г ГУНОРНЫ 105 ка. Недалёка тут у нас гузіка расьце, як хлопец прынясе, то ўбачыце. Нядаль Барыс. ГУЗПСІ звыч. у мн.; адз. гузік. Клавішы ў гармоніку, баяне. Сьмялей націскай на гузікі, не цягні маціў. Дукора Пух. У гармосца гузікі, як граюць, то перабіраюць на гузіках. Ляхавічы Дзярж. ГУК м. Зуб (у сахары). Г ук і пакрывіліся ў віл$ах, трэба параўнаваць. Трыгузі Віл. ГУКАЦЬ незак. Так гавораць аб свінні, якая патрабуе злучкі. Сьвіньня гукае, есьці не ўзяла. Забалоцце Смал. Сьвіня гукае. Але ёсьць малыя парасята, навошта яны другія? Салацая Валож. ГУКА1ЩА незак. Toe, што i г ў к а ц ь. Гукаецца сьвіньня мая, рады няма. Рудня Чэрв. Сьвіньня гукаіцца, аш дзьверы ломя. Дукора П ух. # ГУКАЦЬ незак. 1. Гаварыць, успамінаць. Мы часта гукаім npa даўняе. Пількаўшчына Мядз. Я тут з вамі гукаю, а там, пэўня, мой стары с поля вярнуўся. Дзягілі Мядз. 2. Буркаваць, пераклікацца (пра галубоў). Малая была, галубоў баялася, як гукаюць. Болыиыя настрашаць, щто гэта чэрці крычаць, i я калачуся.баюся. Ілья Віл. ГУЛА ж. Тлушчавае адкладанне на сківіцах i падбародку. От каму добра жывецца! Палучая хлеба много, чырвонінькі, як месяц, воттакія гулы. Савоні Стаўб.; параўн. польск. guia 'тс\ Гу л в а ч к а ж. Камячок. Уся мука ў гулвачках, мусіць, даўнейшая. Літва Стаўб. ГУЛІ толькі мн. Гуляние, забава. Я к прыехалі ў сваты, як назьбіралася хата, прывёз я некіх літраў зь дзесяць, браццы, мне давялося адно некіх сто грам свае гарэлкі. Думаю, на холеру ж мне гэткія гулі! Даўгінава Віл. ГУЛЬГАт Ац Ь незак. Крычаць (пра індыкоў). Індык як узлуецца, гульгоча i да чалавека кідаецца. Мікалаеўшчына Стаўб. ГУЛЬТАІЦЬ незак. Гультаяваць. Мая нявестка гультаіць, нічога ня робіць. Дайжа лешкі i тыя не паполіць. Ігрушка Круп. г у л ь т А й м. Пчал. Труцень. Гэных гультаёў у вульлі разьвялося много. Малмыгі Віл. ФГультая кусок — лодар. Ніколі ні думала, што ён такі: ні мушчына, а гультая кусок. Луцішча Круп. VГультай за працу, мазоль за руку. Цялякава Уздз. ГУЛЬТАЮГА м. Павел. Гультай, лодар. Дзяцъка наш быў хітры, а гультаюга — сьвет ні бачыў, усё прытвараўся, што хворы, каб ні рабіць. Ілья Віл. ГУЛЬТАЮЖЫНА м. Тое, што i гу л ь т а ю га. Вазьмі кніш ку пачытай, папішы, гультаюжына. Калініна Дзярж. ГУЛИЦЬ незак. 1. Забаўляцца (аб дзіцяці). Няхай Сашка з цацкамі гуляе, а я пайду корову даіць. Вязынка Маладз. 2. Танцаваць. Бывала, на вечарынцы, як выйдзе мой гуляць, аш падмёткі пабліскваюць, — так лоўка гуляў. Баяры Маладз. 3. Заляцацца. Меньшы да арміі не жаніўся, гуляў толькі зь дзевачкай. Вярнуўся, забраўяе, іжывуць цяпер. Бяларучы Лаг. 0 Гульма гуляць — нічога не рабіць. Цяпер другая жызьня, другія параткі. Цяпер гульма гуляюць дзеці. Калініна Дзярж. І*УМА ж. Палка гумавая. Ды гэтай ёумай тым бабам, каторыя варылі. Ды гэтай ёумай! Дак тыя бабы nad ложак. A іх c-nad лошку вывалаклі ŭ гумай нейкай там. Пагост Віл.; параун. польск. guma *тс\ ГУМАЛЯСТКА ж. Рызінка, якая выкарыстоўваецца ў адзенні. Трэба ўцягнуць хлопцу ў штанэ ёумалястку, а то скідаюцца. Цялякава Уздз.; параўн. польск. gumelastyka ням. Gummielastikum *тс. ГУМЁННІК м. Уст. Шкоданосная істота, якая быццам бы жыла ў гумне. А можа тут гуменьнік пашастаў? Забалоцце Барыс. Г уменьнік уродзі чорта ў гумне, некалі верылі людзі ў чарцей, у гуменьнікаў. Ігрушка Круп. ГУМНІСКА н. Роўная пляцоўка перад гумном. Снапы на гумніску патсушвалі. Канстанцінава Мядз. ГУМНІШЧА н. 1. Toe, што i г у м н і с к а. На гумнішчы патсушвалі сена, снапы. Пруды Стаўб. Цяпер, калі няма гумнаў, няма ŭ гумнішчаў, — зааралі. Ляшчынск Мядз. Наша гумно абагулілі i зьвезьлі даўно, а на гумнішчы соткі цяпер. Літва Стаўб. Калі-то раней былі гумны, былі ŭ словы гумнішча i загуменьне. Цяпер жа гумнаў нет, i слоў нет. Iгрушка Круп. 2. Месца, дзе стаяла гумно. Раней у мяне на гумнішчы стаялі калоды пчол, а цяпер ні гумна, ні пчол. Саланая Валож. Траву сырую растрэсла на гумнішчы, а сухую прыняць трэба. Аўгустова Валож. ГУМНО н. 1. Двор разам з будынкамі. Некалі добрае ў нас гумно было, с пчоламі, з яблынямі. Зазерка Пух, 2. перан. Трава, што расце на прыгуменні i на тым месцы, дзе раней стаяла гумно. А я, дочушка, паляту да цёткі Марылі, памагу гумно зграбіць, бо Ъзяцька даўно скасіў, пэўна, сена ўжо сухое. Корань Лагу: параўн. польск. gumno тс'. гУМ бВІКІ мн.; адз. іўм овік м. Гумовыя боты. Дзе мне ёумовікі купіць, на грась нічога няма. Канстанцінава Мядз. І*УМбУЦЫ мн.; адз. і*ум6вец м. Toe, што i і ' у м б в і к і. Грась пасьля дажджу, ня вылясьці, бачыш, у ёумоўцах прыехаць мусіў. Горкі Стаўб.; параўн. польск. gumowiec 'тс*. ГУННО н. Гумно. Вонь там было старое гунно. Пудзіцк П ух. Жыта радзіла, поўнае гунно снапоў накладалі. Рудня Чэрв. ГУНбРНЫ прым. Тое, што i г а н а р к і. Ён зрабіўся занатта гунорным, я к прыехаў зъ Мінску. Дукора Пух. Бач, якая гунорная. Я к о о „ С 7 АС
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гулйць, гўзік, і*умбўцы, і^м
31 👁