Старонка 480
◀ / 565 ▶
ШКАРЛУП'Е зб. н. Луска. Шкарлуп'я ат слону. Дзёрнавічы В.-Дзв. ШКАРЛУШКІ мн. Тое ж, што і шалупайка 2. Кагда чысціш бульбу, у нас прямёханька называюць шкарлушкі. Мішневічы Шум. ШКАРПЭТКІ, ШКАРПЕТКІ, ШКЯРПЭТКІ мн. Шкарпэткі. Новы шкарпэткі купіла Лёніку. Солы Смарг. Кладзі шкарпэткі. Мсцібава Ваўк. Шкарпэткі однэ і другі. Дзмітравічы Кам. Шкарпэткі перш, цяпер толькі наскі. Завельцы Астр. Дзе ты паклоў шкарпеткі? Пацаўшчына Дзятл. Шкарпеткі памыла. Ялова Пруж. Шкярпэткі надзень, халадно. Парэчча Гродз.; параўн. польск. skarpetka 'тж'. ШКАРПЭТЫ мн. Тое ж, што і шкарпэткі. Шкарпэты дзярэ. Вострава Маст. ШКАФ, ШКАП м. Тое ж, што і шафа I. Шкаф новы купіў. Рыбчына Віл. У шкаповэ простынэ. Дзмітравічы Кам. ШКАФЧЫК м. памянш. Тое ж, што і шапа 2. Шкафчык памыла. Чычалі Швянч. ШКВАРАЧКА ж. памянш. да шкварка. Матка шкварачку ў капусту раздавіць. Вялікае Сяло В.-Дзв. ШКВАРКА ж. Скварка. Шкваркі есць, спяку яёк. Пацаўшчына Дзятл. ШКВАРЫЦЦА незак. безас. Скварыцца. Шкварыцца сала. Навікі Лудз. ШКЕЛЛЯ зб. н. Кавалкі бітага шкла. Шкелля блішчыць на дарозе. Азяраны Раг. ШКІЛОНДЗЯ, ШКІЛЕНДЗЯ, ШКІЛЁНДЗЯ, ШКІЛЮНДЗЯ, ШКІЛЁНДА ж. 1. Тоўстая каўбаса, зробленая з вантробаў, крыві, мяса і іншых дадаткаў. Шкілондзю як любіш, то дам табе ў дарогу. Галубы Маст. У кроў мяшаюць крупы, картошку цёртую, і налівалі грубыя кішкі, і звалі шкілёндзя. Мсцібава Ваўк. Шкілёндзя — тоўстая каўбаса, на лета пакідалі: на сенаваня і на пасвянцэня. Думала, што ты шкілюндзю нясеш. Бакшты Іўеў. Шкілёнда — некалі так казалі на каўбасу. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. skilandis 'каўбаса з мяса'. 2. м. і ж. перан. зневаж. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека. Вот цягнецца шкілёнда, на яе другога слова няма. Як гэты шкілёнда ідзе, як спіць. Вецярэвічы Пух. ШКІРЯ выкл. Выгук для адгону авечак. Шкіря!— так авечак адганяюць. Янова Рас. ШКЛІНА ж. Кавалак шкла. Шкліна побіта, на шкліну наступіў. Азарычы Пін. ШКЛІЦЬ незак. Шкліць. Сталяр і габлюя ён, і шкліць. Солы Смарг. Шкляныя дзверы шкліць буду. Мярэцкія Глыб. Буду вокны шкліць. Рыбчына Віл. ШКЛО н. 1. Шкло (матэрыял). Шкло ўстаўляяцца ў рамы. Збляны Лід. Шкло пабіў. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 565 ▶