ЯЗЫ'К I м. 1. Орган у поласці рота, які з'яўляецца органам смаку, а таксама ўдзельнічае ва ўтварэнні гукаў. Можа, языка няма, адарвалі? Пацаўшчына Дзятл. Языкам толька меліш. Вялікія Баяры Шчуч. V На языцэ жаба не спячэцца — хто рзагуе хутка, меткім словам. Вострава Мает. Языком што хочаш гавары, но рукам волі не дай. Кураполле Паст, Язык бэз косьці: цо хцэ, то хвосці. Кдралі Шчуч. Чы языком, чы пугай па вадзе. Саланое Віл. У мяне што на языку, тоя 'i за губамі. Вецярэвічы Пух. О Пусціць, зрабіць языкі — пусціць чуткі, пагалоскі. Пусцілі языкі. Хто зрабіў языкі? — Бабы. Мушчыны не так гэтыя плёткі распускаюць. Навасёлкі Лід. 2. Верхняя рухомая частка церніцы. У церніцы ест язык, шпеньчык, язык пахаджая. Maлахоўцы Бар. У церніцы e язык i шчокі. Альхоўка Навагр. Язык з ручкай. Рудня Астравітая Чэрв. ЯЗЫ'К Н м. Мова, гаворка. У нас мішаны язык. Ахрэмаўцы Брасл. У адной дзірэўні дваццаць языкоў. Лісна В.-Дзв. Ён ведав языкі не нашы. Солы Смарг. ЯЗЫ'КЛІВЫ прым. Языкаты. Языклівы ляпніць, a тады i сам ні рады таму, што сказаў. Ахрэмаўцы Брасл. ЯЗЫ'ЧЛІВАТЫ прым. Toe ж, што i я з ы кл ів ы. Язычліваты чалавек. Міратычы Кдрэл. ЯЗЬГЧНІК м. асудж. Пляткар, балбатун. Язычнік ты, балтаўнік, змоўкнеш хоць ці не? Не прыслухоўваўся к таму што скажа гэты язычнік. Ухвала Круп. У язьічніка язык доўгі. Вузла Мядз. ЯЗЫ 'ЧНЩ А I ж. Пляткарка, балбатуха. Яна такая язычніца. Саланое Віл. ЯЗЫ'ЧНЩ А II ж. бат. Ланцэталісты трыпутнік. Язычніца — трава ад прэласці. Груздава Паст. ЯЗЫЧО'К м. Железная пласцінка, пры дапамозе якой падымаецца i апускаецца клямка ў дзвярах. Язычок у клямцы. Збляны Лід. ЯЗЬ гл. ЯЗ I Я'ЗЬВІНА ж. Ясень. Язьвіна — дзераво пад ляміну. Тухавічы Лях. Язьвіна каля плоту так i асталася расці. Тайна Лаг. ЯЧРНІК зб. м. бат. Аер. Яірнік па берагах рэчкі расце. Лайпунш 1гн. ЯРЧКА гл. ЯЕ'ЧКА. ЯЙКО' н. Яйцо. Кукушка ў чужоя гняздо кладзе яйко. Жодзішкі Смарг. Курыца яйко зліла. Быстрыца Астр. Яйко велька. Вялікія Баяры Щчуч. Яйко знесла кура. Кемялішкі Астр. Яйко з'еш варанае. Пацаўшчына Дзятл. Загранае яйко. Галубы Мает. Яйко цэлае. Паляцкішкі Воран. Яйко зварыла. Темзы Шальч. Яйко уб'ецъ І з'есць. Завельцы Астр. Яйка рэшатам не паб'еш, еслі паложыш у вугалок. Вузла Мядз. Сала не любіла, i яйка ні спячэш. Гальшаны Ашм. Мне з яйка так плоха стала. Саланое Віл. Бялко з яйка выцекло. Каменка Стара Сакол. Яйкі продалі на базары. Бакшты Іўеў. Курыца з яйком. Лісна В.-Дзв. Куры
Дадатковыя словы
зесць, зеш, зяўляецца, пабеш, убецъ, яечка, язычнщ
2 👁