Старонка 45
◀ / 565 ▶
СЦЮДЗЁНАЯ МЯТА ж. бат. Перцавая мята. Сцюдзёнай мяты для апіціту навары! Кураполле Паст. СЦЮДЗЁНЫ, СЦІДЗЁНЫ, СТУДЗЁНЫ прым. 1. Халодны (пра ваду). Рыбчына Віл., Палік Барыс., Мярэцкія Глыб., Рудня Астравітая Чэрв. Кап уліць сцюдзёнай вады. Груздава Паст. Сцюдзёная раніца, сцюдзёны дош ідзе. Саланое, Рыбчына Віл. Вада са студні студзёная, зімная. Жылі Іўеў. 2. Ахалоджаны, астуджаны. Жур сцюдзёны са сметанай елі. Мішневічы Шум. 3. Замёрзлы, акалелы. Твае рукі сцюдзёныя, ідзі ў хату! Груздава Паст. У курыцы жары німа, не сядзіць на яйках: яна сцюдзёная, як падла. Саланое Віл. 4. Неапалены, неацеплены. Хата сцідзёная — не тапіла яшчэ. Шатрова Дрыс. СЦЮДЗІНА гл. СЦЮДЗЁНА СЦЮДЗЯНЕЙ прысл. Халадней. Сцюдзяней у хаця стала. Мярэцкія Глыб. СЦЮДЗЯНЕЦ м. Тое ж, што і студзянка. У сцюдзянцы вада халодная. Саланое Віл. СЦЮЖА, СЦІЖА ж. 1. Моцны холад, халадэча. Сцюжа на дварэ. Кураполле Паст. Была сціжа на дварэ. Груздава Паст. ◊ У сцюжу кідаць — трэсці, калаціць. Маму ў сцюжу стала кідаць. Кураполле Паст. 2. у знач. прысл. сцюжай. У час сцюжы. Буду сцюжай бульбу капаць. Кураполле Паст. СЦЮК м. Асцюк. Сцюк коліцца. Ад ячменю сцюкі. Малыя Аўцюкі Калінк.; гл. асцюк. СЦЮЛЁЗГАЦЬ зак., экспр. 1. Зглуміць, змарнаваць. Добрую адзежу сцюлёзгала. Кураполле Паст. 2. Нанесці гразі, павэдзгаць. Куры залезлі ў карыта і сцюлёзгалі свіную яду. Кураполле Паст. СЦЮПАЦЬ зак. Дробна пасячы. Я сікачом храп'я сцюпаю і курам даю. Мярэцкія Глыб. СЦЮПІЦЦА зак. Натапырыцца, уцягнуць шыю ў пёры. Кура сцюпіцца і сядзіць. Кураполле Паст. СЦЮПЦІЦЦА зак. 1. Скурчыцца. Як хто змокне ці змерзне, то сцюпціцца і ляжыць на печы. Мсцібава Ваўк. 2. перан. Зажурыцца, сцішыцца. Як каму гора якое, то кажуць: «Што ты сцюпціўся?» Мсцібава Ваўк. СЦЮЦЮРЫЦЦА, СЦЮЦЮРЭЦЦА, СЦЯЦЮРЫЦЦА зак. 1. Тое ж, што і сцюпіцца. Нешта сцюцюрыўся пісклюк. Саланое Віл. Курыца сцюцюрылася, сядзіць — мусіць, здохніць. Мярэцкія Глыб. Сцюцюрэлася курыца мая, сядзіць. Рыбчына Віл. 2. перан. Тое ж, што і сцюпціцца 2. Чалавек сцяцюрыўся, злажыў рукі і сядзіць. Ракаўскія Швянч. СЦЮШКА ж. 1. Вузкая палоска поля. Я сцюшку жыта жжала. Скасіў сцюшку аўса. Слабада Смал. 2. Кусок сала прадаўгаватай формы. Сцюшку адразаеш сала: вузейшую на шырыну, як на дліну. Слабада Смал. СЦЯБАЦЬ, СЦІБАЦЬ, СЦЕБАЦЬ, СЦЁБАЦЬ незак. 1. Караць. Розгай сцябай яго! Беняконі Воран. Даўней дзяцей сці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 565 ▶