Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
цвіў, а ў гэты рок не цвіце. Такрок так спалохалася: стаіць таксоўка, гляджу, i стаіць чатырох іх. Кіралі Шчуч. Такрок хавала троя гусей. Вялікія Баяры Шчуч. Яны такрок прыяжджалі. Альхоўка Навагр. Такрок была мацнейшая. Картошка такрок была харошая, цяпер вывялася. Дакудава Лід. Такрок карову купіла. Паляцкішкі Воран. Такрок забілі кабана, знялі, скруцілі падорушша. Малі Астр. Такрок быу пасееушы жыта. Темзы Шальч. Такрук прадоў я карову. Галубы Мает.; параўн. польск. tak rok тж'. ТАКРО'ЧНЫ, ТАКРО'ЧШ, ТАКРСУШНІ прым. Мінулагодні. Часнок такрочны вісіць. Граўжышкі Ашм. Такрочная цяля купіў. Альхоўка Навагр. Такрочні цялюк. Старыя Смільгіні Воран. За такрошні свет заплаціла яшчэ семдзесят капеек. Альхоўка Навагр. Такрошняе цяля пусціла на зіму. Пацаўшчына Дзятл. Такрошня цялушка або бычок такрошні. Кдралі Шчуч. V; Баюся я цябе, як такрочнай зімыl Паляцкішкі Воран.; naраўн. польск. takroczny тж'. TAKCA'MA прысл. Такім спосабам. Целега таксами устроена, як тарантас. Пасіене Лудз. ТАКСГ ж. i н. Легкавы аўтамабіль. Таксі былі ўжо купіўшы, a ён памёр. Ракаўскія Швянч. Сваю таксі мая. Старыя Смільгіні Воран. ТАКСО'УКА, ТАКСУ'ОВКА, ТАКСУ'ВКА ж. Toe ж, што i т а к с i. Мы завем машыну таксоўка. Парэчча Гродз. Стаіць таксоўка i чатырох іх ля таксоўкі. Кдралі Шчуч. Вана схваціла каменя i кажэ: «Я вашу таксоўку разаб'ю!» Ялова Пруж. Тэпэо на сэліе некоторы богатшы таксуовкі купуют. Курашэва Чыж„ Таксувкі свае бяруць i едуць дадому ў суботу. Темзы Шальч. На таксувцы з Вільні прыехалі. Судэрва Вільн. На таксувцы з Дорогычыня прывызлы. Сіманавічы Драг. Таксувкою до Дубоя завызлы. Відзібар Стол.; параўн. польск. taksowka тж'. ТАЛАБО'НЩ Ь незак. экспр. Балбатаць, несці лухту. Hi талабонь ты! Новіны Нясв. ТАЛАКА' ж. Л. Талака, калектыўная дапамога ў выкананні с.-г. работы. Збіралі людзей i гной вывозілі талакой. Янова Рас. Талакою гной накідаюць на вазэ. Кіралі Шчуч. Прашу на талаку накідаць гной на вое. Темзы Шальч. Талака бываіць жаць i бульбу капаць: усё талакой робяць. Ахрэмаўцы Брасл. Талаку зберыш, i мнуць лён. Кураполле Паст. Сушылі лён, тады збіралі талаку, мялі лён. Латыгаль Віл. Цяпер талок нетуці, ціпер усё на машынах. Лісна В.-Дзв. Зрабіў талаку. Ністанішкі Смарг. На талаку збіраюць. Кемялішкі Астр. Талака была, быў на талацэ. Граўукышкі Ашм. Аспадар адзін дзерава на хату ні прывязе, бярэ талаку. Стральцы Гродз. Талака — нада страху перакрываць. Кураполле Паст. У талокі хадзілі. Лоск Валож. Збіралі талаку. Чычалі Швянч. Бывала, рабілі талокі, як вялікая работа была. Старыя Трокі Трак. Талака — калі людзі хату крыюць ці дровы рэжаць, найміць людзей i бывать
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

takcama, граў^кышкі, падбрушша, разабю, такрочш, таксоука, таксувка, таксуовка, талабонщ
5 👁
 ◀  / 565  ▶