хуткасці працэсу кашэння. Што касіць: шах-шах, а вот грэпці: зачапі і пацягні. Граўжышкі Ашм.
ШАЦІЦЬ незак. Трызніць. Хворы пачаў шаціць. Ахрэмаўцы Брасл.
ШАЦЬ ж. Тое ж, што і шарон 2. Шаць на дрэвах, але ш і бальшая, дрэвы апшацеўшы. Жылі Іўеў. Шаць выпала на дзеравы, дзерава апшацея, аш цяшка галэнзям. Старыя Смільгіні Воран.
ШАЧЭВІЦА ж. бат. Сачавіца. Калісьці шачэвіцу елі. Бакшты Іўеў.
ШАША ж. Тое ж, што і шаса. Ішоў праз шашу. Тангі на шашэ паявіліся. Дарава Лях. Шаша сліская. Навасёлкі Свісл. Я аткідала да шашэ снех. Парэчча Гродз. На шашу пашлі. Альхоўцы Лях. Ат шашэ два вярстэ. Кіралі Шчуч. Там была шаша, з Вільні на Майшаголу. Грыкені Вільн. Шаша дыміць ат пылу. Навасёлкі Свісл. Гоняць мужыкоў паліцаі на шашу рабіць. Слабада Мін. у знач. прысл. шашою. Па шашы. Ішлі шашою. Альхоўцы Лях. Шашою аўтобус ходзіць. Мсцібава Ваўк.
ШАШАЛЬ, ШАШЭЛЬ м. заал. Шашаль. Шашаль дзерава можа з'есць, як някрэпкае. Пацаўшчына Дзятл. Дзяцел шукае, дзе шашаль, мягкае месца. Валеўка Навагр. Шашаль точыць дзераво. Альхоўцы Лях. Шашаль быў стачыў шалёўку, дык цамэнтам замазалі. Альхоўка Навагр. Шашаль убіўся ў хату, патачыў усю хату, як пачне тачыць, усё паточыць. Вецярэвічы Пух. Шашаль сцену з'ядая, чыргіча. Кіралі Шчуч. Шашэль — папросту скажуць. Чуркі Ашм.
ШАШКА ж. Шашка. Шашка вострая. Ахрэмаўцы Брасл.
ШАШКІ мн. кулін. Вараная бульба, якую запякалі потым у печы да ўтварэння скарынкі. Шашкі рабілі так: абіралі бульбу, зварыш, тады перчыку, солі і вады, разбаўтаць на патэльню бульбу, заліеш гэтым — і ў печ, яна апсохніць, гэта была ежа, постам рабілі шашкі. Кураполле Паст.
ШАШОК м. заал. Шашок. Шашок паходжы пад ката, но меньшы, хвост харошы. Шашок адно толькі грэбень і падбародавіч з'ядае, голаву адгрызе і мозг высмакчэ. Пацаўшчына Дзятл. Шашок курэй ловіць. Лісна В.-Дзв. Шашок пісклят паеў, двоечка асталася. Саланое Віл. Шашок курэй душа. Завельцы Астр. Шашок смярдзючы. Мярэцкія Глыб. Шашок — у яго вяршкі рудзенькія, а пад нізом жоўценька, такая ў яго скурачка. Кураполле Паст. Шашок курэй бярэць, на ката пахош, толькі ніжэй і дліней, у хмызя плодзіцца. Ахрэмаўцы Брасл. Шашок перадушыў усіх курэй. Бакшты Іўеў. Шашок курэй есць. Чычалі Швянч., Беняконі Воран. Шашок дусіць курэй. Ракаўскія Швянч. Шашок куры ловіць. Каўняны Гродз. Шашок нападая ў капкан, як пасткі ставяць. Кіралі Шчуч. Шашок курэй дзярэ. Гемзы Шальч. Шашок курчат паеў. Пераброддзе Міёр. Шашкі плодзяцца ў ламе. Вузла Мядз.; параўн. літ.
80 👁