Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
д ДЗЕНЬ 115 вая. Вязынка Маладз. Што ты, двухфартковых дзьвярэй ні бачыў? Вялікая Byca Уздз. ДВУХФУРТНЫ прым. Toe, што i д в у х ф а р т к б в ы. Цяпер мы купілі новы шкаф, двухфуртны. Нізок Уздз. ДЖАГОСА ж. Матыка. Вазьму джапку i пайду вечарам крыху агарот папалю: сонца схавалася, у галаву пекчы ня будзя. Рудня Чэрв. ДЖВАГНУЦЬ зак. Моцна стукнуць. Я к джвагнула дзьвярыма, дык аж вокны зазьвінелі. Палачаны Маладз. Пярун як джеагнуў, дак этакі таўсты дуб раскалоў напал. Дукора Пух. ДЖ ІІР, ДЖЫЙР м. Toe, што i аджі*ўр. Джёір тут у нас $сць, i многа. Водзіцца ў вялікай колькасці i добра ловіцца. Во закінь в у ду, джёіры чарвяка момент аб'ядзяць. Вялікая Byca Уздз. Сядзеў, сядзеў цэлы дзень, а злавіў у сяго двух джыЬіроў! Нізок Уздз. ДЖМБЛЬ м. Заал. Чмель (Bombus). Джмель (Яолъшы за пчалу. Нізок Уздз. ДЖМЫХНУЦЬ зак. 1. Чхнуць. Яна так моцна джмыхнула, што ўсе аглянуліся. Бясяды Лаг. 2. Ірвануць. Дзе там іх зловіш?! Я к джмыхнуць у кусты - толькі іх i бачылі. Чараўк іМ ядз. ДЖУПЛЯВАЦЬ незак. Ірваць. Бачыш, лепшай травы німа, дык i гэту джуплюю. Цялякава Уздз. Н у й наджуплявалі вы кветак! Каменка Уздз. ДЖУРГАЦЦА незак. Чухацца, шоргацца аб што. Джургаяцца, як бытта гот у бані ня мыўся. Цялякава Уздз. ДЖУРГАЦЬ незак. Шоргаць. Шла вельма вытупілася, а я к станяш пілаваць, дак джургаяш, джургаяш, покулъ на адзін рас напілуяш. Цялякава Уздз. # ДЖЫГАДЛА, ДЖЫГАЛА н. Джала. У шэршня от велько джыгадло. Паласня Стаўб. Пчолы ўсім пускаюць джыгалы, нат сваім. Мал* мыгі Віл. ДЖЫ1ІР гл. джі*ір ДЖЫЙІУЦЬ зак. Экспр. Украсці. Гэта такі чалавек, што можа i ўж онкі джыёнуцъ грошы. Зазерка Пух. ДЖЭГАЦЬ незак. Варушыць, гайдаць, трэсці. Не джэЬай лаўку, сядзі спокойна. Каменка Уздз. . .. . ДЗВЕРЮ, ДЗВБРКІ толькі мн. Створка за* крьшаць адтуліну, праём. Дзьверкі на гору цяжолыя, сама й не подыму. Паплавы Бярэз. Будзіш пчол глядзецъ, дык дзвёркі не забуць зашчапіць. Рабунь Віл. Зрабіў новыя дзьвёркі, а яны не закрываюцца, не прыстаюць. 1грушка Круп. ДЗВЯПАЛКА ж. Дынама-машына. У нас даўно дзьвяёалка свая, яна дае сьвет i другім 'ёскам. Каменка Уздз. ДЗБВЯСІЛ м. Бат. Дзівасіл (Inula). Звары дзевясілу, пройдзе ўся твоя хвороба. Кухцічы Уздз. ДЗБВЯТНАСЦЕ ліч. Дзевятнаццаць. Дзевятнасьця душ у хаці. Лоск Валож.; параун. польск. dziewi§tnaście 'тс*. ДЗБВЯЩНЫ толькі мн. Абрад. Памінкі праз дзевяць дзён пасля смерці чалавека. Некалі спраўлялі дзевяціны, а цяпер рэтка хто спраўляя. Цялякава Уздз. ДЗЕВЯЦІРУЧКА ж. Каса даўжынёй 90 см. Я к сіла ў чалавека ёсь, каб больш скасіць, дзевяціручкай косіць, а так усе васьміручкай. Хожава Маладз. Дзевяціручкай шырокі прокос зоймеш, бы мне, старому, ёй касіць ужо цяшка. Рабунь Віл. Д ЗЕД 1 м. Абрад. 1. Першая жменя або першы снапок жыта, зжатага ў час зажынак. Нажнецъ кабета жменю жыта, абвяжа перавёслам, гэта i быў дзет. А гэтага дзеда нясуць i вешаюць у хаці, у куці. Калі дзет навешан у куці, то тады жнуць ужо первы сноп. Старына Мядз. 2. Пучок нязжатага жыта, які пакідалі на полі пры дажынках. Дажынаюць жыта, i кожны хазяін на сваім полі пакідае жменьку няжжатага, убірае красками Гэта дзет называўся. Абрамы Мядз. ДЗЕД * м. 1. Апорны слуп пасярэдзіне горна. Под — дно горана, куды ставяцъ вырабы. Тоўсты стоўб пасярэдзіне дна называецца дзет, каторы служыць для паддзершкі пода. Беразіно Бярэз. 2. Апорны слуп у гаспадарчым будынку. Трэба бёрны на дзяды даставаць, скора спатрэбяцца. Ляшчынск Мядз. 3. уст. Прыстасаванне, у якое ўстаўлялі лучыну для асвятлення хаты. Дзьве вілачкі такія, вось i дзет. У гэтыя вілачкі лучыну ўторкнуць, i відно ў хаця. Вецярэвічы Уздз. д з е д а в А ць незак. Экспр. Гасцяваць. Мой стары як паедзя да сына, па нядзелі i болъш дзядуе, дамоў ні сьпяшаецца. Навікі Віл. ДЗЕЙ ж. Чутка, пагалоска. А пусьцілі дзей, што за граніцу пашоў [а некалі многа за граніцу хадзШ], як пашоў, так i прапаў. Дзераўная Стаўб. ДЗЁЙКА ж. Toe, што i дзей. ПусъцШ дзейку, што я замуш выходзіць буду, на вул\цу ня выці, пытаюцца. Вялікая Byca Уздз. ДЗЁЛЯ прыназ. з родн. Выражае прычынныя адносіны i ўжываецца пры ўказанні на таго, хто з'яўляецца віноўнікам чаго-н. 3-за, щма. От каб ні ты са мною сядзела, яна б мне дала здрастуйця, а дзеля цябе ні паздароукалася. Бяларучы Лаг. ДЗБНЬім. О Сходнія дні - дні пасля поў* ні перад маладзіком. Помыла галаву сходнгмі днямі, валасэ цьвёрдыя. Мікалаеўшчына Стаўб. О Абы дзень да вечуа — абы-як, неахвотна. Ён так хлопец працавіты, ён ня будзіць гэта сабе, як другі, абы дзень да вечара, а ўсё
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядзяць, веч^>а, дзевяцірўчка, зяўляецца
10 👁
 ◀  / 290  ▶