Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
каб ведаць, ці знесліся, ці не. Мярэцкія Глыб. 3. Мацаць. Я гады шчупаюцъ, ці ні мяккія. Слабада Мін. Ш ЧУПЕ'Ц м. іран. Пра таго, хто робіць выгляд, што хоча купіць тавар. V Гэта не купец, a шчупец: пашчупаіць — i пашоу. Валынцы В,-Дзв. ШЧУ'ПЧЫК м. Toe ж, што i ш ч о п а ц ь. Шчупчык солі ўзяла. Навасёлкі Лід. ШЧУР м. заал. Пацук. Наш кот ловіць мышы i шчуры. Haвасёлкі Свісл. Кошка лапае мышэй, шчуроў. Лука Нараўк. Шчуры плодзяцца ў крусьні. Малькуны Ігн. V У вушах, як у шчура. Кемялішкі Астр. Шчур вадзяны такі самы, як i нормальны. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. szczur тж'. Ш ЧУРО'НАК м. Toe ж, што i ш ч у п а р а ч а к. Шчуронак злавіў шчуронка. Лісна В.-Дзв. Ш ЧУХА' ж. Toe ж, што i шч а я. Шчуха, як мінеш трысцінку, не ўкінеш пару. Вецярэвічы Пух. Шчуха — памылка ў нітах; шчуху нада развадзіць, наніціць кабылкі, укласці берагавую пару. Азяраны Раг. ~Як не накінеш нітку ў бёрдо, npanyсціш праз адну — шчуха. Лука Нараўк. Ш ЧУ'ЦЦА незак. Здзекавацца. Яна шчулася нат табою, волю мая, пабядзіла цябе. Вецярэвічы Пух. ШЧУЦЬ зак. Пачуць. Унук едзе — сабака шчуў. Парэчча Гродз. Ш ЧЫГІЛЯ'ЦЬ незак. Выхваляцца. Шчыгіляюць, ходзячы, чатэры пастухе, na сотні палучкІ. Валеўка Навагр.; параўн, руск. щеголять тж'. Ш ЧЫ ТЛА ж. Toe ж, што. i ш ч а г о л. Шчыгла — птушка, жоўтая брушка, шчыглу легка лавіць. Ахрэмаўцы Брасл.; naраўн. польск. szczygiel 'тж\ Ш ЧЫГУ'ЛЬНІНЬКІ прым. Вузкі, цесны. Туфлі шчыгульнінькія, гэта, як вускія. Рудня Чэрв.; параўн. польск. szczegolny асаблівы'. Ш ЧЫ ДРЫ КЕ7 мн. Toe ж, што i ш ч а д р о 2. Шчыдрыке бываюць между святамі ад Новаго року да трох круляў. Баброўнікі Гарад. ШЧЫК м. Вершаліна. Як паўзлазяць на дзераво, то na самы шчык. Кузьмічы Люб. ШЧЬГКАЛАТКІ мн., ШЧЬГКАЛАТКА ж. анат. Суставы пальцаў рук. Шчыкалаткі на руках напухлі, Беразіно Докш. Шчыкалаткі баляць. Ухвала Круп. Шчыкалаткі пабіла. Бакшты Іўеў. Ныюць шчыкалаткі. Саланое Віл. Шчыкалаткі на руках папухлі. Завельцы Астр. Збіў шчыкалаткі на пальцах. Солы Смарг. Баляць мне шчыкалаткі на руках, шчыкалаткі ў кожным пальцы. Вузла Мядз. Пальцы ў шчыкалатках баляць. Гемзы Шальч. Шчыкалатку пабіла. Дзёрнавічы В.-Дзв. ШЧЬГКАЛАЧКА ж. Тое ж, што i ш ч ы к а л а т к і. Кумпяк адрэзаўся да шчыкалачкі. Лісна В.-Дзв. ' « ШЧЫКАТА'ЦЬ, ШЧАКАТА'ЦЬ незак. Казытаць. Не шчы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чуцца, чыгіляць, шчакатаць, шчыкатаць
5 👁
 ◀  / 565  ▶