Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
кепку, хоць бы сцяглі закрыла. Гемзы Шальч. Але жылы паўсталі ў сцяглях. Кіралі Шчуч. С Ц Я Т Л Ш А ж. Дол, упадзіна, лагчына. Сярод лесу Шла сцягліна. Кураполлс Паст. СЦЯГНЕ'ННЯ н. Дзеянне паводле значэння дзеяслова с ц я г в а ц ь. Сцягнення хутароў было. Вецярэвічы Пух. СЦЯГНО' н. 1. Кумпяк. Даўней казалі сцягно, а цяпер — акорак, шынка. Рудня Астравітая Чэрв. Сцягно i лапатка, як кабана разбіраеш. Дзяніскавічы Ганц. Сцягно капчонае вісіць. Азяраны Раг. Кабана забілі, сцёгна былі добрыя. Міратычы Кдрэл. 2. анат. Бядро, бёдры. Сцягно на назе пад сукенкаю, вышэй калена. Малахоўцы Бар. Яма была на ўсё сцягно. Пацаўшчына Дзятл. Сцягно пабіў. Лука Нараўк. Сцягно баліць. Рудня Астравітая Чэрв.Баляць сцёгна. Старое Сяло Зэльв. Сцёгны баляць. Кураполле Паст. Раз'елася — сцёгны якіяі Беразіно Докш. Па сцёгнам дам! Альхоўцы Лях. СЦЯГНУ'ЦЦА зак. Збегчыся, ссесціся (пра тканіну). Як памыю сарафан, баюся, што сцягніцца. Ёдлавічы Брасл. СЦ Я ГН У ўЬ, СТЯГНУ'ТЫ зак. 1. Цягнучы што-н. па зямлі, знесці ў адно месца; падняць. Сцягнулі ў балота сліўнік сухі. Вялікае Сяло В.-Дзв. Балеў [муж], ні магу сцягнуць на караваць — сыы няма. Слабада Мін. 2. Зашнураваць. Баба, хадзі сцягні шнюркі! Ракаўскія Швянч. 3. перан. Сцебануць. Калісьці матка махрачамы сцягня na спіне, сцебане. Івашкаўцы Смарг. 4. Украсці, узяць, забраць. Нада было яму сцягнуць салетры мяшок. Ёдлавічы Брасл. О Остатню сорочку сцягнуті — уеё забраць. Остатню сорочку готовы стягнуті. Курашэва Чыж. 5. Уцягнуцца ўнутр чаго-н., збегчы. Ніхай вада сцягніць i патсохніць, тады будзім бульбу садзіць. Ахрэмаўцы Брасл. 6. Заглушыць, пашкодзіць росту. Зельё сцягнуло буракі: зрабілісё тоненькія. Міратычы Карэл. Бяроска бульбу чыста сцягнула, скруціла. Едлавічы Брасл. О Як касди сцягнуць — пра густую вялікую траву; шырокі пракос. Трава там — як касой сцягнуць. Альхоўка Навагр. Заняў палоску, як касой сцягнуць. Саланое Віл. 7. Панізіць ціск крыві (пры дапамозе п'явак). Болела голова, п'яўкі кроў сцягнулі. Хатынічы Ганц. 8. Неадвольна скараціцца (пра мышцы пры некаторых захворваннях). Сударга сцягнула нагу. Рагулішкі Даўг. 9. Пазбавіцца, сагнаць (пра мазоль). Сухі мазоль будзе вечне: яго не сцягнеш. Кіралі Шчуч.0 Hi сцягнуць песню — страціць здольнасць пець. Цяпер песню ні сцягну, a даўней — усякія умела. Саланое Віл. Сцягнуць врэмя, сцягнуць с пары — быць доўгі час перашкодай, састарыць каго-н. Яго жонка дваццаць гадоў хварэла — сцягнула мужыку врэмя, чалавек стаў ужо стары i ня мох жаніцца, сцягнула чалавекаў с пары, яму ўжо было восемдзесят гадоў. Каменка, Ёдупка Шальч. СЦЯГНЯ'К м. 1. Тое ж, што i с ц я г н о 1. Сцягняк вісіць на гарэ. Рыбчына Віл. Сцягняке сасхлі. Вецярэвічы Пух. 2. Тое ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

касдй, пявак, пяўкі, разелася, стягнуты, сцягнуцца, сцягнўті
2 👁
 ◀  / 565  ▶