Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Даўней казалі сярнічкі, a цяпер — спічкі. Рудия Астравітая Чэрв. Карабок сярнічак. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. СЯРО'Д гл. СЯ'РАД СЯРО'ДАВІК м. Сярэдні маладзенькі лісток. Пліснік на nadсцілку косюць, a сяродавік з плісніку дзеці ядуць. Глівін Барыс. СЯРО'ДАК м. Стрыжань. Сяродак у морквы. Малахоўцы Бар. ' СЯРО'ДКА ж. 1. Сярэдняя, цэнтральная частка чаго-н. Сяродка рудая ў бульбі. Малькуны Ігн. 2. Зародак. Я натруднюся, пакуль сяродку выкіну з яйка, не магу выпіць яйко з сяродкай. Вузла Мядз. СЯРО'ДКІ мн. Нутраныя органы. Ён бальны на сяродкі. Старыя Трокі Трак. Я старая, мне семъдзесят пяць гадоў, алі сяродкі мае здаровыя. Руднікі Шальч. СЯРПО'К м. памянш. астр. 1. МаладзІк у першай квадры. Ужэ сярпок есць, на трэці дзень яго ўвідзім. Гемзы Шальч. 2. Месяц у апошняй квадры. Вятох — на раніцы сярпок, а маладзік — вечарам. Гальшаны Ашм. СЯРУ'НЬ ж. Шарон, шарпак. Мы па сяруні прышлі напрасткі. Едупка Шальч. СЯРЧУКІ', СЯРЧЫ КІ', СЕРЧЫ КГ мн. Тое ж, што i с я р н i к i. Даўней у нас сярчукі гаварылі, а цяпер — запалкі. Каменка Шальч. Дзе мае сярчыкі? Стральцы Шальч. Сярчыкі — запалы. Жодзішкі Смарг. Любы агонь распаліць, трэба кап серчыкі былі. Гемзы Шальч. СЯРЭ'ДЗШ А ж. 1. Ствалавая частка дрэва (без пня), У дрэві пень, сярэдзіна i вершаліна. Солы Смарг. 2. Што знаходзіцца ўнутры чаго-н. Калісь мама яечка ў сярэдзіну бондачкі паложа — i спячэцца. Малі Астр. 3. анат. Нутро. Я ў сярэдзіне здарова, але вочы баляць. Парэчча Гродз. 4. Паясніца, v крыж. Сярэдзіна баліць. Вузла Мядз., Завельцы Астр., Гемзы, Дэгшні Шальч., Дзёрнавічы В.-Дзв. Баліць сярэдзіна — ня можна стаць на ногі. Едлавічы Брасл. Сярэдзіна ные — не разагнуцца. Maчаск Бярэз., Дакудава Лід. Сярэдзіна баліт. Лука Нараўк. V Даўней, як першы гром, то да сцяны прыпіраліся, каб сярэдзіны не балелі, скарэй-скарэй да сцяны! Дарава Лях. 5. у знач. прысл. сярэдзінай. Усярэдзіне, пасярод. Сярэдзінай травы меняй. Альхоўка Навагр. СЯРЭ'ДЗІНКА ж. памянш. Шыйка. Сярэдзінка ў маткі Jпчалінай тонкая, яна даўжэйшая за другіх пчол. Дзёрнавічы В.-Дзв. СЯРЭ'ДЗІНКІ мн. памянш. Саломка трасты льну. У лёні выдзяляюць вярхе, сярэдзінкі i камле. Вялікія Баяры Шчуч. СЯРЭ'ДНІ прым. 1. Які знаходзіцца ў сярэдняй частцы чаго-н. Былі i сярэднія шулы ў сцяне гумна. Чычалі Швянч. 2. Адзін з дзяцей у сям'і — між старэйшым i малодшым. Сярэдні сын вучыцца ў цехнікуме. Ёдлавічы Брасл. Мой муш поля paбіў, старшы араў, сярэдні яго брат строіў усё ў хаці: кошыкі 72 к
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рудйя, сямі, сярад, сярунь, сярэдзш
8 👁
 ◀  / 565  ▶