Прытварацца, Хопіць дукавацца, за работу бярыся. Вецярэвічы Пух. ДУКРЫЦЬ незак. Тлумачыць, паясняць. Цэлы час дукрыў яго, як задачку рашаць, а ён усё роўна не зразу рашыў. Капачоўка БаРыс. . ДУШ НА ж. Бат. Ігруша. Гэная дуліна вельмі старая, яна яшчэ панская. Завішына Лаг. ДУЛЬКА ж. 1. Пыл, які ўтвараецца пры трапанні лёну. Я к трэпюць лён, дулькі много палучаіцца. Хто дык задыхаіцца ад дулькі. Хожава Маладз. 2. ІСастрыца, рэшткі льнавалакна. Дулька такая дробная, як ватачка. Бытча Барыс. Собрала дулькі кош на патсь+ цёл. Вецярэвічы Пух
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дубальтйука, дубйнка, дужзй, дўжы, матэрялаў, пярэ^ыр
14 👁
 ◀  / 290  ▶