Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ШЧСУДРЫК м Toe ж што i ш ч а д р а. На шчодрыка бліны пяклі. Кузьмічы Люб. Ш ЧО'ДРЫКІ мн. Toe ж, што i ш ч а д р о ў н і к і. Шчодрыкі пяюць перад Новым годам. Азяраны Раг. ШЧО'КАТ м. Toe ж, што i ш ч а к б т к а. Баіцца дзіця шчокату. Мачаск Бярэз. Oŭ, баіцца шчокиту! Беразіно Докш. ШЧО'КІ мн. 1. ткац. Бакі ткацкага станка. Рудня Чэрв. 2. Верхняя рухомая частка церніцы. У церніцы e язык i шчокі, ды гэтым языком завальваяш жмэнькі ды джах-джах. Альхоўцы Лях. ШЧСУЛАК I м. 1. Кіслая вадкая страва, поліўка. 3 капусты i гуркоў смашны шчолак. Беразіно Докш. Налі мне шчолаку. Мыто Лід. Папрабуй шчолаку. Альхоўцы Лях. Зварыла грыбэ шчолакам. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Кдслы сок (з садавіны, гародніны). Шчолак — сок з ягат, капусты, сліў, яблык. Старый Смільгіні Воран. 3. Вадкая частка стравы, юшка. Падлі ic шчолакам ратчэйшага крупніку. Старыя Смільгіні Воран. Шчолаку улій зверху, Кузьмічы Люб. Шчолак зліў, a гушча асталася. Збляны Лід. Густую вару з'ела, шчолак застаўся. Галубы Маст. Свіня цэдзіць адно шчолак. Альхоўцы Лях. Крышаньчыкі асталіся, а шчолак з'еў. Пацаўшчына Дзятл. Падлей шчолаку, а то ў міне адзін густыш. Рудня Астравітая Чэрв. Наварыла рэтка, адзін толька шчолак. Клралі Шчуч. ШЧО'ЛАК П м. Вада з попелам для адбельвання бялізны, палатна; луг. 3 попялу шчолак. Рудня Астравітая Чэрв. Шчолаку нарабіла, буду сціраць. Onca Брасл. Шчолакам мылі бяллё. Яніна B.ў-Дзв. Шчолак з попелу рабілі. Малыя Аўцюкі Калінк. Шчолак рабілі з попелу: жлукта абвязуем, попял сыпіш на посцілку i вады гарачай налеіш. Азяраны Раг. Шчолак — вада з попелам. Багушэвічы Бярэз. Ш ЧОТІАК III м. Шчыліна. На правы віжу глаз праз шчолак. Валеўка Навагр. ШЧО'ЛАЧАК м. памянш. да ш ч о л а к 1, 3. Гушчы не чапаў, шчолачак сабраў палонікам i гэта папіў. Гемзы Шальч. LLI40VIA4KA I ж. памянш. д а. ш ч б л а к I, 3. Мой толькі шчолачку есь, а гушча асталася, улі мне толькі шчолачкі. Рыбчына Віл. ШЧОУІАЧКА II ж. Вузкая лясная дарожка, сцяжынка. Шчолачка — вузенькая дарожка лесам. Чычалі Швянч. ШЧО'ЛУТ м. Toe ж, што i ш ч о л а к II. Шчолут для мыцця бялля. Глівін Барыс. Ш ЧО'ПАЦЬ, Ш ЧО'ПЯЦ м. Невялікая колькасць чаго-н. сыпучага, што можна ўзяць трыма пальцамі. Усыпаў дзве шчопці солі — i мала. Ухвала Круп. Усып шчопяц солі, два шчопцы солі. Вялікія Баяры Шчуч. Дала шчопці перцу. Альхоўцы Ллх. Шчопці солі ўзяла i пасаліла. Новікі Гродз. Дай мне перцу шчопці, солі шчопці. Кіралі Шчуч. Шчопці солі ўзіла. Завельцы Астр. Узяла шчопці солі, мукі. Міратычы Карэл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

b.^-дзв, зела, зеў, чопаць, шчокйту
8 👁
 ◀  / 565  ▶