Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ХШХ2£Х22Х3Х3Х2Х2ХБХ2Х32Х5Х£ С СТЫ ДЗІ'ЦЦА незак. Toe ж, што i с т ы д а цц a. ё н ні стыдзіцца, ні брыдзіцца старых. Кудзялянцы Шальч. Змітрук казав: «Зыдземса!», а я стыджуса. Хатынічы Ганц.; параўн. руск. стыдиться тж'. СТЫ ДЗГЦЬ незак. Сароміць. Яна яго стыдзіць. Валынцы В.-Дзв. Я змахляваў, а ён дазнаўся i стыдзя мяне. Гемзы Шальч. СТЫДЛГВЫ прым. Сарамлівы. Стьідлівы чалавек, не бардзо яго ўкяруеш. Гемзы Шальч. Стыдлівы чалавек стыдаецца. Ёдлавічы Брасл., Рыбчына Віл., Мярэцкія Глыб., Малькуны Ігн. Я гадавалася стыдлівая. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. стыдливый гтж\ СТЬГДНА, СТЬГННА прысл. у знач. вык. Сорамна, сорам. Я плачу, што мне стыдна. Саланое Віл. Як табе ня стыдна! Гемзы Шальч. Як паехаць куды, дык стыдна гаварыць. Чапаеўскі В.-Дзв. Стыдна, дзет, табе так рабіць. Я выстыдзіла яга. Стыдна ў очы глядзець, як не заплаціш за работу. Вузла Мядз. Багатыя сваталі, бывала, алі ж я бедная — стынна ісці. Буды В.-Дзв. Паабіцала грошы — i не дала, як табе не стынна! Мачаск Бярэз. Як не стынна так гаварыць! Ухвала Круп. СТЬГИЛО гл. СТСУИЛА I СТЫ КА'ЛЬШ К м. ткац. Прыстасаванне, пры дапамозе якога датыкаюць кроены. Стыкальнік прывязавалі, як датыкалі кроены — кавалак палатна з кутасамі, прывязаны да кіёчка. Саланое Віл., Вузла Мядз. СТЫКА'ЦЦА незак. Быць, знаходзіцца. Я мала стыкаюся дома. Дакудава Лід. СТЬГЛЩ Ь незак. экспр. Лаяць, бэсціць, паносіць. Што ты мяне стыліш, ты сваю жонку стыль! Рыбчына Віл. СТЫ'ЛУ прысл. Ззаду. Шылі каптан з гэстачкай стылу i спераду. Стылу прычэплівалі вяроўкі харошыя. Палюбіла дзеда, ходзя стылу. Гемзы Шальч. Праз хмызнячок бегла, адзін чалавек гнаўся стылу, лавіў за плашч. Рагулішкі Даўг. Стылу за ім мы стаём. Дзевачкі, стылу ўзяўшы, нясуць гэты вэлюм. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. tyl тыл', г tyłu ззаду'. СТЬГНКА, СТЬГНЬКА ж. заал. Корушка. Стынка — рыба такая, у ей ніякай костачкі німа. Рагулішкі Даўг. Стынка то
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кальш, стыкацца, х<шх<2£х<22>х<3>х<3>х<2>х<2>х<б>х<2>х32>х<5>х
15 👁
 ◀  / 565  ▶