Старонка 95
◀ / 565 ▶
ТАТУЛЬКА м. Тое ж, што і татуль. Аддаў мяне татулька ні за таго, што я хацела. Дзёрнавічы В.-Дзв. Мне татулька падарыў. Кухты Віл. 2. Хросны бацька. Яе мужык татулька мой быў. Саланое Віл. ТАТУЛЯ м. Тое ж, што і татуль. Мой татуля. Талейкі Швянч. ТАТУЛЯВЫ прым. Тое ж, што і татовы. Татулява хата, а не твая. Саланое Віл. ТАТУЛЯЎ прым. Тое ж, што і татовы. Гэта татуляга хата. Саланое Віл. ТАТУСЬ м. Тое ж, што і татуль. Татусь расказуваў. Паляцкішкі Воран. Татусь паехаў. Татусь б'е. Вялікія Баяры Шчуч. ТАЎКАНІКІ мн. кулін. Бульбянікі. З бульбы таўканікі пяклі смашныі, бульбу парылі, атцэджвалі, таўклі, рабілі круглыя галушкі і абсмажвалі ў тлушчы. Валынцы В.-Дзв. ТАЎКАНІЧКІ мн. памянш. да таўканікі. Абвараную бульбу таўклі і пяклі таўканічкі. Чуркі Ашм. ТАЎКАЧ, ТОЎКАЧ м. 1. Таўкач. Былі ступы, таўклі куцю і таўкачы былі, таўкач дзеравяны. Альхоўцы Лях. Ступа і таўкач, будзем груцу аптаўкаць. Рыбчына Віл. Таўкачом у ступя таўклі. Збляны Лід. Панцак таўклі ў ступі таўкачамі. Васілевічы Гродз. Таўкачом таўклі ў ступіцы. Сонічы Гродз. Таўкач ест кашу таўчы. Сапоцкіна Гродз. Ступа і таўкач. Дзяніскавічы Ганц. Таўкач прынясі. Малыя Аўцюкі Калінк. Аббівалі зярно, таўкач з ліпы тонкай дзелалі. Мельнікі Лудз. Б'юць таўкачом капусту, кап расол выступіў. Лісна В.-Дзв. Таўкач, што таўчы картошку. Баброўнікі Гарад. Хлеба не было, ступы, таўкачы былі. Паляцкішкі Воран. Тоўкач — свіням тоўчы картофлю. Мсцібава Ваўк. 2. Круг, кальцо. Сын даў два таўкачэ калбасы. Збляны Лід. ТАЎКАЧ м. перан. Плавальны пузыр. Рыб'я таўкач. Рыбчына Віл. ТАЎКАЧОК м. памянш. Драўляная бірка. Таўкачок ушывалі ў штаны. Валынцы В.-Дзв. Таўкачкі з дзерава, ушывалі і зашпільваліся. Мішневічы Шум. ТАЎКАЧЫ, ТАЎКАЧЭ мн. 1. Пачаткі (кукурузы). Таўкачы кукурузы. Навасёлкі Свісл. Таўкачэ спарым у сагане і ядзім. От смачна. Галубы Маст. Таўкачэ ў кукурузе. Пацаўшчына Дзятл. 2. Кіяхі (рагозу). Збіраюць на подушкі таўкачэ, мяккія, што пух. Набрала таўкачоў лугавых. Кіралі Шчуч. ТАЎКАЧЫК м. памянш. Кветаножка. Таўкачыкі ад трыпутніку. Бакшты Іўеў. З аеру таўкачыкі. Кіралі Шчуч. ТАЎКАЧЫК м. Тое ж, што і тарчок. Таўкачыкі ў нас называюцца яшчэ і тарчкі. Ухвала Круп. ТАЎКЦІ гл. ТАЎЧЫ ТАЎСМАТЫ прым. Таўставаты, таўсматы. Для сваіх год яна таўсматая. Новіны Нясв. ТАЎСТАЯ гл. ТОЎСТАЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
◀ / 565 ▶