Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
майго брата маей жонцы. Гемзы Шальч. V Залвіца — не сястрыца, ятроўка — не матуля. Солы Смарг. Я'ТРЫСЬ гл. Я'ТРАСЬ Я'ТРЬГЦЦА незак. Запаляцца, чырванець. Я'трыцца нага. Малахоўцы Бар. Балячка ятрыцца, чырванее, свербіт. Лука Haраўк. Я'ТРЫЦЬ нёзак. Toe ж, што i я т p ы ц ц а. Ятрыць у мяне нарыў. Ісерна Слуц. ЯУЁРКА ж. Вавёрка. Яўёрка пабегла. Дзяніскавічы Ганц. Я'УКАЦЬ незак. Мяўкаць, яўкаць. Яўкае кот, не вытрымаць: Хатынічы Ганц. Я'УКНУЦЬ зак. 1. Яўкнуць. Сабака яўкнуў. Кіралі Шчуч. 2. перан. Крыкнуць. Я яўкнула — i ўсё, i дух заняўся. Гемзы Шальч. ЯУЛЕН ё н. Прывід. Яўленё было. Альхоўка Навагр. Я'УРА ж. Падзолістая зямля. ЯЎРа — я/с гліна, ні то пясок, на яўры слаба расьцець. Яўра — сіняватая, ні то белая,, ні то жоўтая ёсь яўрыстая зімля. Ахрэмаўды Брасл.; параўн. літ. jaura тж'. ЯУРЬГСТЫ прым. ГІадзолісты. Есць яўрыстая зімля. Ахрэмаўцы Брасл.; гл. я ў p a. Я'УЯ ж. Асець. Яўя, дзе сушылі снапы. Чычалі Швянч.; naраўн. літ. jŭuja тж'. Я'ХАЦЬ незак. Яхкаць. Чую, яхая сабаш: ах, ах, ах. Ахотнічы сабака яхая. Гемзы Шальч. Я'ХКАЦЬ незак. Toe ж, што i я х а ц ь. Сабака яхкая, гоніць зайца. Старое Сяло Зэльв. Я'ХО н. Рэха. Яхо чуецца далёка. Масілавічы Слу Я'ЧА ж. 1. Стрававод. У ячу нападая яда. Лісна В.-Дзв. 2. Адтуліна ў верхнім камені жорнаў, куды сыпледда збожжа. Яча — у верхнім камені дзірка; насыпаіш зерна i меліш. Лісна В.-Дзв.; гл. ё ч a. Я'ЧАННЕ, Я'ЧАННЯ н. Toe ж, што i я ч м е н і с к а 1. Ячанне, як ячмень рос. Палік Барыс. Пайду ячання касіць. Acaвец Віл. ЯЧАЯ', ЯЧЫЯ' ж. 1. Toe ж, што i я ч а 1. Ячая ат каўбуха ідзе. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Toe ж, што i я ч а 2. Ячая — дзірка ў жорнах. Семежава' Кдп. Ячыя ў жорнах. Відзібар Стол. ЯЧГУ'Р гл. ЯЖГУ'Р ЯЧМЕ'НІК м. бат. Від асакі. Ячменік расцець i на балоці; ён падобін да тросніка, ён палігаіць i корні пускаіць. Расце ячменік сільна, густа. Кураполле Паст. ЯЧМЕ'НІСКА, ЯЧМЕ'НІСКО н. 1. Ячнішча. Ячменіска — дзе ячмень жжалі. Гемзы Шальч. Як ячмень убралі, асталося ячменіска. Кіралі Щчуч. Ячменіско, дэ рос ячмень. Азарычы Пін. 2. Ячная салома. Ячменіска — салома ад ячменю. Вялікія Баяры Шчуч. 36. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

яжгур, ятрась, ятрысь, ятрьгцца, яукаць, яукнуць, яура, яуя, яхаць, ячгур, яіс
13 👁
 ◀  / 565  ▶