Старонка 125
◀ / 290 ▶
джах — вельмі хутка (расці, паднімацца). Кажды дзень свайму малому даю стакан верху, расьце як на дражджах. Калодкі Віл. ДРОНГ м. Жэрдка, якой закладваюць вароты. Мой дык дронгі пазакладваў, кап скаціна не разбрылася па выганя. Баяры Маладз.; параўн. польск. drąg 'жэрдка, кол'. ДРОСІНЬ м. Бат. Драсён (Polygonum). Змалку вучыся траўкі розныя разумець. Во брыкса, а то канапелька, дросінь, а там далій падбел. Бяларучы Лаг. ДРОХІ толькі мн. Тое, што і вяз (у 2 знач.). Дрохамі раней звязвалі плыты. Хожава Маладз. ДРУГАК м. 1. Карова, якая пабегала або ацялілася другі раз. Карова першым целем называецца пяршак, другім — другак, трэцім — трацяк. Ігрушка Круп. 2. Тое, што і дружак. Другак можа выйсці дзён праз дваццаць—дваццаць два. Рудня Лаг. З другакоў ужо можна мёду чакаць. Паплавы Бярэз. ДРУЖАК м. Пчал. Другі ў залежнасці ад паслядоўнасці выхаду рой. Першы рой — пяршак, другі — дружак, трэці — трацяк. Саланая Валож. Пяршак у чэрвені выходзіць, дружак — дзён прас пяць, а трацяк — дзён праз дзесяць пасьля першака. Хожава Маладз. Сягоньня ўжо дзявяты дзень, як вышаў пяршак, павінен выйсьці дружак. Ляхавічы Дзярж. Дружак — гэта другі рой, маладая матка выводзіць. Пруды Стаўб.; параўн. польск. drużak 'тс'. ДРУЖАК м. Сябар, дружака. Во дружак мой стары прыехаў, пачаставаць трэба. Забалоцце Смал. ДРУЖБА ж. Абрад. Сваякі і сябры жаніха або нявесты, якія ўдзельнічаюць у вясельным абрадзе. Сабралася і зь яе і яго стараны большая дружба, вясёла было. Будслаў Мядз.; параўн. польск. drużba 'тс'. ДРУЖНЫ прым. Спагадлівы, чулы. Каб дружны быў, дык кінуўся п і памох, а ён жа стаяў рукі склаўшы і не паварушыўся нават. Хожава Маладз. Ён дружны чалавек быў, заўсюды ўсім дапаможа. Рабунь Віл. ДРУЖНЯК м. Пчал. Тое, што і дружак. Другі рой з маладой маткай дружняком называюць. Нізок Уздз. ДРУЖЫНА ж. Абрад. Тое, што і дружба. Вот і прыехала дружына з жаніхом. Вялікая Вуса Уздз. Дружыны многа прыехала: і маці, і бацька, і цётка, а хатка мала, а разьмясьціць усіх нада. Рудня Чэрв. Ну, прыедзя малады с сваёй дружынай, с усёй свадзьбай, садзяць за стол. Мячаі Віл. ДРУЗ м. Невялікая колькасць чаго-н. сыпкага. Друс сахару можа быць, солі, крупы якой. Хожава Маладз. ДРУКІ і ДРУКІ толькі мн. Прыстасаванне з сукаватых маладых ялінак, састаўленых у выглядзе піраміды, для сушкі сена, вікі, гароху, бульбяніку. Там каля току стаяць высокія яловыя друкі, бачыце? Пількаўшчына Мядз. Зрабілі друкі, хоць будзіць мейсца, дзе пасушыць, на зямлі ня высахніць. Баяры Маладз. ДРУТ м. Дрот. Ляцеў ён ноччы цераз мяжу і ўшчаміўся ў друт. Да крыві падраўся. Баяры Маладз.; параўн. польск. drut 'тс'. ДРУЦА ж. Кулін. Ячменныя крупы, а таксама суп, каша з гэтых круп. А дзе прадзём, грыбоў сушоных прынясём і друцу кіслаю варым. Ластаянцы Валож. Наеўся друцы, цэлы дзень толькі ваду п'ю. Лыцавічы Віл. ДРЫГАЦЬ незак. Экспр. Ехаць, трэсціся. Чым дрыгаць гэтым аўтобусам, лепш на электрыццы даехаць. Зазерка Пух. ДРЫГВА, ДРЫЖВА ж. Кулін. Халадзец. Толькі на другі дзень вясельля апомнілася, што дрыгву на стол не паставіла. Падзерычы Стаўб. Пасля выносілі дрыжву і падавалі салёнку або другі раз мундзяры. Старына Мядз. ДРЫГВАН м. Дрыгва, топкае балота. Ішлі людзі ў вайну па балотах, дрыгванох, абы ўцячы рд бяды. Кухцічы Уздз. ДРЫГЛЯ ж. Тое, што і дрыгва. Дрыгля штось не ўдалася: не застыла. Скамарошкі Стаўб. ДРЫГОТКА ж. Ліхаманка. Моцна ён быў хворы, ой, моцна. Думала, што ні выжывя: дзень і ноч дрыготка трасла. Падзерычы Стаўб. ДРЫЖВА гл. дрыгва ДРЫЛЯВАЦЬ незак. Швэндацца. Цэлы дзень дрылююць па вуліцы, упынку на іх няма. Вялікая Вуса Уздз. ДРЫН м. Палка. От выламлю дрын, дык сьціхняце, а не — атрымаяце: сінякі будуць. Клетнае Барыс. Вазьмі дрын да дрынам яго! Вецярэвічы Пух. Усыпалі п табе дрына, то хоць троха да вучыўся п. Пярэжыр Пух. ДРЫНДА ж. Прылада з гнутага жалеза катацца па лёдзе. Калі санак няма, дрынды робяць ды катаюцца. Баркоўшчына Мядз. Мама, вынясі мне дрынду, пайду катаца на рэчку. Бальцары Маладз. ДРЫНКАЦЬ незак. Няўмела іграць на якім-н. музычным інструменце. Ат, дрынкае нешта, ахвоту мае. Савоні Стаўб. ДРЫНЬКА ж. Пуня. Да зімы людзі гатовы: поўныя дрынькі сена і саломы назапасілі. Баркоўшчына Мядз. ДРЭНЧЫЦЦА незак. Капрызіць, нервавацца. Такое дзіцё ў нашай нявесткі дрэннае: дрэнчыцца невядома чаго. Турэц Чэрв. Такі пал падняўся ў малога, усю ночаньку дрэнчыўся, чуць раніцы дажладзіся. Забалоцце Смал. Мусіць, унучка захварэя, дрэнчыцца ўвесь дзень, ныгае носам. Забрэжжа Валож. ДРЭПАЦЦА незак. Чухацца. Ні дрэпайся, ношкі ні дзяры. Арцюхі Стаўб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 290 ▶