Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ШУСЬ выкл. у знач. вык. 1. Бух. Ш усь— i ўляцеў у ваду. Лісна В.-Дзв. 2. Соў, шусь. У вайлакі шусь ногі i абуўся. Гемзы Шальч. ШУ'ТАЧКА. У выразе: 0 Што гэта шутачка— надзвычай цяжка; пра што-н. важнае, сур'ёзнае. Што гэта шутачка што лі, столькі здаваць экзаменаў! Пярэкі В.-Дзв. ШУ'ТАЯ KAPO'BA ж. Бязрогая карова. Шутая карова, німа рог, такі завод тавару. Малыя Аўцюкі Калінк. ШУТКАВА'ЦЬ незак. Жартаваць. Баба ветлая, шуткуя, яна гаворыць — yce смяюцца. Малькуны Ігн. ШУТКА'Р м. Жартаўнік. Ён шуткар, любіць пашуткаваць. Парэчча Гродз. ШУТЛГВЫ прым. Жартаўлівы. Шутлівы, вясёлы чалавек. Рудня Астравітая Чэрв. Шутлівы, смяшлівы чалавек. Мярэцкія Глыб. Ен ні шутлівы. Валынцы В.-Дзв. Шутлівы ён. Чычалі Швянч. Oŭ, шутлівы, смяешся з ім усю дарогу. Кіралі Шчуч. V Вотка — шутліва цётка. Кураполле Паст.; параўн. руск. шутливый тж'. Ш УЛРЫ К м. Насенная частка гарбуза. Разбіў гарбуз, a ў шутрыку семак поўна. У гарбузе шутрык унутры. Глівін Барыс. ШУ'ФАЛЬ, ШУ'ФЕЛЬ, ШУ'ФЯЛЬ/ ШУЛІЕЛЬ, ШУ'ПЯЛЬ м. Шуфель. Шуфаль — як лапата, толькі берагі загнутыя. Ахрэмаўцы Брасл. Шуфаль — у ім загнутыя берагі, мае уха, у ўха ў саджу ям чэрано, едт дзеравяная. Гемзы Шальч. Шуфаль, як лапаць, біраўі загнутыя. Ахрэмаўцы Брасл.- Шуфель, як лапата, толькі берагі захіленыя. Завельцы Астр. Ён шуфля прыходзіў пазычыць. Альхоўцы Дях. Шуфяль нападобія лапаткі, кідаюць, бярэ шуфяль i закідае торф. Альхоўка Навагр. Шуфяль бальшы, збожжа насыпаць. Лапічы Асіп. Шуфяль на чэрані насаджаны, гной пачысціць. Кіралі Шчуч. Шупель загнёны. Галубы Маст. Шуплям снех аткідаюць. Збл|іны Лід. E у нас шупялі, картоплю браць, шупяль вялікі, a веячка маленька. Дзяніскавічы Ганц. Шуплямі зямлю бяруць. Вострава Маст. V Валіць, як з шуфлям, снег. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. ням. Schaufel тж'. ШУФЛЯ'ДА, Ш УПЛЯ'ДА ж., Ш ЎХЛЯ'Д м. 1. Скрынка ў шафе, стале. У шафе больш шуфляды, a ў стале— проста кажу ць: паглядзі ў століку, a ні ў шуфляткі. Завельцы Астр. Бялізну кладуць у шуфляду. Вострава Маст. Шкаф з адным шухлядам разнымі цвітамі выкладзены. Мішневічы Шум.; параўн. польск. szuflado тж'. 2. Асадка акна, дзвярэй. Шуфляда апшалявана. Гемзы Шальч. Шуфляда ўстаўляецца ў акно. Кіралі Шчуч. Вяжацца шуфляда для ваша. Збляны Лід. Шуфляды ў вокны ўстаўляюцца. Завельцы Астр. Шуфляды ўстаўляліся для акна i ў дзверы. Мыто ЛІд. На акне шупляда. Дзяніскавічы Ганц. ШУФЛЯ'ТКА ж. памянш. да ш у ф л я д а 1. Шуфлятка, клалі што напала, мелач, вот ніткі. Рудня Чэрв. Шуфлятка ў стале. Завельцы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kapoba, біра^і, сурёзнае, шуфяльі, шўтлівы, ўхляд
7 👁
 ◀  / 565  ▶