чэран. Старое Сяло Зэльв. Чэран у граблях. Кіралі Шчуч. Няма чэраня да відлаў, да лапаты. Паляцкішкі Воран. Чэрань — качаргу насаджвалі. Мыто Лід. 2. Кій, палка. Устаў у валенак чэрань і пастаў на печ, хай прасохня. Кіралі Шчуч. 3. Тое ж, што і чаран II. Трэба да нажа зрабіць чэрань. Кіралі Шчуч. 4. Тое ж, што і чаранё 2. У лышцы галоўка і чэрань. Жылі Іўеў.
ЧЭРАНЬ ж. Чарада, натоўп. Во якая чэрань дзяцей. Рыбчына Віл.
ЧЭРАП м. мед. Чэрап. Галава баліць, як смеху замнога, у мяне было парушэнне чэрапа. Месянцы Брасл.
ЧЭРАП м., ЧАРАПЫ, ЧЭРАПЫ мн. 1. Тое ж, што і чаропка I, 2. Збанкі гліняныя і злівалі мёт — казалі чэрап. Старыя Смільгіні Воран. Налі вады ў які-небудь чэрап! Слабада Мін. Пакуль чарапы памыю — міскі, гладышы. Груздава Паст. 2. Тое ж, што і чарапок. Чэрап — пабіты гаршчок. Вялікія Нястанавічы Лаг. Бліноў во такая рэшата напякалі, а сала ў чатырох чэрапах было. Вузла Мядз. 3. Абломак, чарапок. Чэрап пабіты ад гаршка. Старыя Трокі Трак. Чарапы былі ад саганоў. Граўжышкі Ашм. Збан разбіўся на чарапы. Гемзы Шальч.
ЧЭРВ, ЧЭРФ зб. ж. Тое ж, што і чара. Чэрв — вусень пчол. Старыя Смільгіні Воран. Пчолы чэрф пускалі. Мыто Лід. Чэрф залажыўшы пшчолы. Гемзы Шальч.
ЧЭРВІ гл. ЧАРВЯК
ЧЭРВІЦЬ гл. ЧАРВІЦЬ
ЧЭРВУОНКА гл. ЧЫРВОНКА
ЧЭРГА ж. 1. Тое ж, што і чарада I, 7. Прыходзіць чэрга, і чэржнік гоніць кароў. Каменка Стара Сакол. 2. Тое ж, што і чарада I, 1. Пастух жэне чэргу ў лес. Альхоўцы Лях.
ЧЭРЖНІК м. Той, хто пасе статак па чарзе. Раней нанімалі пастуха, цяпер той, чыя чарга,— чэржнік. Стральцы Гродз. Прыходзіць чэрга, і чэржнік гоніць кароў. Каменка Стара Сакол.
ЧЭРКАЦЬ гл. ЧАРКАЦЬ
ЧЭРНЯ ж. 1. Чорная фарба. Кару альхову, жалеза і мучан варым — і гэта чэрня, фарбавалі. Вецярэвічы Пух. 2. перан. зб. Зборышча бандытаў, зброд. Вайной чэрня нападала. Будзіць чэрня хадзіць, і не будзіць лішнега месца для цябе. Саланое Віл.
ЧЭРПАНЕ н. Чэрпанне. Тым чэрпанём воды я ўжэ змучыласе. Курашэва Чыж.
ЧЭРПАЦЬ незак. 1. Выцягваць ваду са студні. Чэрпаяць іс студні ваду. Завельцы Астр. Баба чэрпае ваду. Паляцкішкі Воран. С калодзіся чэрпаюць ваду. Вострава Маст. Ваду вядром чэрпаюць. Дакудава Лід. Чэрпе воду с калодзеся, чарпу воду, чэрпам воду с калодзеся. Дзяніскавічы Ганц. Ваду чэрпаць. Рудня Астравітая Чэрв. Ваду чэрпаў. Малькуны Ігн., Старыя Трокі Трак. 2. Набіраць гразь (ваду) праз верх абутку. Ішла праз балота, боты праз верх чэрпалі гразі. Ёдлавічы Брасл.
77 👁