Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
род юмачка увагнуўшыся. Пасярод шапачкі ў мачонак [грыбы] юмачка. Дзёрнавічы В.-Дзв. КУМІНА ж. Яма. Бомба разарвалася — i юміна зрабілася, там вада стаіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Туды толькі юміна, дзе цэрква правалілася. Пярэкі В.-Д§в. ЮН гл. ВІКУН ЮНК м. Ярмо. Юнк на шыю валу накладаюць. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. jŭngas тж'. ЮНЬ I м. Чэрвень. У юне кап цяпла не было?! Пацаўшчына Дзятл.; параўн. руск. июнь 'тж\ ЮНЬ II м. заал. Уюн. Юнь у багнах водзіцца. Юнь — як п'яўка, толькі галава большая. Сапоцкіна Гродз.; гл. в i ю н. КУПКА гл. КУБКА ЮР м. 1. Узбуджэнне. Цяпер апасна хадзіць — сами іхні [воўчы] юр. Рыбчына Віл. 2. Захапленне. Каму што, а бабі юр на ўме. Ішла баба на хрэзьбіны, мужчина ўзяўся паднясці яе хатуль i знік; баба пришла i питала: «А дзе Юр [Юрка]?» На хрэсьбінах гавораць хто што, а баба кажыць: «А мне Юр на ўме». Лісна В.-Дзв. Ю РАВА'ЦЬ незак. Узбуджацца ў час цечкі (пра ваўкоў). Ваўке юруюць, тады нападаюць на чалавека. КіралІ Шчуч. ЮРАВА'Я ПАРА7 ж. Перыяд цечкі (у ваўкоў). Юравая пара — грамнщи — ваўкі юруюць. Кіралі Шчуч. КУРАИ, Ю Ф ЭЙ м, Рэлігійнае свята, якое адзначаецца 23 красавіка па старому стылю. Скора Юрай. На Юрай должан рунь быць у калена. Рудня Астравітая Чэрв. Як Юрэй, то выгоняють скотину на росу. Сіманавічы Драг. ЮРА'УШЧЫНА ж. 1. Зграя ваўкоў у час цечкі. Юраўшчына — калі стадам ваўкі ходзяць. Беразіно Докш. 2. у знач. приел, юраўшчынай. У перыяд цечкі. Юраўшчынай ваўкі ходзяць. Беразіно Докш. Ю РІТН Я, ЯРГУНЯ эю. Вяргіня. Мне юргіня рабая палучылася. Вялікія Баяры Шчуч. Юргіня ў мяне чырвоная. Быстрыца Астр. У вадзе яргіня не стаіць. Стральцы Гродз.; гл. в я р г \ н я. ЮР ДА' гл. Ю ДРА' Ю РЗДЫ'К м. Зборышча. Калі ішлі на еяло, то казалі: «Сабраліся ужо, палятуць на юрздык. Вялікія Нястанавічы Лаг. ЮРЛГВЬІ прим. Палкі, гарачы, страсны. Мой мужик юрлівы. Баба юрлівая, мушчын водзіць. Валынцы В.-Дзв. Ю РО'К м. Палачка з прарэзанымі дзірачкамі з абодвух канцоў для намотвання нітак на клубок. Юрок — ніткі матаюць ім: нітку прадзяеш i на клубок матаеш. Валынцы В.-Дзв. Юрок — матаюць ніткі. Вялікія Баяры Шчуч. Бяры юрок, бо стрыміш рукі кастрыцаю. Кіралі Шчуч. Юрок — у клубок матаюць ніткі. Гайна Лаг. Праз юрок нітка праходзіла, на клубок маталі. Ухвала Круп. Віюць ни клубок юрком. Збляны Лід. Матаюць ніткі юрком. Лоск Валож. Юрком маталі, каб пальцы не рэзалі. Мішневічы Шум. Як з мотка на клубкі, то матаем юрком
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяўка, раваць, юраушчына
4 👁
 ◀  / 565  ▶