АД РЭДАКЦЫЙНАЙ КАЛЕГІІ 9 ныя семантычныя прыметы не выяўлены, тады слоўнікавы артыкул афармляецца наступным чынам: загалоўнае слова, граматычная памета, знак ромб, фразеалагічная адзінка, тлумачэнне, цытата, пашпарт. Напрыклад: АД'ЁХАЦЬ эак. О Ад'ехаць чараду - даць здачы... Прыказкі, прымаўкі, кленічы змяшчаюцца ў канцы слоўнікавага артыкула пад знакам V, словазлучэнні тэрміналагічнага характеру — пад знакам О. Праца над укладаннем Слоўніка паміж членамі аўтарскай трупы была размеркавана наступным чынам: Жыдовіч М. А. — кіраўнік тэмы з 1964 па 1977 г., аўтар слоўнікавых артыкулаў на літары А, Б, В; Зяневіч 3. А. - аўтар артыкулаў на літары 3, 1; Камароўскі Я. M. - аўтар слоўнікавых артыкулаў на літару У, „Прадмовы" i каментарыяў па этымалогіі запазычаных слоў; Каралёва I. A. — аўтар 1500 артыкулаў з вёсак Вялікая Byca, Целякава, Каменка Уздзенскага i Дукора Пухавіцкага р-наў; Мяцельская E. C. — кіраўнік тэмы з 1977 па 1980 г., аўтар слоўнікавых артыкулаў на літары Г, Ж, E, Ё, О, П, C, T, Ш, Ю, a таксама 2500 слоўнікавых артыкулаў на ўсе літары з матэрыялаў асабістага архіва; склала карту-схему тэрыторыі Слоўніка; Шчарбакова 1. M. - аўтар артыкулаў на літары Д, K, Л, M, H, P, Ф, X, Ц, Ч, Э, Я. Падрыхтавалі машынапіс малодшы навуковы супрацоўнік Сектара беларускага фальклору i дыялекталогіі Трайкоўская В. Ф. i лабарантка Дарашэнка Л. P. 2. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
50 👁