Старонка 469
◀ / 565 ▶
ны зялёны, а патом падсыхая і белы. Гемзы Шальч.; гл. шарала. ШАРЫЦЬ незак. экспр. Шукаць. Давай шарыць па карманах. Саланое Віл. ШАРЫЦЬ незак. Хутка бегчы. Шаруць ласі па міне, бываіць, убок праскочыць. Ахрэмаўцы Брасл. ШАРЫЦЬ незак. Хадзіць (з аднаго боку ў другі). Шарыць — туды-сюды ходзіць. Альхоўка Навагр. ШАРЭНЬ м. Тое ж, што і шарон 2. Шарэнь харошы на дрэвах. Дзяніскавічы Ганц. ШАРЭЦЬ незак. Шарэць, змяркацца. Ужо шарэя. Альхоўцы Лях. Ужо шарэіць, трэба агонь паліць. Навасёлкі Свісл. Пара ўставаць, ужо шарэе. Мсцібава Ваўк. ШАРЭШАННЕ н. Тое ж, што і шарон 2. ◊ Пабрацца шарэшаннем — заінець. Пакуль зайду на кароўнік, у мяне шарэшаннем усё пабярэцца, уся апшарэшаеш. Мачаск Бярэз. ШАСА ж. Шаша. Па адзін бок шасы — маладняк. Баброўнікі Гарад. ШАСЕ н. Тое ж, што і шаса. Тут зямля харошая і шасе. Дарава Лях. ШАСНАСТКА ж. Пасудзіна, зробленая з драўляных клёпак з адной ручкай для вымярэння збожжа, бульбы і г. д. (змяшчала або тры, або паўтара пуда). Былі шаснасткі, асьміны. Шаснастка з аднэй ручкай. Саланое Віл. Была шаснастка драўляна з адной ручкаю — тры пудэ важыла. Кіралі Шчуч. Шаснасткай мералі збожа [тры пуды]. Старыя Смільгіні Воран. Шаснасткай мералі зярно, тры пуды важыла. Вузла Мядз. Шаснастка — мерка паўтара пуда. Шаснастка с клёпачак, ручка дліненькая, жыта мералі. Лапічы Асіп. Мерылі дабро шаснасткай, паўтары пуды, дзве шаснасткі — тры пуды — называлі асьміна, шаснастка с коптарам. Рудня Астравітая Чэрв. ШАСНАСТОВЫ прым. Тканы ў шаснаццаць ніцей. Шаснастовыя ручнікі ткалі. Кураполле Паст. ШАСНАЦЦАТЫ ліч. Шаснаццаты. У шаснаццатым року памёр мой бацька. Грыкені Вільн. ШАСНУЦЬ зак. экспр. Абваліцца, рухнуць. Падгніў мост, шасьне — і ўсё. Вецярэвічы Пух. ШАСТАК м. Мера зямлі, роўная адной шостай частцы надзелу (участка). Шастак зямлі быў. Старыя Смільгіні Воран. Шастак — шостая частка зямлі. Кураполле Паст. Шастак зямле. Вялікія Баяры Шчуч. Шастак зямлі меў. Саланое Віл. Шастак зямлі. Адзін участак на шэсць часцей падзяліў — шастак. Солы Смарг. Шастак зямле было [дзве дзесяціны]. Я ўзяла шастак зямлі і палавіну гаспадаркі. Кіралі Шчуч. Шастак зямлі бацька даў. Вецярэвічы Пух. ШАСТАК м. Мянушка чалавека, у якога шэсць пальцаў. У нас адзін быў, у яго было шэсць пальцаў, яго звалі шастак. Збляны Лід.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 565 ▶