Старонка 7
/ 565
С СТЫДЗІЦЦА незак. Тое ж, што і стыдацца. Ён ні стыдзіцца, ні брыдзіцца старых. Кудзялянцы Шальч. Змітрук казаў: «Зыдземса!», а я стыджуса. Хатынічы Ганц.; параўн. руск. стыдиться ’тж’. СТЫДЗІЦЬ незак. Сароміць. Яна яго стыдзіць. Валынцы В.-Дзв. Я змахляваў, а ён дазнаўся і стыдзя мяне. Гемзы Шальч. СТЫДЛІВЫ прым. Сарамлівы. Стыдлівы чалавек, не бардзо яго ўкяруеш. Гемзы Шальч. Стыдлівы чалавек стыдаецца. Ёдлавічы Брасл., Рыбчына Віл., Мярэцкія Глыб., Малькуны Ігн. Я гадавалася стыдлівая. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. стыдливый ’тж’. СТЫДНА, СТЫННА прысл. у знач. вык. Сорамна, сорам. Я плачу, што мне стыдна. Саланое Віл. Як табе ня стыдна! Гемзы Шальч. Як паехаць куды, дык стыдна гаварыць. Чапаеўскі В.-Дзв. Стыдна, дзет, табе так рабіць. Я выстыдзіла яга. Стыдна ў очы глядзець, як не заплаціш за работу. Вузла Мядз. Багатыя сваталі, бывала, алі ж я бедная — стынна ісці. Буды В.-Дзв. Паабіцала грошы — і не дала, як табе не стынна! Мачаск Бярэз. Як не стынна так гаварыць! Ухвала Круп. СТЫЙЛО гл. СТОЙЛА СТЫКАЛЬНІК м. ткац. Прыстасаванне, пры дапамозе якога датыкаюць кросны. Стыкальнік прывязавалі, як датыкалі кросны — кавалак палатна з кутасамі, прывязаны да кіёчка. Саланое Віл., Вузла Мядз. СТЫКАЦЦА незак. Быць, знаходзіцца. Я мала стыкаюся дома. Дакудава Лід. СТЫЛІЦЬ незак. экспр. Лаяць, бэсціць, паносіць. Што ты мяне стыліш, ты сваю жонку стыль! Рыбчына Віл. СТЫЛУ прысл. Ззаду. Шылі каптан з гэстачкай стылу і спераду. Стылу прычэплівалі вяроўкі харошыя. Палюбіла дзеда, ходзя стылу. Гемзы Шальч. Праз хмызнячок бегла, адзін чалавек гнаўся стылу, лавіў за плашч. Рагулішкі Даўг. Стылу за ім мы стаём. Дзевачкі, стылу ўзяўшы, нясуць гэты вэлюм. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. tył ’тыл’, z tyłu ’ззаду’. СТЫНКА, СТЫНЬКА ж. заал. Корушка. Стынка — рыба такая, у ей ніякай костачкі німа. Рагулішкі Даўг. Стынка то-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
/ 565