Старонка 483
/ 565
ШКУЛІНА ж. Ігліца з хвоі. Грабём на потсціл з хвоі — кастрыца, ці шкуліна. Малышы Лід.; гл. с к у й н а. ШКУРА ж. 1. Шкура. Кушнер вырабляў шкуру, і шылі кажух. Дэгшні Шальч. 2. Скура. Пат шкураю нарыў. Міратычы Карэл. ◊ Шкура да косці — вельмі худы. Так збалеў, што адны шкура ды косці засталіся. Міратычы Карэл. Выходзіць са шкур — моцна крычаць, плакаць. Дзіця выходзіць са шкур, есці хацела. Валеўка Навагр. ШКУРАЛУП м. Скуралуп. Шкуралуп коні лупіў. Вецярэвічы Пух. ШКУРАНЫ прым. Скураны, зроблены са скуры. Шкураны пасачак. Дзяніскавічы Ганц. ШКУРАПКА ж. Пенка. Шкурапка на гарачым малацэ. Пасека Ст.-Дар. ШКУРАТ, ШКУРЛАТ м. Скурат, скураны акравак. Некалі шылі башмакі са шкурата, вазьмі шкурат і пашый башмакі. Альхоўцы Лях. ШКУРКА ж. Тое ж, што і ш к у р а п к а. Шкурка ў кіпячоным малацэ. Вецярэвічы Пух. ШКУРЛАПА ж. Скураны акравак. ▽ Сухая, як шкурлапа. Старыя Смільгіні Воран. ШКУРНІК м. Чалавек, які вырабляе скуры. Шкурнік шкуры вырабляе. Альба Нясв. ШКУРНІЧЫХА ж. Жанчына, якая вырабляе скуры. Дачка шкурнічыхі ўжо вышла замуж. Альба Нясв. ШКУРНЫ, ШКУРНІ мн. экспр. Атопкі. Дзе мае шкурны? Груздава Паст. Шкурні выразалі са старога абутку. Малыя Аўцюкі Калінк. ШКУТ м. Матуз. У фартусе шкутэ, і ў полцы — шкутэ. Вецярэвічы Пух. Шкуты папрышывала к андараку. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. Фасм. III, 663; Фрэн. 824; літ. skùtai//skutaĩ// škùtas 'абрэзак'. ШКУТОК м. памянш. Абрэзак. Як што крояць, то шкуткоў многа астаецца, а хто скажаць абрэзкі. Вузла Мядз. Шкуткі асталіся, як сукенку шыла. Кураполле Паст. ШКУЦЦЕ, ШКУЦЕ, ШКУЦЦЯ зб. н. 1. Рыззё, анучы. Усякага шкуцця назбіраў, усякага рыззя. Рыбчына Віл. Накідалі дзеці шкуця ўсякага. Кураполле Паст. Шкуцця — трап'ё, што збіраем і здаём. Азяраны Раг. 2. перан. Бялізна. Шкуцця назбіралася многа, мыць нада. Ухвала Круп. Трэба ўсё шкуцця перамыць. Азяраны Раг.; параўн. Фрэн. 824; літ. škùtai 'абрэзкі, рыззё'. ШКЯРПЭТКІ гл. ШКАРПЭТКІ ШЛАПАВАТЫ прым. Пахілы. Шлапаватая страха гніе, сцёку няма. Гальшаны Ашм. Шлапаватая страха, нада было страмчэйшую ставіць. Мярэцкія Глыб. Натта шлапаваты дах. Гемзы Шальч. Стромкая страха, а гэта — шлапаватая. Завельцы Астр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 565