шлокшынаў кашы плятуць. Гемзы Шальч. Шлокшыны з ляшчыны, надзярэ шлокшын. Жылі Іўеў.; параўн. літ. slúoksna 'тж'.
ШЛОП выкл. у знач. вык. Шлёп. Мне рэткую кашу на талерку шлоп — гэта пюрэ кажыць. Збляны Лід.
ШЛОПАЦЬ незак. Падаць з сілай. Шлопая грат у сцяну. Вецярэвічы Пух.
ШЛУНКА ж. анат. Кумпяк. Баліць шлунка — кунбяк. Кураполле Паст.; параўн. польск. członek 'тж'.
ШЛУНКІ, ШКЛУНКІ мн. Клункі. Яны пароліся ў нашых шлунках, усё шапкі шукалі. Вузла Мядз. Забраў ейныя шлункі і прывёз у Віцебск. Лісна В.-Дзв. Яны ўсякія шклункі сабралі. Саланое Віл.
ШЛЫНДАЦІ незак. экспр. Бадзяцца без пэўнага занятку. Чаго ты шлындаеш так доўга? Парэчча Гродз.
ШЛЫХАЦЬ незак. экспр. Ісці. А я думаю, хто тут шлыхая? Каменка Шальч.
ШЛЭГАЦЦА незак. Тое ж, што і шлындаці. Будзеце там шлэгацца па Хведзюках. Дарава Лях. Шлэгалася па Баранавічах цалы дзень. Літва Лях.
ШЛЭПАЦЬ незак. Хадзіць стукаючы. Вожык цэлу ноч шлэпая па хаце. Вецярэвічы Пух.
ШЛЭПНУЦЬ зак. экспр. Ударыць, пляснуць. Шлэпнула я яго па мордзе, хай маўчыць. Крэва Смарг.
ШЛЮБ, ШЛЮП м. Шлюб. Кахаюцца, бяруць шлюбы. Барок Стаўб. Шлюп бралі ў касцелі. Снягяны Смарг.
ШЛЮБЫ прым. Кульгавы. Ён такі шлюбы. Малькуны Ігн.; параўн. літ. дыял. šliūbas, літар. šlūbas 'тж'.
ШЛЮС м. Слізь. Шлюс на кішках, трэба вычысціць яго нажом. Кіралі Шчуч.
ШЛЮХ выкл. у знач. вык. Плюх, плюхнуць, упасці. Отчыне дзверы, шлюх — і лежыт. Вялікі Краснік Пруж.
ШЛЮХАНУЦЬ зак. Лінуць, плюхнуць. Шлюханула млека занатта. Вынес памыі і шлюхануў. Жылі Іўеў.
ШЛЮХНУЦЬ зак. Тое ж, што і шлюхануць. Шлюхні троху вады, то не будзе кіпець. Мсцібава Ваўк.
ШЛЮХТАВАЦЬ незак. Чысціць, скрэбці. Кішкі на коўбасы шлюхтаваць трэбо. Баброўнікі Гарад.
ШЛЯГ, ШЛЯК м. Палоска тканіны іншага колеру або іншага ўзору. Са шлягом хуста. Вялікія Баяры Шчуч. У хустцы шлякі е. Вецярэвічы Пух.
ШЛЯГА ж. Доўбня. Шляга — дровы калоць, як сакеру загоніш, не дастаніш, то шлягаю як упірыш, і сакера падасца. Кіралі Шчуч.; параўн. ням. Schlägel 'тж'.
ШЛЯКОЦКІ прым. Шляхецкі. Яна была шлякоцкай пароды. Ахрэмаўцы Брасл.
ШЛЯМ м. Гразь. А шлям — гэта грась. Мыто Лід. Было натта многа шляму на вуліцы. Кіралі Шчуч.; параўн. ням. Schlamm 'тж'.
77 👁