Старонка 68
◀ / 565 ▶
дзена (пра надвор'е). Ідзі ў хату, бо тут сядрава. Малахоўцы Бар. Сёня ўжэ сядраво. Масілавічы Сл., Тухавічы Лях. Зраніцы было сядрова. Лапічы Асіп.; гл. сядравы. СЯДРАВЫ, СЯДРОВЫ прым. 1. Халодны, сцюдзёны. От сядрава раніца! Ночы сталі сядравы. Малахоўцы Бар. Сядравая раніца. Тухавічы Лях. У нас большую часць кажуць — раніца сядрова, як халодная раніца летам ці пад восень. Альхоўцы Лях.; параўн. літ. siaudrùs 'гулкі, звонкі (ад холаду)', siaudìmas 'гул, гудзенне, шапаценне'. 2. Цвердаваты, хрумсткі, ядраны. Сядравая яблыка. Тухавічы Лях. СЯДРАНА прысл. Тое ж, што і сядрава. Сядрана надварэ: халодна, зябка. Рудня Астравітая Чэрв. СЯДРАНЫ прым. Тое ж, што і сядравы. Раніца сядраная, зяпкая, ядраная, адзявайся. Рудня Астравітая Чэрв. СЯДУН м. Дзіця, якое яшчэ не можа хадзіць. Сядун — няскора пачынае хадзіць. Мярэцкія Глыб. Сядун ня скора ходзіць. Ракаўскія Швянч. Сядун — дзіця, якое доўга не пачынае хадзіць. Быстрыца Астр., Магуны Паст. Сядун ня хоча поўзаць. Вялікія Нястанавічы Лаг. ∇ Яна сядзіць як сядун, няспорна ў яе работа. Валынцы В.-Дзв. СЯДУХА ж. Хворая, у якой баляць ногі. Яна сядуха — ходзіць на двух кійках. ∇ Лёня сядзіць як сядуха, у яе ногі ад маленства баляць. Валынцы В.-Дзв. СЯДЫ-ТАДЫ прысл. Часам, часамі, зрэдку, іншы раз. ◊ Сяды-тады прыходзіць да нас. Номікі Бабіц. СЯЗОН м. Сезон, час уборкі. Усякая работа свой сязон маіць. Азаркі-Пудавінка Мядз. СЯКАНКА ж. Карыта, у якім сякуць што-н. У сяканцы сякуць зеля, бульбу свіням. Груздава Паст. СЯКАНКА ж. кулін. Верашчака. Сяканку вараць так: насякуць дробнянько мяса і вараць, а патом паткалочваюць пшоннаю мукою — гэта сяканка. Дакудава Лід. Дробнянька мяса пасякуць і паткалоцяць — і сяканка. Альхоўка Навагр. СЯКАЎКА ж. Тое ж, што і сяканка. Карыта, у якім сякуць бульбу свіням — сякаўка. Груздава Паст. СЯКАЦЬ, СЯКАТЫ, СЯКАТЭ незак. Смаркаць. Сякае носа. Ісерна Слуц. Сякаты носа. Дзмітравічы Кам. Сякаты суплі. Сіманавічы Драг. Сякатэ суплі. Радастаў Драг.; параўн. польск. siąkać 'тж'. СЯКАЧ гл. СЕКАЧ СЯКЕРА ж. Тапор, сякера. Ё сякера, што дрова рубяць. Івашкаўцы Смарг. Сякера таней, калун таўсцейшы, большы. Малахоўцы Бар. Трэба гастрыць сякеру. Ліпнікі Вільн. Сякера гостра. Дзяніскавічы Ганц. Дзе мая сякера? Лоск Валож. Каб была сякера — была п яго забіўшы. Узяў сякеру і абухом таўчы. Гемзы Шальч. Сякераю калоць буду дровы. Лука Нараўк. Дровы сякерай шчапаюць. Дакудава Лід. Сякераю рубаюць дрова. Кіралі Шчуч. Сяку дзераво сякераю. Дзяніскавічы Ганц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 565 ▶