ненькая светлая рыбка, без касцей. Ахрэмаўцы Брасл. Стынка — рыба такая, пахніць агурцом. Кагда хішная рыба ганяіць стынку, яна уходзіць, як бы хочыць уляцець у нёбу. Замошша Брасл. Стынька ест у нашай рэчцы. Сапоцкіна Гродз.; параўн. ням. Stint 'тж'.
СТЫННА гл. СТЫДНА
СТЫР м. 1. плыт. Штыр, рулявое вясло. Кіравалі плытнікі стыром. Мсцібава Ваўк. 2. Жэрдка, калок. Стагавішча дзелалі для стога, пасярэдзіне стага стыр быў. Пасіене Лудз.; параўн. ням. Steuer 'руль', stier 'нерухомы'; польск. styr, ster 'руль'.
СТЫРНІК, СТЭРНІК м. плыт. Галоўны плытнік, які кіруе плытом. Стырнік на плыце. Завельцы Астр. Смігі памагаюць стэрнікове кіраваць плытам. Сапоцкіна Гродз.; параўн. ням. Steuerer 'рулявы'.
СТЫРНЯ ж. Іржышча. Жэтня, овсяна стырня. Дзмітравічы Кам. ∇ Кылько на нэбэ зорочок, тылько на зымлі дырочок — іржышча. Дзмітравічы Кам.
СТЫРОК м. памянш. Шпянёк, кіёчак. Ёсць такі стырок у боячцы. Саланое Віл.
СТЫРЧАК м. 1. Ствол зламанага дрэва; шпень. Бура дзерава паламала, лес паламала, адны стырчакі стаяць. Як што зломана, то стырчак. Дзяніскавічы Ганц. 2. Галоўны корань дрэва. Стырчак пашоў ад хвоі, ад ябланы. Дзяніскавічы Ганц.
СТЫЦЬ незак. Застываць. Халадзец будзя стыць у кладоўцы. Рыбчына Віл.
СТЫЧАНЬ м. Студзень. Пятнаццатага стычня радзіўся Мечык. Завельцы Астр. Мароз найвенцэй бывае ў стычню. Грыкені Вільн.; параўн. польск. styczeń 'тж'.
СТЭ гл. СТОЙ
СТЭГНО н. Сцягно, бядро. Стэгно, а звэрху клуб. Азарычы Пін.
СТЭЖКА гл. СЦЕЖКА
СТЭЖОР гл. СЦЕЖАР
СТЭЖЭЧКА ж. памянш. да сцёжка 1. Стэжэчкою пуойдэтэ і зайдэтэ до сёла. Курашэва Чыж.
СТЭЛЬВАГА гл. СТАЛЬВАГА
СТЭЛЬМАХ гл. СТАЛЬМАХ
СТЭМШЫЦЬ зак. экспр. Украсці. Пака я гаварыла, яна дзесятку стэмшыла. Раўбічы Мін.
СТЭНЧ м. Вясёлка, радуга. Стаў стэнч, з балота ваду набірая стэнч — будзя боляй дажджу. Гемзы Шальч.; параўн. польск. tęcza 'тж'.
СТЭР м. Тое ж, што і стыр 1. Сапоцкіна Гродз.
СТЭРАВАЦЬ незак. Кіраваць пры дапамозе штыра. Плытнікі стэрам стэравалі плытамі. Сапоцкіна Гродз.; параўн. польск. sterować 'тж'.
СТЭРБАК м. Сцябло расліны. Стонка картохлі ззіела, одны стэрбакі осталі. Курашэва Чыж.
82 👁