Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
вітая Чэрв. Ходзіць tj адніх штанох. Старый Смільгіні Воран. Штаны бяс крэсла цесныя. Слабада Мін. Гэтыя штаны еадамі еіселі. Кураполле Паст. Даўней гузікаў не куплялі, бірку ўшывалі ў штаны. Вузла Мядз. Лядачэ штанэ. Пацаўшчына Дзятл. Штанэ нацягнуцьця. Дзмітравічы Кам. У дзве нічальніцы ткалі штанэ мушчынам i на спут, i на верх. Баброўнікі Гарад. ШТАТІЕЛЬ м. Штапельнае палатно. Дзе купіць штапелю? Пацаўшчына. Дзятл.; параўн. ням. Stapel 'штапельнае валакно'. ІПТАФХНУЦЬ зак. Парнуць, ударыць. Карова як штархнула рагом. Старыя Смільгіні Воран. ШТАФАВА'ЦЬ незак. Цыраваць. Штафавалі іголкай, як машынкай, мама штафавала каўнер у рубашкі. Валынцы В.-Дзв.; параўн. ням. stopfen тж'. Ш ТАХВЕТ, ШТАХЕ'Т гл. ШТАНКЕ'Т ШТО I займ. 1. Што. Што за пагода: лье i лье, дошч. Дарава Лях. Што чуваць у вас, суседзе? Буйвіджай Вільн. Што трактарыст будзя зеля абрывацъ? У яго другая работа. Збляны Лід. А што я знаю? Гемзы Шальч. Што аб праўдзе сказацъ? Дарава Лях. 2. Каго, ч а го. Што, а сиДакі не дзяржалі. Ахрэмаўцы Брасл. Німа што на яго сказацъ, быў харошы чалавек. Гемзы Шальч. Што ты варт? Солы Смарг. 3. Што-небудзь. Купіць што, так пуд. Васілевічы Смарг. Як у трыбуха яда заляжа, то яшчэ што даюць для развалънення. Завельцы! Астр. Кплі што не так [пры снаваннГ], перамот будзя. Падгаі Мін. ШТО II 1. у знач. злучн. Што. Не цярпіца знацъ, што там. Збляны Лід. Такі злодзей, што канца німа. Саланое Віл. Якія мы дурні, што яго звалі, яму там добра. Малышы Лід. 2. у знач. злучн. Кб чым. Патом вы хіарашо у'ложыце тое, што я вам расКазала. Канюкай Вільн. 3. у знач. злучн. Як. Плаваць я ўмею, што тапор. Ахрэмаўцы Брасл. Мокрая я, што з вады. Саланое Віл. Мед ужо.робіцца, што лёд. Старыя Смільгіні Воран. ШТОБ, ШТОФЫ злучн. Каб. У хамуце клешчы, войлак, штоб не абшароўвалася кабыла. Васілевічы Гродз. Дзед казаў: сегодня штобы сеяцъ, то быў бы ёарох добры. Вулька Гродз. Так трэба прасці, штобы' тонка напрась. Навікі Лудз. Зачаплялі сеткі такія [у санках], штобы пану не напала. Загоны шырокія, штобы не было роскідкаў многа. Відаўцішкі Вільн. ШТОВЕ'ЧАР прысл. Кожны вечар. Штовечар ідзе да дачкі. Едупка Шальч. \ Ш ТОГАДЗГНУ прысл. Кокную гадзіну. Тут ідуць штогадзіну аўтобусы. Грыкені Вільн. \ ШТОДЗЕ'НЬ прысл. Штодуень, штодня. Яны штодзень на кіно. Кураполле Паст. Корт nk штодзенъ носіць. Сакаўшчына Валож. Штодзень лён трапалі.]іКемялішкі Астр. Штодзень хадзілі на работу. Паляцкішкі Воран. Будзіш усё ўрэмя пры ей i пры ей, штодзень будзіш ругацци. Ахрэмаўцы Брасл. ШТОДЗЁННЫ прым. Штодзенны. Гэта маё адзенне штодзённае. Завельцы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ругаццй, сйдакі, уложыце, штанкет, штафаваць, штахет, штод^ень
6 👁
 ◀  / 565  ▶