Янова Рас. Яжджаль, як пліснік, па берагах расце, меньшы, як пліснік, ядуць каровы. Ухвала Круп. Яжджаль зялёненькі, а корань беленькі, выцягваюць свіням, саладкаваты. Глівін Барыс. Яжджаль, як снех далоў, так ён і расцець па мокрых месцах. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. літ. júodžolė (Actatea spicata).
ЯЖДЖАЛЫ прым. Уезджаны. Дарога ні яжджалая — ета сценка. Лапічы Асіп.; гл. е ж д ж а л ы.
ЯЖДЖАР м. Тое ж, што і я ж д ж а л ь. Яжджар па ніскіх містах расьцець. Валынцы В.-Дзв. Яжджар расьцець. Лісна В.-Дзв. Яжджар расце кустом, як асака, тоўстая цабалка, ліст, як на асакė, толькі шырокі. Мішневічы Шум.
ЯЖДОМЫ прым. Прызначаны для язды. У яждомых коняй — ужы, а ў аровых — пастронкі. Быстрыца Астр. Яждомы хамут. Грыкені Вільн.
ЯЖЫНА ж. Агародніна, садавіна. Моргаўка, цыбуля, яблыкі — усю яжыну нясуць. Жодзішкі Смарг.; параўн. польск. jarzyna 'тж'.
ЯЖЫНЫ мн. Тое ж, што і я ж а в і н ы. Яжыны, як маліны, толькі чорныя. Магуны Паст. Яжыны растуць, як і маліны. Рудня Астравітая Чэрв. Яжыны — смачныя такія, чырвоныя аж чорныя. Васілевічы Гродз.
ЯЖЭЛЬ м. Тое ж, што і я ж д ж а л ь. Яжэлю нарваў цялёнку. Мачаск Бярэз.
ЯЗ, ЯЗЬ, ЯСЬ м. Язь. Яз — укусная рыба. Мешкінева Лудз. Язь — кусны, хітрая рыба; у язя красныя глаза. Ахрэмаўцы Брасл. Язі — самая укусная рыба. Шкаўна Лудз. Язі — тоўстыя. Навікі Лудз. Мы завём ясь, а некаторыя — галавач. Быстрыца Астр. Язь — хітрая рыба, у нараст у рэчку заходзіць, у травяністыя залівы, а так яго не паймаеш, перапрыгваюць сетку. Месянцы Брасл.
ЯЗ м. Плеценая перагародка папярок ракі для затрымання і лоўлі рыбы. На раке язы рабілі, калкі забівалі і кідалі яловыя лапкі і нараты ставілі. Вузла Мядз. Язы з прантоў жалезных рабілі, на ручках. Альхоўка Навагр. Язы рабілі на рэчках. Бакшты Іўеў.; гл. е з.
ЯЗВА ж. Язва. Прыстала язва ці што, і ён памёр. Дзёрнавічы В.-Дзв. Язва была, і тою масцю я вылячыў. Парэчча Гродз.
ЯЗДА ж. Язда. Што гэта за язда! Гемзы Шальч.
ЯЗДОК м. Вознік, возчык. Яздок на вазе. Быстрыца Астр.
ЯЗМІН, ЯЗМЕНЬ, ЯЗВІН м. бат. Язмін. Язмін зара расьцвітае. Пацаўшчына Дзятл. Гэто позні язмін, расце красіво. Быстрыца Астр. Язмін пат хатаю расце. Кіралі Шчуч. Бэс люблю і язмін, вот пахне. Солы Смарг. Язмін пахучы дужа. Граўжышкі Ашм. Язмін, як бэс: пахня, многа цвяточкаў. Старыя Трокі Трак. Ліпаў цвет, язвін ад прастуды памагае. Альхоўка Навагр. Язмень пахне, цвіце белым. Воўкуш Ліпск. Язвін пат хатаю расце. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. jaśmin, руск. жасмин 'тж'.
79 👁