Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
раў — кол такі для плыта. Кураполле Паст.; параўн, літ. širkas тж'. ШЫРКАЦЕ'ЦЬ незак. Рыпець, скрыпець. Снех шыркаціць. Номікі Бабіц. ШЫРО'ЗНЫ прым павел. Шырокі. Тая матэрыя была шырозная. Мсцібава Ваўк. На бор дарога была шырозная. Вецярэвічы Пух. ШЫРО'КІ, ШЬГРАКІ прым. 1. Які займае широкую плошчу. Такая шырокая даліна. Барок Стаўб. Бывала, i ўпоперак жалі, калі шнур шырокі. Солы Смарг. Шырокі пракос. Месянцы Брасл. 2. Шырокі па форме (пра асобныя прадметы). Лісты шырокія. Ахрэмаўцы Брасл. Віксва бальшая, шырокая, pyкі можна парэзаць. Месянцы Брасл. Рашка нізенькая, шырокая i круглая. Судэрва Вільн. Лавы шырокія такія былі. Латыгаль Віл. Купіла натта шырокі мацер'ял. Кдралі Шчуч. 3. Вялікі, не па размеру. Шырокі пінжак, шырокая сукенка, нада яе павузіць. Едлавічы Брасл. ШЫРО'КО, ШЫРСУКА прысл. 1. Широка. Шыроко была розрэзала. Смаляніда Пруж. Шыроко помыз хлівамы можна проіхаты. Дзмітравічы Кам. 2. перан. Усюды. Яе шырока зналі людзі. Гемзы Шальч. ШЫРШУ'ЛЬ м. Toe ж, што i ша р с цё нь. 'Шыршуль жоўты, кусаецца моцна. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. širšŭlś тж'. ШЬГРШЫ прым. выш. Шырэйшы. Гэты матэрыял шыршы. Кіралі Шчуч„ Шыршыя пасачка на колдры. Паляцкішкі Воран. Брыжы шыршыя, чым у той сурвэце. Дакудава Лід. Стул, што сядзіш, такі самы, толькі шыршы. Малишы Лід. Шырша жаляска ў шаршубліку. Збляны Лід. Мяльніцы драўляныя пароблены: адны шыршыя, a другія вузейшыя, яны вастрэйшыя, вычышчаюць кастру. Завельцы Астр. Гэта паласа шырша. Гальшаны Ашм. ШЫРЫ'ГА ж. Тое ж, што i ш и р к а II. Шырыта — крепкая браўно, упіраецца на дно рэчкі. Бакштн Іўеў. Пастаў шырыту, застаў шырыгу! Бярэ шырыгу, закладая ў дзірку, пралезя аш у дно i станаўляя плыт. Рыбчына Віл. Шырыга напраўляя плот. Дакудава Лід. Шырыга — вясло на плыце, такое бервяно, якім упраўлялі плытом. Вузла Мядз. ШЫРЬГНГА ж. Рад, шарэнга. Очырыць у дзве шырынгі. Баброўнікі Гарад. ПІЫРЫНЯ' ж. Тое ж, што i шырка I. Быў пол паложаны мэтр шырыні, на ім спалі. Збляны Лід., ШЫРЭ'Й прысл. Шырэй. Карзінка такая вуская, потым шырэй, шырэй. Дарава Лях. Нада вузей ілі шырэй паставщъ. Істра Лудз. ШЫРЭ'ЙШЫ прым. Тое ж, што i шыршы. Зямля была пабіта шнурамі', у каго вузейшы, у каго шырэйшы. Завельцы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

малйшы, мацерял, шыркацець, шырозны
7 👁
 ◀  / 565  ▶